рэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што.

1. Правяраць і выпраўляць тэкст пры падрыхтоўцы да друку.

Р. артыкул.

2. Кіраваць выданнем чаго-н.

Р. штогоднік.

|| зак. адрэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.).

|| наз. рэдагава́нне, -я, н. і рэда́кцыя, -і, ж.

Рэдагаванне тэксту.

Манаграфія пад рэдакцыяй прафесара.

|| прым. рэдакцы́йны, -ая, -ае.

Рэдакцыйная калегія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мадэрава́ць ’уладкоўвацца’, ’дагаджаць’, ’імкнуцца ўцячы’ шальч., швянч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. модеровати ’атрымліваць’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. moderować ’тс’, ’размяркоўваць, заспакойваць’ (Булыка, Запазыч., 205), якое з лац. moderāriкіраваць, стрымліваць, рэгуляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адміністрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі. [Захараў:] — Вашы ўпаўнаважаныя тады б менш адміністравалі і падмянялі старшынь калгасаў, а маглі б на месцы ўзначаліць спаборніцтва, праверку і кантроль за выкананнем абавязацельстваў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самадысцыплі́на, ‑ы, ж.

Уменне кіраваць сабой, падпарадкоўваць свае дзеянні пэўным патрабаванням, прынцыпам. [Рыгор Мурашка] быў для многіх нас прыкладам самадысцыпліны і настойлівасці ў авалоданні ведалі. Хведаровіч. Відаць, у гэтага чалавека [Платона Смірнова] жалезная самадысцыпліна, велізарная прага да жыцця! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жондзіць ’гатаваць страву’ (клец., Жыв. сл., 180). З польск. rządzić ’уладаць, кіраваць’, дыял. ’быць у парадку’; параўн. przyrządzać ’рыхтаваць ежу, лекі’. Магчыма, з пэўнага дыялектнага семантычнага варыянта, а магчыма, у выніку адцягнення з прэфіксальнага варыянта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. Пражыць нейкі час у раскошы, па-панску. [Любка:] — А цяпер мая справа — Спі, гуляй — маю права. За цябе адгуляю, За цябе адпаную. Бялевіч.

2. Разм. Скончыць, перастаць панаваць, кіраваць кім‑н. Адпанавалі багацеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.

Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся. Вітка. — Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Правава́цца ’судзіцца, мець цяжбу’ (Нас.; віл., Сл. ПЗБ), ’спрачацца, сварыцца’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’апраўдвацца’ (Шат.), правува́ты ’крыўдзіцца’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. правоватися ’кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону’ (Ст.-бел. лексікон). Да пра́ва (гл.); першапачаткова ’дамагацца права’. Сюды ж прасова́цькіраваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верыдаваць ’вяршыць, кіраваць, выклікаючы незадавальненне асяроддзя’ (КТС, Р. Сабаленка). Укр. вередува́ти, рус. кур., арл., смал., кубан. вередова́ть ’праяўляць незадавальненне, быць капрызным, наравістым’. Дзеяслоў уваходзіць у руска-ўкраінскі моўны арэал; параўн. шматлікія дэрываты ад укр. веред, рус. вере́да, вред, якія ўзыходзяць да прасл. verdъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

е́здзіць, е́зджу, е́здзіш, е́здзіць; незак.

1. Рухацца ў розных напрамках на якім-н. транспарце.

Е. на трамваі.

Е. на веласіпедзе.

2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы.

Е. у госці.

3. Умець кіраваць якімі-н. сродкамі перамяшчэння.

Е. на матацыкле.

4. Не мець устойлівасці, рухацца, соўгацца па чым-н. (разм.).

Шкло ездзіць у аправе.

|| наз. язда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)