хлюпата́ць, ‑поча; незак.

Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном. Хадановіч. Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ірмя́к ’армяк, суконная верхняя доўгая вопратка’ (Бяльк., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.). Гл. армяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кажу́х, -а́, М -жусе́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын.

Пашыць к. з аўчын.

Мотальскі к.

2. Пакрыццё, футляр з жалеза, цэглы, дрэва і пад. для ізаляцыі або засцярогі збудаванняў, механізмаў ці іх частак (спец.).

|| памянш. кажушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кажу́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае дастаткова матэрыяльных сродкаў; небагаты, незаможны.

Б. чалавек.

2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.

Бедная расліннасць.

Б. слоўнікавы запас.

3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.

Беднае дзіця.

4. Танны, просты.

Б. гардэроб.

Бедная вопратка.

|| наз. бе́днасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурно́с, ‑а, м.

Уст. Даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна. Цётка Хіма аддала Галі яшчэ свой дзявочы бурнос. Сабаленка. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскай работы бурнос з башлыком. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца цвёрдым, нягнуткім, каляным. Вопратка задубела. // Змерзнуць; страціць гнуткасць ад холаду; закарчанець. Рукі на холадзе задубелі. □ — Ты чаго злезла з печы! Задубееш! — глянула бабка на мае босыя ногі. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду (пра цела, рукі і пад.). Бацька пазнае яе і трупянее: вопратка сынава! Карпюк. Ганя толькі пакутліва адчувае, як у холадзе трупянее ўсё цела. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кулёк ’пінжак’ (Нар. словатв., Мат. Маг., Мядзв.). Семантыка звязана з семантычным пераносам ’мяшок’ > ’вопратка’. Гл. куль2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распра́таваць ’распранаць’ (валож., пруж., Сл. ПЗБ), распра́таць, распра́таці ’распрануць’, распра́тацца ’распрануцца’, распра́твацца ’распранацца’ (Сцяшк.). Гл. апратаць, вопратка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рухо ст.-бел.вопратка’ (Ст.-бел. лексікон). Стараж.-рус. рухо ’скарб, манаткі’, рус. ру́хо ’адзенне’, польск. rucho ’тс’, кашуб. rëxë ’старое адзенне’, чэш. roucho ’святочнае адзенне, строй’, славац. rúcho ’тс’, серб.-харв. ру̏ховопратка’, славен. rúho ’палатно, прасціна’, балг. ру́хо ’адзенне, вопратка’, макед. руво ’тс’. Прасл. *ruxo ’рухомая маёмасць, у прыватнасці, адзенне’, утворана ад *rušiti (гл. рушыцца, рухаць), звязана таксама з *rъvati (гл. рваць), гл. Брукнер, 467; Фасмер, 3, 524; Скок, 3, 167; Шустар-Шэўц, 2, 1254; SEK, 4, 190. Сюды ж рухамоцце, рухмаццё ’рухомая маёмасць, манаткі’, рухматло́ ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)