Паласка́ць ’прамываць, абмываць; развяваць што-н., хлопаць чым-н. (пераважна пра вецер)’. Агульнаслав.: рус. полоска́ть, укр. полоска́ти, ст.-рус. полоскати, ц.-слав. пласкати ’тс’, польск. płoskuny ’нянасце’, чэш. pláskati ’хлопаць, матляць, махаць’, славац. pľas(k)nuť ’хлопнуць’, славен. plȃskati ’хлопаць, біць, шумець, крычаць’. Прасл. polskati. Этымалогію гл. палакаць. Паралелі з балт. моў: лат. palce ’месца для купання; дажджавы паток’, pal̃ts ’дажджавы паток’ (магчыма, з *palcs) (Мейе–Эндзелін, 3, 57, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiť ’кінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мах 1, ‑у, м.

Адзін хуткі рух у паветры чым‑н., узмах. Явіч рушыў ужо ў дарогу, як чалавек прывітальным махам рукі спыніў яго. Чорны. // У спорце — адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.

•••

Адным махам; за адным махам — адразу, за адзін прыём, адначасова. [Калюгін:] — Вядома, да новай спецыялізацыі адным махам не пяройдзеш. Дуброўскі. [Андрэй:] — А то някепска было б за адным махам знесці і мой домік. Шахавец.

Даць маху гл. даць.

З усяго маху — размахнуўшыся, з усяе сілы.

мах 2, выкл.

Разм. Ужываецца для абазначэння хуткага руху (ад дзеясл. махнуць — махаць). Тут .. [варона] крыламі — мах, мах! І, як бачыш, каля лісіцы апынулася. Казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мах1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл. мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).

Мах2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віля́цьмахаць, хістаць, паварочваючы збоку’; ’рухацца па звілістай лініі’; ’ухіляцца ад прамога адказу, хітрыць, падманваць’ (Нас., КТС, БРС, Шат., КЭС, лаг.). Укр. виляти ’віляць (напр., хвастом)’; ’ухіляцца ад працы’; ’весяліцца, гуляць, ганяцца’, рус. варон., валаг. вилять ’зварочваць з дарогі’; ’гойсаць, шныраць, ухіляцца, пазбягаць каго-небудзь’; ’кідацца з боку ў бок’; ’ухіляцца з прамога шляху, хітрыць’, ви́ля ’нясталы чалавек, ветрагон’, польск. wilaćмахаць (хвастом)’, уст. wilać się ’віцца (аб дыме)’. Іншыя славянскія адпаведнікі семантычна звязаны больш з прасл. лексемай vila ’міфічная істота, фея, русалка’; ’вар’ятка’; ’вядзьмарка, чараўніца’, польск. wiłować ’шалець, вар’яцець, губляць галаву’, чэш. vilniti ’быць юрлівым’, ст.-чэш. vilovati ’дрэнна паступаць, распутнічаць’, макед. вилнее ’бушаваць, бясчынстваваць’, чым з віляць, ад якой яны фармальна адрозніваюцца. Таму можна дапусціць інавацыю ўсх.-слав. *виляти, якое, відаць, з’яўляецца роднасным ад літ. уст. vìlti ’здраджваць’ (Атрэмбскі, 2, 33), vilióti ’вабіць, падманваць, спакушаць’, apvìlti ’падманваць, расчароўваць’, vỹlius ’падман, спакушэнне, каварства’. Шанскі (1, В, 99); Пелікан (LF, 1929, 56, 244), Фасмер (1, 315), Брандт (РФВ, 18, 8), Младэнаў (66), КЭСРЯ (81) мяркуюць, што лексема з’яўляецца суфіксальным дэрыватам ад вилыи ’завілісты, пакручасты’ (< *вить і суф. ‑л‑). Петарсан (AfslPh, 36, 152) звязвае лексему вилять са ст.-інд. vḗllati ’хістаецца’, vēllitas ’хвалісты, гарбаты’, пракр. velli, vellā ’павеўная расліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́ць, мота́ць, мыта́ць, мота́тэ ’віць, накручваць’, ’махаць’, ’плесці (аб павуку)’, ’хутка ісці, бегчы, уцякаць, неразумна траціць грошы’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), матану́ць ’кінуцца, прамільгнуць’, ’махнуць’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), мата́цца ’перашкаджаць, церціся’, ’матляцца’, ’сноўдацца’, ’калыхацца’, ’добра старацца’ (Нас., Бяльк., Растарг., ТС), мотну́цца, мотну́ць ’кінуцца’ (ТС). Укр. мота́ти, мота́тися, рус. мота́ть(ся), ст.-рус. мотатися ’бязладна рухацца’, ’жыць абы-як’, польск. motać (się), н.-луж. motas (se), в.-луж. motać (so), чэш. motati (se), славац. motať (sa), славен. motáti (se), серб.-харв. мо̀тати (ce), макед. мота (се), балг. мотая (се), ц.-слав. мотати сѧ. Прасл. motati (), аснова якога mot‑ чаргуецца з met‑, параўн. ст.-слав. мести ’кінуць’, літ. mèsti ’тс’. Прасл. motati ўтворана так, як літ. matúoti ’тс’, ’мераць’, роднасным да якога з’яўляецца matarúotiмахаць’, ’матаць’, ст.-грэч. μόθος ’гарачы бой’, μόθουρα ’ручка вясла’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 665–666; Скок, 2, 413; Покарны, 732). Махэк₂, 375 разумее форму motati як інтэнсіў на ‑t‑ ад асновы mov‑ (параўн. лац. movēre ’рухацца’) і выводзіць прасл. праформу mov‑ta‑ti, у якой пасля ‑v‑ перад ‑t‑ выпала, а дзеяслоў стаў экспрэсіўным. Бязлай (2, 197) неапраўдана выводзіць і.-е. рэканструкцыю кораня ў выглядзе *menth‑ (Куркіна, Этимология–83, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́сці, трасу́, трасе́ш, трасе́; трасём, трасяце́, трасу́ць; трос, трэ́сла; трасі́; трэ́сены; незак.

1. каго-што. Тузаць, хістаць штуршкамі.

Т. яблыню.

2. безас. Падкідваць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

На калдобінах воз трэсла.

3. чым. Часта махаць, ківаць чым-н.

Т. галавой.

4. што. Перамешваючы, рыхтаваць што-н.

Т. трасянку.

5. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.).

Ліхаманка трасе.

Хворага трэсла ад высокай тэмпературы (безас.).

7. перан., каго. Непакоіць, пазбаўляць пакою, турбаваць.

8. што. Узмахваючы чым-н., ачышчаць ад чаго-н., выбіваць.

Т. дыван.

Т. кудзелю.

|| зак. вы́трасці, -су, -сеш, -се; -сі; -сены (да 8 знач.).

|| аднакр. трасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. трасе́нне, -я, н. (да 1 і 8 знач.) і трасяні́на, -ы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúotiмахаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапята́ць ‘трымцець, дрыжаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыпыта́ты ‘лапатаць крыламі (пра птушак)’ (кобр., Жыв. НС), трапята́цца ‘пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць’ (ТСБМ, Нас.), ‘мігаць, мільгаць, няроўна гарэць (пра агонь)’ (ТСБМ), ‘дзейнічаць, імкнуцца штосьці зрабіць’ (ТСБМ, Юрч. СНЛ), ‘узмоцнена ў сполаху біцца (пра сэрца)’ (Юрч. Сін., Касп., Ян.), ‘моцна баяцца каго-небудзь’, ‘быць ахопленым непакоем’ (ТСБМ), перан. ‘жыць, існаваць’ (Нас., Ян.), ‘перабіраць ножкамі’ (Жд. 1); ‘адчуваць небяспеку (пра каня)’: конь трапе́ча, трапе́чыць, стрэ́пая вушамі (петрык., клім., іўеў., ЛА, 1), сюды ж трапата́цца: трапатаўся чырвоны сцяжок (Ю. Віцьбіч), ст.-бел. трепетати, трепетатися ‘дрыжаць, хвалявацца, баяцца’ (ГСБМ). Укр. трепета́ти, рус. трепета́ть ‘дрыжаць, трапятацца, матляцца, калаціцца, біцца’, польск. trzepiotać (się) (з XV ст.) ‘махаць крыламі’, ‘трэсціся’, ‘балбатаць’, з XVIII ст. trzepotać ‘хутка рухацца, выконваць хуткія рухі’, каш. třepotac ‘балбатаць, плявузгаць’, в.-луж. třepotać, třepjetać ‘дрыжаць, трэсціся’, чэш. třepetać, třepotaćмахаць крыламі’, ‘узмахваць, махаць’, ‘дрыжаць, хістацца’, славац. trepotať (sa) ‘тс’, ‘грукатаць’, ‘развявацца (пра сцяг)’, ‘біцца (аб сэрцы, аб рыбе на зямлі)’, славен. trepetáti ‘трэсціся, дрыжаць, уздрыгваць’, харв. trepètati, серб. трепѐтати ‘дрыжаць’, балг. трептя́ ‘дрыжаць, матляцца, мігцець’, макед. трепети ‘дрыжаць, мігаць’, ст.-слав. трепетати ‘дрыжаць, трэсціся’. Прасл. *trepetati/*trepotati ‘інтэнсіўна выбіваць, трэсці, рухацца, размахваць’; звязана з *trepati > трапа́ць1 (гл.), ад якога ўтворана пры дапамозе суф. ‑et‑/‑ot‑, што абазначае гукаперайманне, роднаснае літ. trepùmas ‘спрытнасць’, ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, схіляю’, лац. trepidāre ‘дробненька хадзіць’, ‘дрыжаць, уздрыгваць’, ‘мігаць, мільгацець’, ‘мітусліва спяшацца’, ‘баяцца’, ‘кідацца’, ст.-інд. tr̥práh̥ ‘неспакойны, мітуслівы’ < і.-е. *trep‑ ‘тупаць, дробна хадзіць, ступаць’, ‘перабіраць нагамі’ (Фасмер, 4, 99; Чарных, 2, 261; Брукнер, 583; Шустар-Шэўц, 1543; Скок, 3, 496–497; ЕСУМ, 5, 630). Сюды ж трапяткі́ ‘ахвочы да работы’ (Жд. 1), трапятлі́вы ‘рухавы, што без працы не пасядзіць’ (Варл.), трапяту́н ‘які знешне стараецца, а, па сутнасці, абыякава адносіцца да сваёй справы’ (Сцяшк. Сл.), ‘вельмі рухавы, вёрткі чалавек, здольны выкручвацца з непрыемнага становішча’ (Юрч., Вытв. сл.), ‘малое дзіця, якое перабірае ножкамі’ (Жд. 1), трапяту́ха ‘рухавая жанчына, старанная, працавітая, руплівая’ (лях., ЖНС; навагр., Жыв. НС; ганц., Нар. лекс., Сл. Брэс.), трапята́нне ‘спосаб жыцця’, трапята́ннік ‘той, хто спрабуе штосьці зрабіць у жыцці’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласку́т, ласку́ць ’акравак, абрэзак’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах.), ’шматок скуры’, ’бялізна’ (Сл. паўн.-зах.), ласку́цце ’абрэзкі, акраўкі’ (Касп., Растарг.), ласкуці́ ’дробныя кавалачкі чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. лоскут ’тс’, ’рушнік’, ’лапік (зямлі)’, ст.-рус. лоскутъ ’тс’, балг. лоску́н ’круглы кавалак мыла’. Этымолагі (Бернекер, 734; Буга, РФВ, 67, 242; Траўтман, 150; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаў-сні, 5, 351; БЕР, 3, 477–478 і інш.) звязваюць гэту лексему з літ. lãskana ’ласкуты’, lãskatas ’ануча, акравак’, laskatúoti ’вісець, віцца, махаць’, лат. lęska ’акравак’, ’камяк бруду’, с.-н.-ням. las, lasche ’ануча’ (Фасмер, 2, 521 — там жа літаратура).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)