гарэ́лкі, -лак.
Народная гульня, удзельнікі якой стаяць парамі, а той, хто «гарыць», стаіць наперадзе і па сігнале ловіць аднаго з першай пары, якая разбягаецца ў розныя бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарэ́лкі, -лак ед. нет (игра) горе́лки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарэ́лкі, ‑лак; адз. няма.
Рухавая гульня, удзельнікі якой становяцца парамі, а той, хто «гарыць», стаіць наперадзе і па сігналу ловіць аднаго з першай пары, якая разбягаецца ў розныя бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарэ́лкі ’назва гульні’ (БРС, Бяльк.). Рус. горе́лки ’тс’. Да гарэць ’гарэць’ (гэта слова паўтараецца ў гульні). Гл. Фасмер, 1, 440 (там і апісанне гульні); Шанскі, 1, Г, 132 (некалькі іншае тлумачэнне). Параўн. іншую назву гэтай гульні — гары́пні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ста́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
Гатунак вытрыманай моцнай гарэлкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
горе́лки (игра) гарэ́лкі, -лак ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ёрш², ярша́, м. (разм.).
Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўлітро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).
Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў паўлітра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бу́сел, -сла, мн. буслы́, -о́ў, м.
1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і доўгімі чырвонымі нагамі.
Б. даўгакрылы.
Белы б.
Чорны б.
2. Высокая бутэлька гарэлкі (уст., разм.).
На стале стаялі два буслы гарэлкі.
|| прым. буслі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Б. клёкат.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грог, -у, м.
Гарачы напітак з гарэлкі, рому або каньяку, змяшаны з вадой і цукрам.
|| прым. гро́гавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)