Нязла́гада (нізлагада, незлагада) ’нязгода, сварка, неспакой’ (дзярж., Нар. сл., Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя нязгода × лагода (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцю́рыцца ’натапырвацца, надзімацца’ (Сл. паўн.-зах.). Кантамінацыя чапурыцца (гл.) ’надзімацца’, тапыріцца (гл.) ’тс’ і куцы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхісну́цца (БРС) ’адрачыся’ (Гарэц., Бяльк.), ’адхіліцца’ (Шат.) да хістаць (гл.). Магчыма, кантамінацыя з ахінуцца. Параўн. адхінаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаралю́па, скаралю́піна ‘шалупайка’ (шчуч., беласт., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя скаралюшча і лупіць (гл.), параўн. укр. шкарлу́па ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапарашчы́ць ’вырачаць’, тапара́шчыцца ’выпучваць вочы’, ’тырчаць’, ’упірацца’ (віл., Стан.). Магчыма, кантамінацыя тапоршчыць (гл.) і тарашчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вайжда́цца ’хістацца, калывацца’ (З нар. сл.). Магчыма, кантамінацыя важгацца (гл.) і важдацца ’доўга займацца якой-небудзь справай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́здзіла ’цуглі’ (КСТ), укр. узди́ла ’вуздэчка’, рус., прыбалт. ву́здилы ’цуглі’. Магчыма, кантамінацыя вузда́ (узда) і вудзіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́збіна (нізьбіна) ’нізіна’ (рэч., Нар. сл.). Магчыма, ад незафіксаванага *нізьба ’нізкае месца, нізіна’ або кантамінацыя нізіна × лажбіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маракі́та, марокі́та ’клопат’, морокня́, морокоўня́ ’тс’ (ТС). Да марока 2 (гл.). Морокіта — кантамінацыя моро́ка і рус. волоки́та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэмса́ла ’жалеза, якім высякаюць агонь з крэменю’ (Мат. АС, Мат. Гом.). Кантамінацыя крэсала (гл.) і крэмень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)