лихора́дочный

1. гара́чкавы; ліхама́нкавы; тра́сцавы; см. лихора́дка 1;

лихора́дочное состоя́ние стан гара́чкі;

лихора́дочный пульс гара́чкавы пульс;

лихора́дочный жар гара́чка;

2. перен. ліхама́нкавы, гара́чкавы;

лихора́дочная де́ятельность ліхама́нкавая дзе́йнасць;

лихора́дочный темп ліхама́нкавы тэмп.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг. ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан. ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́лод в разн. знач. хо́лад, -ду м.;

дрожа́ть от хо́лода дрыжа́ць ад хо́ладу;

пахну́ло хо́лодом паве́яла хо́ладам;

прийти́ с хо́лода прыйсці́ з хо́ладу;

броса́ет в жар и хо́лод ро́біцца то го́рача, то хо́ладна (хало́дна);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес. высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус. кур., дан., тул., калуж. весожа́ры ’сузор’е’, дан. весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж. висожа́ры, урал. висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал. вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус. вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг. власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус. стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарэць ’гарэць’ (ужываецца таксама ў значэнні ’цвісці’ — Шат., Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. горе́ть, укр. горі́ти, польск. gorzeć, серб.-харв. го̀рети, ст.-слав. горѣти і г. д. Прасл. *gorěti, *gorʼǫ ’гарэць’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 42) звязана з прасл. *grěti, *gъrnъ, *žarъ. У аснове ляжыць і.-е. *g​uher‑: *g​uhor‑ ’гарачы, паліць і да т. п.’ Параўн. літ. garė́ti ’гарэць’, ст.-інд. hárasжар’, ghṛṇóti ’гарыць, свеціць’, ст.-грэч. θέρομαι ’рабіцца гарачым’. Трубачоў, Эт. сл., 7, 42–43; Слаўскі, 1, 322–323; Фасмер, 1, 441; Траўтман, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сква́рка, шква́рка ‘падсмажаны або звараны кусочак сала’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 2, Шатал., Сл. ПЗБ, Нар. сл., ТС, ЛА, 4), ‘скрылік сала; кавалак сала’ (Сл. ПЗБ), скваро́к ‘скварка’ (Ян.). Укр. шква́рка, рус. сква́рка, шква́рка, шкво́рка, польск. skwarka, skwarek, в.-луж. šwjerč ‘вытапкі’, н.-луж. šwark, škwark, чэш. škvarek ‘скваркі, вытапкі’, славац. škvarka ‘вытапкі’. Дэвербатыў ад скварыць (гл.) з суф. ‑к(а). Карскі (Белорусы, 157) лічыў запазычаннем праз польск. skwarek з ням. Schwarte ‘свіная шкурка; шкварка’, на якое паўплывала варъ, скваражар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Чухаць, скрэбці сваё цела ці якую‑н. частку яго. Седзячы на ложку, [Маня] доўга сапла, пазяхала ўголас, чухалася, — ніяк не магла прачнуцца. Мележ. Дзядзька Мікалай зноў пачынае драмаць, але хутка ўсхопліваецца — не даюць спакою паразіты, чухаецца, і зноў нікне галавою. Ставер. // перан. Разм. Быць вымушаным ліквідоўваць вынікі якой‑н. дзейнасці. [Аляксандр Дзям’янавіч:] — Работкі лётчыкам хапіла. Фашысты і цяпер яшчэ чухаюцца, мост усё ладзяць. Лынькоў.

2. перан. Разм. Марудна, няўмела, без жадання што‑н. рабіць. [Бог:] — Ды нячыстай рознай твары Па адной вазьмі ты пары, А ўсіх чыстых па сем пар. Ну, не чухайся, а жар! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́раць ’прыгараць, абвуглівацца’ (Шат.), журэ́ць ’тлець, слаба гарэць’ (Сл. паўн.-зах.). Чэш. žírati ’распальвацца’, žířeti, žířiti ’напальвацца, гарэць’, балг. жу̀равам, жу̀рна ’моцна запякаць’, дыял. журя ’пячы, жарыць, парыць’, журѐя вянуць, сохнуць’, жу̀ре ’моцна паліць’. БЕР (1, 561) этымалагізуе журя без уліку іншаслав. паралелей як кантамінацыю жа̀ря і горя̀. Махэк₂ (722) тлумачыць žířeti як форму з чаргаваннем галоснага да žár. Супрун (Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–76) звязвае жураць з укр. жевріти ’тлець, слаба гарэць’, якое Бузук (Записки іст.-філол. відділу ВУАН, 7–8, 1929) тлумачыў як перастаноўку з *жеравіти (параўн. ст.-слав. жеравиѥ ’вуголле’), а Ільінскі (там жа, 21–22, 1930–1931) звязваў з і.-е. *gʼeu̯er‑ ’палаць’. Па фанетычных прычынах апошняе дало б з‑, а не ж-. Для прасл. žur‑ ’тлець’ і.-е. адпаведнік можа быць толькі *geur‑. У Покарнага (1, 399) ёсць корань *g(e)u‑lo‑жар; тлеючае вуголле’, адкуль герм. словы для вуголля (ням. Kohle, англ. coal), ірл. gúal ’вугаль’. Паводле Покарнага, арм. krak ’агонь, тлеючае вуголле’ адлюстроўвае суфікс ‑r‑ замест ‑l‑ (пра функцыянальную адпаведнасць l — r Бенвяніст, Индоевр., 65) : *geu‑r‑жар’ (гл. іншыя супастаўленні, Ачаран, 2, 678). Да гэтага *geur‑ узыходзіць і слав. žur‑, прадстаўленае ў жураць. Гл. жуляць, журыцца, жэўрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдзяля́ць несов.

1. (из общей массы с какой-л. целью; отмечать каким-л. образом) выделя́ть;

2. (отдавать в пользование) выделя́ть, отделя́ть;

3. физиол. выделя́ть, источа́ть;

1-3 см. вы́дзеліць 1-3;

4. (издавать, испускать, распространять) источа́ть;

пе́чы ~ля́лі — гарачыню́ пе́чи источа́ли жар

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пы́рнік1 ’расліна Agropyron Gaertn.’ (Нас., Гарэц., Кіс., Бяльк., Мат. Гом., Воўк-Лев., Татарк.), ’расліна Triticum repens L.’ (Мядзв., Шат.), ’расліна ажыка, Luzula pilosa (L.) Wild.’ (маг., Кіс.), ’пустазелле, метлюжок’ (Сцяшк.), ’род мнагалетніх раслін сямейства злакавых, пустазелле’ (ТСБМ; дзісн., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), нырай ’тс’ (Янк. I, Сцяшк., Скарбы), пырэй ’тс’ (Сцяц., Ян.; ЛА, 1; Сл. Брэс., Мат. Гом.), нырай ’тс’ (Мат. Гом.), пу́рэй ’тс’ (ТС; ЛА, 1), пірэй ’тс’ (Бес., ПСл), пырава ’тс’ (ЛА, 1), пы‑ равіца (лід., карэл., Сл. ПЗБ), ныраў ’тс’ (любч., Нар. словатв.), ныряк ’пырай паўзучы, Agropyron Gaertn. repens Р.В.’, нырын ’тс’ (навагр., Жыв. сл.), зборн. пу́рʼе, пурʼё ’пустазелле’ (ТС; свісл., Шатал.; Янк. 2), пуріна ’адно сцябло пырніку’, параўн. укр. пирій, перш, рус. пырей, польск. perz, чэш. ру́г, риг, славац. руг, в.-луж. руг, н.-луж. руг, славен. pirą, pirnica, харв. ріг, pirevina, балг. нирей, макед. пир, нирей, ст.-слав. ігьіро ’проса’. Прасл. *ругь роднаснае ст.-прус. риге ’каласоўнік, касцёр’, літ. мн. л. pūrai ’азімая пшаніца, pūras ’зерне азімай пшаніцы’, лат. мн. л. pup ’пшаніца’, грэч. πύρός ’тс’, англ.-сакс. fürs ’пырнік’, што ўзводзяць да і.-е. pūro ’зерне’, гл. Бязлай, 3, 39; Фасмер, 3, 419; Шустар-Шэўц, 2, 1197; Сной, 445; Банькоўскі, 2, 532. Параўн. нур (гл.).

Пы́рнік2 ’аладка з тварагом’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе прасл. *ругь ’тлеючыя вуглі’, параўн. укр. нирей, нерійжар, попел’, нирний ’востры, пякучы’, рус. пырей ’загнетка ўпечы’, польск. perz ’тлеючыя вуглі, жар; рэшткі гарэлага’, perzyna ’тс’, ст.-польск. pyrz ’тс’, чэш. дыял. ру́гжар’, ст.-чэш. ру́гіе ’гарачае вуголле’, славац. ру́г ’чырвань на твары’, ругіна ’попел’, н.-луж. ругіна ’попел ад выкуранага тытуню’, сюды ж в.-луж. ругіс ’паліць у печы’, славен. pirav, perav ’тленны’, харв. pirjan ’вэнджанае мяса’, балг. ньржен ’смажаны, пражараны’. Магчыма, архаізм, гл. ст.-слав. пырсні* ’ляпёшка з оркішу (пала-віцы)’, славен. pirert ’пшанічны’, якія выводзяць з прасл. *ругь/*руго, параўн. серб.-харв. раг (Вук: “некакво жито”), piro, славен. pirą ’оркіш’, ujTo можа быць звязана з *ругь ’агонь’. Парабі, тыпалагічнуіо паралель: ватрушка ’піражок з тварагом’ ад ватра ’агонь’ (Фасмер, 1, 279). Больш падрабязна адносна ст.-слав. слова гл. ESJSt, 12, 736. Параўн. папярэдняе слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)