То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор 3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык 1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́ўнікі ’людзі, што хадзілі ў першыя дні вялікадня’ (КЭС); ’валачобнікі’ (Сцяшк. МГ). Магчыма, да вол, валавы як адна з шматлікіх назваў валачобнікаў; параўн. лалоўнікі, кукобнікі, ралешнікі, хрыстоснікі (БелСЭ, 2, 569). Больш верагодна валоўнікі < *валхвоўнікі; параўн. рус. волхвы ’людзі, якія ходзяць па сёлах і славяць бога’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жгур ’матуз’ (Жд. 2.). Паводле Варбат (Этимология русских диалектных слов, Свердловск, 1978, 6), роднаснае жгут (і рус. дыял. жгуль), але ўтворанае з іншым суфіксам ‑р‑. Гэта, аднак, азначала б надта старажытны характар гэтага рэдкага мясцовага слова. Больш верагодна кантамінацыя жгут — шнур з блізкімі значэннямі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зюзю́каць ’весці лагодную размову’ (чавус., Нар. сл.), зю́каць ’тс’, ’гаварыць паціху’ (Нас., Юрч.). Рус. калуж. зюзю́кать ’гаварыць шапялявячы, картава’, пск. ’піць (віно)’, зюкать калуж., смал., зах.-бранск. зах. ’размаўляць’, кур., арханг. ’шаптацца’, пск. ’піць’, пск., цвяр. ’біць’. Верагодна, анаматапея. Фасмер, 2, 110: зюзюка. Параўн. зузліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *го́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж. прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр. приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́зма ’нахабна’: сузма лізуть у вочы (камары) (пін., ЖНС). Няясна; магчыма, перасэнсаваны як прыслоўе на ‑ма, параўн. бегма (ад бегчы), роўма (ад раўсці), назоўнік сы́зма (гл.): як сызма лезе ў вочы, г. зн. сляпіцай (лід., Сл. ПЗБ), верагодна, праз стадыю сы́змаю (лезе ў вочы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́шка ‘баязлівы, нясмелы чалавек’ (Бяльк.). Верагодна, ад УІ Тры́хан (якое, магчыма, да Тры́фан), але матывацыя няясная. Нейкая сувязь з папярэднім словам? Параўн. укр. три́шкатися ‘неспакойна захоўвацца’, якое звязваюць з те́рти ‘церці’ (ЕСУМ, 5, 642), а таксама труха 2 ‘нейкая картачная гульня’ і трухлівы ‘баязлівы’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус. ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишь — вынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдзі́ў ’сурокі’ (віл., Сл. ПЗБ). Верагодна, прыставачна-бяссуфікснае ўтварэнне ад незафіксаванага *прыдзіві́ць/*прыдзіві́цца ’сурочыць’ < дзіві́ць/‑цца (гл.). Фармальна сюды ж таксама пін. прыды́ў у выразе на прыды́ў ’на выгляд’: у саду вышенька на прыды́ў чырвоная (Доўн.-Зап., Пін.), аднак, яно, відаць, з польск. na przędziw ’на дзіва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)