схо́дны, ‑ая, ‑ае.

Прымальны, падыходзячы; выгадны. Купіць па сходнай цане. □ Гаспадар, талковы і ветлівы дзядзька, ахвотна даў нам за сходную плату маторнай лодкі, паслаў з намі хлопца, загарэлага дзевяцікласніка. Брыль. Тут стаяла гамонка больш вясёлая, бо ў кірмашовыя дні, пасля сходнага продажу якога свінчаці, на возе мужчыны збіраліся каля пляшкі гарэлкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаты́га, ‑і, ДМ ‑тызе, ж.

Абл. Турботы, клопат. — А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал. Колас. Да Вайтовіча падышоў каваль і напомніў: — Не расквіталіся, пане. За фатыгу абяцалі на кілішак гарэлкі. Пальчэўскі.

•••

Не варта за фатыгу — аб справе, якая не заслугоўвае клопату.

[Польск. fatyga з фр. fatique — стомленасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Евор ’дзіцячая гульня (дзеці ходзяць парамі)’ (ТС). Па паходжанню звязана з явар (гуляць у явар) (НС). Гэта таксама гульня хлопчыкаў і дзяўчынак парамі, падобная да гульні ў гарэлкі. Ці існуе сувязь явар з назвай дрэва? (гл. Цыхун, НС, с. 268). Тэрыторыя, на якой распаўсюджана гульня ў явар (гл.), — заходнебеларуская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.© параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плюсь, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук пры ўдары аб паверхню вады, пры пацалунку і інш.

2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюскаць, плюснуць, плюснуцца. Нап’ецца гарэлкі, як вады гусь, А пасля сядзіць і вачыма плюсь. «Полымя». У доме згледзеўшы Мальвіну, Валенты пан і пан Самусь У ручку ёй галантна — плюсь І распыталі пра навіны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватэ́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш.-ласк. да кватэра; невялікая кватэра.

кватэ́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.). [Піліп] пры кожным зручным выпадку зводзіў гутарку на «кватэрку» гарэлкі. Колас. // Бутэлька або кубак гэтага аб’ёму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перага́р, ‑у, м.

1. Тое, што перагарэла. Усё нясуць, усё цягнуць той перагар і сыплюць ля сваіх хат і агародаў, каб менш было гразі. Ус.

2. Пах чаго‑н. перагарэлага. У паветры пахла перагарам бензіну і саляркі. Гроднеў. // Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў. Ад Вадзіла патыхае перагарам гарэлкі і тытунём. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стажо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да стог. Журдовіч выйшаў за сядзібныя будынкі, трымаючы кірунак на гароды. Каля самага прыгумення пачуў, як нехта шастае саломай, скубучы яе са стажка. Дуброўскі.

2. перан. Вялікая колькасць, кучка складзеных разам прадметаў. Само свята пачынаецца, вядома, не тады, як убачыш на стале стажок бліноў, латушку смятаны і чарку-другую гарэлкі. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апрэ́гчыся ’здохнуць’ (БРС), ’згарэць ад віна, прагі, жадання’ (Гарэц.), ’абапіцца’ (Бяльк.), апрэжца ’апрэгчыся’ (Бяльк.), апрагчыся ’набракнуць ад збытку спажытага’ (Др.-Падб.), апрага́цца ’рабіць нешта з прагаю: спаць, есці, піць’ (Касп.), опрегаець ’паліць, мучыць’ (Нас.), опрегацьца, опрёгся ’знясільвацца, згараць ад прагі; згараць ад гарэлкі’ (Нас.), апрогліца ’ненаедлівасць’ (Бір. дыс.). Укр. опрягтися ’памерці, здохнуць’, опряга ’смерць’, опрягнути ’акружыць’, пружати ’мучыць’, рус. кастр. опрягать ’жарыць’, паўн. опруживать ’апракінуць’, опружеть ’стаць цвёрдым’, ст.-рус. опрягнути ’налегчы, наперці з усіх бакоў’. Розныя значэнні беларускіх слоў, магчыма, тлумачацца як вынік кантамінацыі шэрагу кораняў: праг‑а ’жаданне’ (адкуль: ’рабіць з прагаю, набракнуць ад збытку, абапіцца’), праг‑пряг‑/пряж‑) ’жарыць’ (адкуль: ’згараць ад гарэлкі, прагі; паліць’) і праг‑пряг‑/пруг‑/пряж‑) ’станавіцца пругкім, цвёрдым’, адкуль ’здохнуць’ (параўн. акалець ’стаць як кол’, апруцянець і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)