Логава ’месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак’, ’паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу’, ’бярлога’, ’неахайныя жыллё, пасцель чалавека’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), логыва (Бяльк.), логва (Шат.), ло́гаво (Сцяшк.), логво́, ло́гово (ТС), логва, логвіска, логавіска, логвішча, логмішча (Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Сцяшк.), лун. лы́гвіско ’тс’ (Шатал.), логавіна (Сцяшк.), логвіна ’тс’ (лаг., Жд. 2). Укр. лігво́, логво́, лі́гвище, лого́виско, лі́гвиско, ло́гово ’тс’, рус. логово, логовище, логво, варон. ло́гва, арханг. логовина, а таксама лежбище. Усх.-слав. утварэнне. Да прасл. log‑/leg‑ > ляга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёска ’сялянскае паселішча, сяло, сельская мясцовасць’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Гарэц.), весь ’тс’ (Гарэц.). Укр., рус. уст. весь ’вёска’, ст.-рус. веска ’вёсачка’, весь, вьсь ’вёска, паселішча, квартал горада’ (X ст.), польск. wieś ’вёска’, каш. vjes ’тс’, палаб. vas ’вёска, горад’, н.-луж. wjas, wjaska ’вёска’, в.-луж. wjes, чэш. ves ’тс’, славац. уст. ves ’малая вёска’, славен. vâs, серб.-харв. *вас, балг. вес (толькі ў геаграфічных назвах), ст.-слав. вьсь. Мае адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. viešpat(i)s ’гаспадар, пан’, лат. vìesis ’госць, прышлы чалавек’, ст.-прус. waispattin ’гаспадыню’, ст.-інд. viśpati ’гаспадар’, viśpatni ’гаспадыня’, алб. amvisë ’тс’, ст.-інд. viś‑ ’дом, жыллё’, veśás ’сусед’, грэч. Ϝοἶκος, авест. vĩs‑, ст.-перс. viϑ ’дом’, алб. vis ’месца, мясцовасць, плошча’, лац. vīcus ’паселішча’, гоц. weihs ’вёска’. Узыходзіць да і.-е. *u̯ei̯kʼ‑ (*u̯ikʼ‑) *u̯oi̯kʼ‑o ’дом, жыллё’. Звязана, відавочна, з прасл. *věs‑ ’род, дом’ (Мартынаў, Зб. Аванесаву, 190–192). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 80; Вондрак, Sl. Gr., 1, 346; Траўтман, 363; Вальдэ-Гофман, 2, 782–3; Фасмер, 1, 305; Голуб-Копечны, 412–3; Брукнер 618–9; Махэк₂, 684–5; Скок, 3, 567; БЕР, 1, 137; Шанскі, 1, В, 76; КЭСРЯ, 78; Рудніцкі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасе́лішча, ‑а, н.

1. Спец. Месца, дзе захаваліся сляды старажытнага пасялення; селішча. Раскопкі старажытнага паселішча.

2. Месца, заселенае людзьмі; вёска, сяло, пасёлак. Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы, затое дзікіх звяроў і птушак было тут вялікае мноства. В. Вольскі. Здавалася, што гэтае прыгожае паселішча стаіць тут спрадвеку, не старэючы і не хілячыся на бок смалістымі сценамі сваіх хат. Паслядовіч. // Месца, дзе жывуць або будуюць сабе жыллё некаторыя віды дзікай жывёлы. Узніклі новыя паселішчы баброў у пойме Бярэзіны і ў ціхіх затоках. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́нне ’месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́н ’прыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв. prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен. pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг. при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав. пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск. przystanek ’прыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл. *pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кватэ́ра, ‑ы, ж.

1. Частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад. Двухпакаёвая кватэра. □ Кватэра Белавуса не багата абстаўлена, але ўтульная і чыстая. Гурскі. // Жылое памяшканне, жыллё наогул. Вырашыць пытанне з кватэрай. // Памяшканне, якое часова наймаецца для жылля. Жыць на кватэры. Наймаць кватэру.

2. Уст. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры З душою, згрызенай без меры. Колас.

3. толькі мн. (кватэ́ры, ‑тэр). Месца размяшчэння войск у населеным пункце. Размясціцца на зімнія кватэры.

•••

Галоўная кватэра (уст.) — месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка.

Стаць на кватэру гл. стаць.

[Ням. Quatier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.

Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках. Лынькоў. А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр. // Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена. Колас. // перан. Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Намагацца. Дый як ні сілілася Лёдзя, ступала яна няўпэўнена, дробнымі крокамі. Карпаў. [Цімох] быў .. нізкарослы і, спяваючы, высока задзіраў галаву. І так сіліўся, што аж жыллё выпіналася на шыі. Ермаловіч. // з інф. Старацца, прабаваць зрабіць што‑н. Антось у цемнаце сіліўся разгледзець брата. Дамашэвіч. Схіліўшы ўніз галаву, дзяўчына сілілася паправіць падбародкам разарваную на грудзях блузку — рукі былі закручаны назад і звязаны. Лынькоў. Мікульскі сіліцца адарваць позірк ад гэтай попельніцы, разглядае дэталёва камендантаў стол. Місько.

2. Мерацца сіламі. [Мужык:] — Сям’я мая галодная, Хаціна мая хіліцца, Ідзі, Зіма нягодная! Не дуж з табою сіліцца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стадо́ла, ‑ы, ж.

1. Уст. Канюшня на заезным двары. Будынак пры гасцінцы — гэта была карчма, самая сапраўдная, з стадолаю і нацярушанаю перад ганкам саломаю. Чорны.

2. Вялікі хлеў. Грышка, бегучы ў стадолу памагаць бацьку адвязваць каровы, убачыў, што каля ганка панскіх пакояў вялікая грамада польскіх жаўнераў. Чарот. // Хлеў, канюшня наогул. Пастанавілі адразу пачаць падрыхтоўку да калгаснага будаўніцтва, і на першую чаргу назначылі будоўлю вялікае стадолы на ўсю, якая мела быць абагулена, жывёлу. Зарэцкі. // Разм. Пра вялікае, няўтульнае, нядобраўпарадкаванае памяшканне, жыллё. Але ў хаце — адзін пакой, як стадола. Адгарадзіць бы які куток... Шамякін. [Сын:] — А дроў, дроў колькі трэба, каб нагрэць такую стадолу! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыццё. Рус. разм. житьё, укр. життя, польск. życie ’жыццё’, в.-луж. žiće ’гаенне’, н.-луж. žyśe ’гаенне’, чэш. кніжн. žití, славац. кніжн. žitie, славен. žitje, серб.-харв. уст. паэт. жи́ће, балг. житие, ’жыццё’, уст. ’жыццё’. Ст.-слав. житиѥ ’жыццё’, ’жыллё’, ’здабытак’, ’істота’. Ст.-рус. житие, житье ’жыццё’, ’здабытак’, ’месца пражывання’. Як і запазыч. са ст.-слав., жыціе ўтворана ў прасл. ад асновы *žit‑ (дзеепрыметнікавага характару) з дапамогай суфікса *‑ije (‑ьje) з абстрактным значэннем. Мейе, Études, 389; Фасмер, 2, 57. Шанскі (1, Д, Е, Ж) лічыць ‑т‑ ужо часткай суфікса. Рэканструкцыю ст.-рус. семантыкі і складу слоў са знач. ’жыццё’ гл. Колесаў, Диалектная лексика, 1975, 60–75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́мбер ‘чатырохметровая часаная хваёвая калода’ (ТС), ты́мбры ‘фляксоны, дубовыя бярвенні рознай даўжыні і таўшчыні, якія ідуць на пабудову мастоў’ (навагр., Нар. лекс.), зборн. ты́нбра ‘тоўстае бярвенне, абчэсанае з чатырох бакоў’, ты́нбрына ‘адно бервяно’ (ТС). Запазычана праз польск. tymbry ‘кароткія брусы (пры гандлі драўнінай)’, параўн. timbersy ‘рэбры каркасу ў лодцы’, з англ. timber ‘будаўнічы матэрыял’, ‘бервяно, бэлька’, якое са ст.-англ. timber ‘збудаванне’, ‘будаўнічы матэрыял’, ‘лес, драўніна’, што ўзыходзіць да прагерм. *temran (параўн, ст.-фрыз. timber ‘лес, драўніна’, ст.-в.-ням. zimbarжыллё, хаціна’, ням. Zimmer ‘пакой’). Стараанглійскі дзеяслоў timbran, timbrian быў асноўным для значэння ‘будаваць’ (Online Etymology Dictionary. Рэжым доступу: http://www.etymonline.com./index.php; 01.06.2010 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)