багаты́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] — Калі я цяпер узбіўся на добрую.. гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.

2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да «Багатыроў» Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль. // перан. Пра што‑н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щит в разн. знач. шчыт, род. шчыта́ м.; ист. та́рча, -чы ж.;

во́ин со щито́м во́ін са шчыто́м (з та́рчай);

щит для снегозадержа́ния шчыт для снегазатрыма́ння;

распредели́тельный щит размеркава́льны шчыт;

подня́ть на щит падня́ць на шчыт;

(верну́ться) со щито́м или на щите́ (вярну́цца) са шчыто́м ці на шчыце́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчыт, род. шчыта́ м.

1. в разн. знач. щит;

во́ін са ~то́м — во́ин со щито́м;

ш. для снегазатрыма́ння — щит для снегозадержа́ния;

ш. плаці́ны — щит плоти́ны;

размеркава́льны ш. — распредели́тельный щит;

стральба́ па ~та́х — стрельба́ по щита́м;

2. архит. щипе́ц;

падня́ць на ш. — подня́ть на щит;

са ~то́м ці на шчыце́ — со щито́м или на щите́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ры́нда1, рындося ’хто неахайны’ (в.-дзв., даўг., Сл. ПЗБ), рус. дыял. ры́нда ’худы высокі чалавек’, ’худы конь’. З літ. rindà ’непаваротлівы чалавек’ (Саўка, Запісы 23, 57).

Ры́нда2воін царскай аховы на Русі’ (ТСБМ), рус. ры́нда ’аружаносец, целаахоўнік’, ст.-руск. рында. Цяжкое слова, верагодна іншамоўнага паходжання. Вывядзенне са ст.-ісл. rǫnd ’край шчыта, шчыт’ ставіцца пад сумненне з фанетычнага пункту гледжання. Зусім неверагоднае тлумачэнне з дац. rinde, rende ’бегчы’ і з ням. Ronde ’дазор’ (Фасмер, 3, 529). Магчыма, сюды ж рус. ры́ндель ’знамяносец’ з наступным з’яўленнем насавога (Фасмер, 3, 529).

Ры́нда3: рынду біць ’у парусным флоце — тройчы ўдарыць у звон у поўдзень’ (ТСБМ), рус. ры́нда ’звон карабельнага колакала’. Тлумачыцца як утварэнне з англ. to ring the bell ’званіць у колакал’ (Фасмер, 5, 529). Малаверагоднай падаецца версія аб запазычанні са швец. ringa ’званіць’ (Мацэнаўэр, LF 18, 245).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́жы ’плоскія драўляныя палазы для перасоўвання па снезе, загнутыя спераду’ (ТСБМ, Маш., Бяльк.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; Сцяшк.), рус. лы́жи, ст.-рус. лыжи (XII ст.); параўн. бел. лы́жвы (гл.). Прасл. паўн. lyži, lyžьve ’прыстасаванне для хуткага перасоўвання па снезе або лёдзе’, ’палазы’, ’прадаўгаватыя прадметы: судна, баржа і інш.’ Паводле Фасмера (2, 540), звязана з рус. лызга́ть ’слізгаць па лёдзе’, лызну́ть, лызгону́ть ’вышмыгнуць’, балг. лъзгам се ’катаюся на каньках’, а Слаўскі (5, 448) дадае і каш. łužgi, łużgawki, для якіх першаснымі лічыць łyzga, łyzgawka або łuzga, łuzgawka. Звычайна да іх прыводзяць і.-е. адпаведнікі: лат. lužas, ludes, lug̓es̓ доўгія паляўнічыя лыжы’, літ. šliū̃žes ’палазы’, šliaũžti ’паўзці’, лат. šlūžât ’слізгаць’, гал. sluiken ’красціся’. Куркіна (Этимология–72, 72), прызнаючы роднасць лексемы lyži з lyzgati, выключае супастаўленне яе з балтыйскімі лексемамі. Гл. таксама ZfSl, 8, 877. Сюды ж лы́жнік, лы́жніца, лыжня́ (ТСБМ), якія з рус. мовы (хаця параўн. яшчэ ст.-рус. лыжникъвоін на лыжах’; лыжница, лыжня ’след ад палазоў, лыжня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рата́й ’араты’ (ТСБМ), ’араты, земляроб’ (Сл. ПЗБ, Кольб., ПСл; стол., Нар. лекс.; З нар. сл., Мат. Гом.; івац., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС, Лексика Пол.), ріта́й ’тс’ (Бяльк.), ората́й ’тс’ (Лексика Пол.); арата́й ’тс’ (Ян.), параўн. укр. рата́й, рус. ра́тай ’араты’, польск., н.-луж. rataj ’парабак, падзёншчык; земляроб’, палаб. råtoj, чэш., славац. rataj ’араты, парабак’, славен. rátaj, серб. ра̀тај ’тс’, балг. рата́й ’парабак’, макед. ратај, ратеј ’хто цяжка працуе’, ст.-слав. ратаи ’араты’. Праслав. *ra + tajь < *or‑tajь, ад прасл. дзеяслова *orti ’араць’. Параўн. літ. artojas ’тс’, ст.-пруск. artoys ’тс’; у аснове якіх зыходнае і.-е. *er‑/*or‑/*ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’, параўн. разараць (гл. разарыць). Старажытная мадэль з суф. ‑тай сустракаецца ў назвах выканаўцаў дзеяння, напрыклад, гультай, рус. ходатай, глашатай (Фасмер, 3, 447; Бязлай, 3, 155; БЕР, 6, 190). Мартынаў (Лекс. балтызмы, 25) лічыць лексічным пранікненнем прыбалтыйскага *artojis > прасл. *ortajь, паколькі суфікс ‑ta‑ з нарашчэннем ‑io не сустракаецца ў іншых індаеўрапейскіх мовах, акрамя балтыйскіх і славянскіх. Паводле Шустэра–Шэўца (2, 1208) гутарка ідзе пра суфікс *‑ajь, а ‑t‑ адносіцца да асновы *ar(t)‑ ’араць’, як у рус. ра́тайвоін’ (гл. раць, ратнік), аналагічна літ. árti ’араць’ > artójis ’араты’, што не пераконвае. Гл. таксама араты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́цязь (БРС). Рус. ви́тязь, укр. ви́тязь, ст.-рус. витязь, в.-луж. wićaz ’герой; селянін, арандатар’, чэш. vítěz, славац. víťaz, славен. vȋtez, серб.-ц.-слав. витѧѕь, серб.-харв. ви̏те̑з, балг. ви́тез, макед. витез. Ст.-прус. witing (з 1299 г.) ’служылае дваранства’ запазычана з польск. (Брукнер, AfslPh, 20, 485; ZfslPh, 2, 296). Большасць даследчыкаў лічаць славянскае слова запазычаным з герм., але канкрэтны шлях запазычання няясны. Фасмер (1, 322 і наст.) і інш. (Уленбек, AfslPh, 15, 492; Стэндэр–Петарсан, ZfslPh, 4, 44 і наст.; Шварц, ZfslPh, 2, 105; Янка, WuS, 1, 108 і наст.) узводзяць vitędzь да герм. *vikíng‑, ст.-ісл. víkíngr, якія звязаны са ст.-саксон. wîk ’жыллё’, ст.-в.-ням. wîch ’тс’; славянская форма ўзнікла ў выніку другой палаталізацыі і дысіміляцыі. Тлумачэнне слова як запазычання са ст.-ісл. hvítingr ’светлавалосы, знатны’ (Янка, там жа; Экблом, ZfslPh, 16, 272 і наст.) не пераконвае, таму што яно не ўлічвае распаўсюджання слова ў в.-луж. і серб.-харв. мовах. Маркварт (Festschrift. V. Thomsen, 104) атаясамлівае англа-сакс. Wicingas з эруламі, якія рабілі набегі з III ст. н. э. і былі адціснуты датчанамі толькі ў VI ст., і тым самым тлумачыць наяўнасць слова ў серб.-харв. Шварц (там жа) указвае на магчымасць распаўсюджання слова лангабардамі або варнамі. Мартынаў (Лекс. взаим., 105) выводзіць слав. vitędzь з прагерм. wīkinga*wīginga), якое ў сваю чаргу было ўтворана ад wīgan ’змагацца, забіваць’ пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑inga, г. зн. wīginga ’пабеданосны воін’. Версіі славянскага паходжання ад *vit ’дабыча, трафеі’ з суф. ędzь (Брукнер, 658; AfslPh, 42, 139 і ZfslPh, 6, 64) і ад вітаць ’абітаць’ (Янка, Slavia, 9, 343; Младэнаў, 68) малаверагодныя. Падрабязна літаратуру гл. Фасмер, 1, 322 і наст. і Шанскі, 1, В, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оди́н в разн. знач. адзі́н, род. аднаго́ м.;

все до одного́ усе́ да аднаго́;

все как оди́н усе́ як адзі́н;

одни́м сло́вом адны́м сло́вам;

оди́н на оди́н адзі́н на адзі́н, сам-на́сам;

оди́н-одинёшенек адзі́н-адзіню́ткі;

оди́н-еди́нственный то́лькі адзі́н;

ни оди́н ні адзі́н, ніво́дзін;

в оди́н прекра́сный день аднаго́ ра́зу, аднаго́ дня, адно́йчы;

оди́н к одному́ адзі́н к аднаму́;

все как оди́н усе́ як адзі́н;

оди́н в по́ле не во́ин адзі́н у по́лі не во́ін;

оди́н коне́ц адзі́н кане́ц;

оди́н чёрт адзі́н чорт;

одни́м ма́хом адны́м ма́хам;

одни́м гла́зом адны́м во́кам;

одна́ ла́вочка адна́ хе́ўра;

на оди́н покро́й на адзі́н капы́л;

под одну́ гребёнку пад адзі́н грабяне́ц;

одну́ мину́ту адну́ хвілі́ну;

одни́ ко́сти адны́ ко́сці (рэ́бры).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хто, каго, каму, каго, кім, аб кім, займ.

1. пытальны. Абазначае агульнае пытанне аб жывых істотах і стане каго‑н. — Хто пытае? — пачуўся густы бас незнаёмага. Колас. — Пачакай, — раптам перарваў.. [гаспадар] сам сябе, — ты [Мішурын] кім быў да вайны? Чорны. / У рытарычных пытальных сказах. Праца вяла з пальцамі вечную барацьбу: а ну, хто каго?. Бядуля. / У рытарычных пытаннях і воклічах, у якіх маецца на мэце адмоўны адказ. Прыпасы ў кожнага, вядома, у іх [паляўнічых] былі, Бо хто ж, падумайце вы самі, Палюе з голымі рукамі? Корбан.

2. Ужываецца ў значэнні вылучальных або ўказальных займеннікаў: «каторы», «той». Вада ў Сожы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны. Не страшна смерць Свабоду хто бараніць, Будуе хто Нязнаны новы свет. Чарот.

3. неазначальны. Разм. Хто-небудзь, хтосьці. Каб толькі хто ведаў, як не хочацца разлучацца з сябрамі! Шыловіч.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. [Туміловіч:] Я павінен ведаць, хто з нас на правільнай дарозе і каму ў каго вучыцца трэба. Крапіва. / Пры наяўнасці суадноснага слова ў галоўным сказе. [Дырэктар:] — Хто цягне — на таго і кладуць. Шамякін.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы (пераважна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадноснага слова «той»). Той, хто праўды шукае, — У нас знойдзе яе, А хто вецер пасее, — Той буру пажне! Танк. — Хто харч носіць, той есці не просіць, кажуць людзі, і гэта святая праўда, хлопча, — заўважыў Роўда. Машара. У гутарку ўступіла дзяўчына.. У надышоўшым змроку не відаць было, ні хто яна, ні якая з твару. Мурашка.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы; па значэнню адпавядае слову «каторы». Камандзір роты быў адным з тых, хто разам з Тураўцом ствараў брыгаду. Мележ. Слава палкім байцам, хто за волю Радзімы загінуў. Хведаровіч.

7. адносны. У спалучэнні з часціцай «ні» пачынае даданы ўступальны сказ. Чалавек на зямлі, хто б ён ні быў: воін ці будаўнік, а перш за ўсё сейбіт. Гроднеў.

8. Ужываецца ў размеркавальным значэнні пры супастаўленні членаў сказа і сказаў у значэнні: «адно..., другое». Мы рассыпаліся па ўсіх правілах хто франтавой, хто партызанскай тактыкі. Брыль. Хто ў прэферанс захоплена гуляе, Хто забаўляецца ў вясёлае лато. А. Александровіч.

•••

Мала хто — нямногія.

Хто б ні быў — няважна хто, любы, усякі.

Хто дзе — у розных месцах.

Хто каго — аб барацьбе да поўнай перамогі аднаго з процілеглых бакоў.

Хто куды — у розныя бакі. Дождж лінуў нібы з вядра. Рамонтнікі кінуліся хто куды — шукаць сховішча. Навуменка.

Хто папала — пра няпэўнасць, выпадковасць каго‑н.; абы-хто, хто прыйдзецца.

Хто ў боб, хто ў гарох — пра нязладжаныя, хаатычныя дзеянні.

Хто ў лес, хто па дровы — не гуртам, уразброд, не дружна.

Хто што — адзін адно, другі другое.

Хто яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — ніхто не ведае, невядома. Сена бераглі: хто яго ведае, якая там будзе зіма — раптам доўгая, тады кармоў не хопіць. Асіпенка.

Хто як — адзін так, другія інакш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́н (род. аднаго́) в разн. знач. оди́н (одна́, одно́, одни́);

аднаго́ ра́зу — одна́жды, ка́к-то;

аднаго́ дня — в оди́н прекра́сный день;

адны́м за́хадам — а) заодно́, попу́тно; б) в оди́н приём;

а. адны́м — оди́н-одинёшенек; оди́н, как перст;

а.-адзіню́ткі — а) (совершенно одинокий) оди́н-одинёшенек; оди́н, как перст; б) (только один) оди́н-еди́нственный;

а. душо́ю — оди́н-одинёшенек;

а. кане́ц — оди́н коне́ц;

а. крок — оди́н шаг;

а. пад а. (адна́ пад адну́, адно́ пад адно́) — оди́н к одному́ (одна́ к одно́й, одно́ к одному́; как на подбо́р);

а. пад адны́м — оди́н друго́го ме́ньше; мал мала́ ме́ньше;

хава́цца а. за аднаго́ — пря́таться оди́н за одного́;

а. за адны́м; а. за другі́м — друг за дру́гом, оди́н за други́м, гусько́м;

а. пры адны́м (адна́ пры адно́й, адно́ пры адны́м)о́чень бли́зко, вплотну́ю, ря́дышком;

а. у а. (адна́ ў адну́, адно́ ў адно́) — как на подбо́р;

а. час — одно́ вре́мя;

а. чорт (адна́ тра́сца) — оди́н чёрт;

а. як кол (па́лец) — оди́н, как перст;

адна́ нага́ тут, друга́я там — одна́ нога́ здесь, друга́я там;

адна́о́лькі) на́зва — одно́о́лько) назва́ние;

адна́, як былі́нка ў по́лі — одна́, как были́нка в по́ле;

аднаго́ по́ля я́гады — одного́ по́ля я́годы;

адно́ за адны́м — одно́ за други́м;

адно́ шторазг. то́лько что;

(усе́) як а. — (все) как оди́н;

у адно́ сло́ва — в одно́ сло́во;

у а. го́лас — в оди́н го́лос;

у а. міг (мо́мант) — в оди́н миг, в мгнове́ние о́ка;

а. на а. — а) (друг против друга) оди́н на оди́н; б) оди́н на оди́н, с гла́зу на глаз;

усе́ да аднаго́ — все до одного́, все до еди́ного;

адно́ з двух — одно́ из двух;

адзі́н з адны́м — друг с дру́гом;

адзі́н з другі́м — оди́н с други́м;

адно́ і то́е — одно́ и то́ же;

усё адно́ — всё равно́, всё одно́, всё еди́но;

адно́й наго́й у магі́ле стая́ць — одно́й ного́й в моги́ле стоя́ть;

адны́ гады́; у адны́х гада́х — в одно́м во́зрасте, в одни́х лета́х;

адны́м во́кам — одни́м гла́зом;

адны́м ву́хам чуць — кра́ем у́ха слы́шать;

адны́м ды́хам (ду́хам) — одни́м ду́хом;

адны́м уда́рам — одни́м уда́ром;

адны́м ма́хам — одни́м ма́хом;

за адны́м ма́хам — заодно́, в оди́н приём;

адны́м мі́рам ма́заны — одни́м ми́ром ма́заны;

адны́м сло́вам — одни́м сло́вом;

а. аднаго́ ва́рты — два сапога́ па́ра, друг дру́га сто́ят;

за адны́м скры́пам — одни́м ма́хом;

за а. прысе́ст — в оди́н присе́ст;

ігра́ць у адну́ ду́дку — дуде́ть в одну́ дуду́;

на а. зуб — на оди́н зуб;

на а. капы́л — на оди́н покро́й;

на а. лад — на оди́н лад;

на а. мане́р — на оди́н мане́р; одина́ково;

на а. твар — на одно́ лицо́;

на адно́й назе́ — на одно́й ноге́;

па адны́м — по одному́;

пад адны́м да́хам — под одно́й кры́шей;

ста́віць на адну́ до́шку — ста́вить на одну́ до́ску;

стры́гчы (усі́х) пад адзі́н грэ́бень — стричь (всех) под одну́ гребёнку;

у адно́й ме́ры — без измене́ния;

у адну́ даро́гу — (каму з кім) по пути́ (кому с кем);

як адну́ капе́йку — как одну́ копе́йку;

адну́ хвілі́ну — одну́ мину́ту, оди́н моме́нт;

адны́ ко́сці (рэ́бры) — одни́ ко́сти; ко́жа да ко́сти;

адна́ хвала́ — одна́ хвала́;

з аднаго́ це́ста — из одного́ те́ста;

адна́ хе́ўра — одна́ ла́вочка;

ме́раць усі́х адно́й ме́ркай — ме́рить всех одно́й ме́ркой;

адно́й ма́сці — одно́й ма́сти;

аднаму́ бо́гу (ала́ху, чо́рту і пад.) вядо́ма — одному́ бо́гу (алла́ху, чёрту и т.п.) изве́стно;

дзяўбці́ адно́ і то́е ж — долби́ть одно́ и то́ же;

адны́м ро́счыркам пяра́ — одни́м ро́счерком пера́;

а. у по́лі не во́ін — оди́н в по́ле не во́ин;

у адны́ ру́кі — в одни́ ру́ки;

а. смех — смех да и то́лько;

з аднаго́ бо́ку — с одно́й стороны́;

сну ні ў адны́м во́ку — сна ни в одно́м (ни в еди́ном) глазу́;

спаць адны́м во́кам — спать вполгла́за;

гля́нуць хоць адны́м во́кам — взгляну́ть одни́м глазко́м;

ме́раць на а. (свой) аршы́н — ме́рить на оди́н (свой) арши́н;

аста́цца (пакі́нуць) у адно́й кашу́лі — оста́ться (оста́вить) в одно́й руба́шке;

пад а. ранжы́р падве́сці — под оди́н ранжи́р подвести́;

з аднаго́ вала́ дзвюх шкур не дзяру́цьпогов. с одного́ вола́ двух шкур не деру́т;

дзвю́м смярця́м не быць, а адно́й не міну́цьпосл. двум смертя́м не быва́ть, а одно́й не минова́ть;

адна́ галава́ до́бра, а дзве лепшпосл. ум хорошо́, а два лу́чше;

сямёра аднаго́ не чака́юцьпосл. се́меро одного́ не ждут;

адзі́н з со́шкай, а сямёра з ло́жкайпогов. оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой;

у адно́ ву́ха ўвайшло́, а ў друго́е вы́йшлапогов. в одно́ у́хо вошло́, а в друго́е вы́шло;

зімо́й і ле́там адны́м цве́тампосл. зимо́й и ле́том одни́м цве́том;

а. хоць з’еш вала́ дык адна́ хвала́посл. оди́н хоть съеш вола́, так одна́ сла́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)