Лапа́нка ’пастка’, ’аблава’ (астрав., шальч., Сл. паўн.-зах.). З польск. łapanka, параўн. кракаўск. ’клетка для галубоў на даху’, ’аблава на людзей у перыяд гітлераўскай акупацыі’ < łapać < прасл. lapatiлавіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́паць ’прытупаць’ (ТС). Да лапа́ць ’тупаць’ (ТС), параўн. ла́паць1 ’хапаць, махаць рукамі’, ’лавіць’ (гл.), якое працягвае прасл. *lapati. Дзеяслоў са значэннем ’хадзіць, тупаць’, відаць, утвораны ад гукапераймальнага лап!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жанглі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., чым і без дап.

Спрытна падкідваць і лавіць адначасова некалькі прадметаў. Паяўляецца Навум, бярэ ў рукі некалькі шарыкаў і пачынае імі жангліраваць. Мікуліч. // перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і пад. Жангліраваць фактамі. Жангліраваць цытатамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўк, ваўка́ і во́ўка; мн. ваўкі́, ‑о́ў; м.

Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. Прыказка. І ваўкі сыты і авечкі цэлы. Прымаўка.

•••

Біты воўк — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Воўк у авечай шкуры — пра знешне лагоднага, рахманага, а на самой справе варожага, каварнага чалавека.

Воўк у лесе (за гарою) здох — пра чый‑н. дзіўны, нечаканы ўчынак.

Воўкам глядзець (пазіраць) гл. глядзець.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Марскі воўк — пра бывалага, вопытнага марака.

Хоць ваўкоў ганяй гл. ганяць.

Хоць воўк траву еш — пра раўнадушныя, абыякавыя адносіны да чаго‑н.

Хоць воўкам вый гл. выць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёт, ‑у, М лёце і на ляту́, м.

Дзеянне паводле дзеясл. лётаць (гл. лятаць у 1 знач.) і ляцець (у 1–5 знач.). Дзеці доўга пазіралі за лётам шэршняў. Рылько. Здаецца, думак быстры лёт выразна кожнаму чуцён — такая ціш. Вялюгін. Варанецкі хапаецца за білы, ловіць лейцы, каб спыніць лёт .. коней. Дуброўскі.

•••

З лёту — з разбегу, хутка рухаючыся. З лёту Верачка абхапіла Барыса, прытулілася да яго грудзей. М. Ткачоў.

Лавіць на ляту гл. лавіць.

На ляту — у час лёту, руху ў паветры. [Талімон:] — Былі зімы, што ад марозу дух займае.., птушка на ляту падае... Кулакоўскі.

Страляць (біць) у лёт гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраша́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑шайцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Чалавек, які займаецца жабрацтвам, пабіраецца; жабрак.

2. Той, хто ўвесь час выпрошвае што‑н., дакучае ўсім просьбамі. Усвядоміўшы сваё незайздроснае становішча папрашайкі, Мурлік неўзабаве сам пачаў лавіць рыбу. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахі́сціць ’украсці’ (чач., Мат. Гом.). Запазычана з рус. (ц.-слав.) по‑хищать ’тс’, якое узыходзіць да прасл. xytati ’хапаць, лавіць’, а бел. форма — да інтэнсіва (на ‑st‑) xystati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застрэ́льшчык, ‑а, м.

1. Уст. Салдат у рассыпным страі, які першым сустракаўся з праціўнікам.

2. Той, каму належыць пачын у якой‑н. справе; пачынальнік, ініцыятар. Вінгар даўно быў застрэльшчыкам арганізацыі ўдарных брыгад. Чорны. Застрэльшчыкамі рэвалюцыйных выступленняў сталі тры тысячы сялян-рыбакоў, пазбаўленых права лавіць рыбу. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаўля́цца 1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да сплавіцца.

2. Зал. да сплаўляць ​1.

сплаўля́цца 2, ‑яецца; незак.

1. Перамяшчацца, адпраўляцца ўплынь па цячэнню ракі. Рэчка запаведная, лес не сплаўляецца, рыбу лавіць забаронена, дык няхай яна сабе цячэ, як хоча. В. Вольскі.

2. Зал. да сплаўляць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пула́нка ’мышалоўка, пастка’ (Сл. Брэс.). Калі гэта не сапсаванае пры перадрукоўцы пул ап к а < польск. pułapka ’тс’ (ад łapaćлавіць’ гл. Банькоўскі, 2, 965), то, магчыма, утворана ад літ. pulti ’падаць’, што адлюстроўвае канструкцыю прылады з падаючай часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)