не́вуцтва, ‑а, н.

Адсутнасць ведаў, неадукаванасць, недасведчанасць у чым‑н. [Антаніна Аркадзеўна:] — Божа мой, якое дрымучае невуцтва! Дваццаць гадоў вучыць дзяцей і не ведаць, дзе востраў Калімантан. Шамякін. [Шэмет:] — Судзяць не Дубалеку, а непаваротлівасць, абыякавасць, .. бязволле, марудлівасць, невуцтва — вось што судзяць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разве́даць ’дазнацца пра што-небудзь’, ’зрабіць абследаванне чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’даведацца’ (лід., Сл. ПЗБ), разве́даны ’выяўлены, знойдзены, распазнаны’ (Сцяшк. Сл.), разве́дка ’здабыванне звестак, абследаванне’ (ТСБМ), ’першы вылет пчол пасля зімы’ (Сцяшк.). Ад раз- і ве́даць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вало́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. кім-чым. Мець у сваёй уласнасці, уладаць.

В. маёмасцю.

2. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

Адна думка ўвесь час валодае ім.

3. чым. Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

В. зброяй.

Не в. левай рукой.

В. пяром (умець добра пісаць). В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх). В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).

|| наз. вало́данне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вястун ’веснік, прадвеснік’ (БРС, КТС), рус. пск. вестуно́к ’веснік’, польск. zwiastun ’прадвеснік, вястун’. Бел. лексема — пранікненне польск. zwiastun (без прэфікса z‑, які, аднак, захаваўся ў слове звестка (гл.)). Да ведаць, весць (гл.). Сюды ж вясту́нка (БРС, КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ако́лічны, ‑ая, ‑ае.

Навакольны, сумежны, суседні. [Пан:] — Заўтра ж дай ведаць мужыкам аколічных вёсак, хай прыходзяць да мяне. Чарот. Як жонка члена сельскага Савета.. [Сідарыха] ведае ўсе аколічныя навіны і не вытрымае, каб не вылажыць іх усе да адной перад Арынай. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрым, ‑у, м.

У выразах: няма стрыму, не было стрыму — не мець магчымасці ўтрымацца ад чаго‑н., не ведаць меры ў чым‑н. [Лейтэнант] хацеў браць замуж. Адмовіла Алеся, бо вельмі ўпадабаў сівуху, так упадабаў, што не было ніякага стрыму. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угомо́н разг. (покой) спако́й, -ко́ю м.;

нет на них угомо́ну няма́ на іх спако́ю;

не знать угомо́ну не ве́даць спако́ю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́держ / без у́держу без упы́ну (упы́нку);

не знать у́держу не мець (не ве́даць) упы́ну (упы́нку);

нет у́держу няма́ ўпы́ну (упы́нку).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́вка в разн. знач. я́ўка, род. я́ўкі ж.;

я́вка на собра́ние обяза́тельна я́ўка на сход абавязко́вая;

знать я́вку ве́даць я́ўку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Све́дка ‘той, хто непасрэдна прысутнічаў пры якім-небудзь здарэнні, падзеі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Мядзв., Бяльк., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; Нік. Очерки), сьве́дка (świedka) ‘тс’ (Касп., Пятк. 2), ст.-бел. съвѣдъка побач з свѣдокъ ‘тс’. Укр. сві́дка, сві́док, польск. świadek, в.-луж. swědk, чэш. svědek, славац. svedok, серб.-харв. свјѐдок, славен. svedok, балг. дыял. све́док, макед. сведок ‘тс’. Прасл. *sъvědokъ, *sъvědъkъ ‘сведка’ вытворнае ад прасл. *sъ‑věděti ‘даведацца, ведаць, ведаць добра’ < прасл. *vědětiведаць’ (Карскі, 1, 388; Шустар-Шэўц, 1385–1386; Глухак, 600; ЕСУМ, 5, 194; Борысь, 620). Параўн. таксама рус. свиде́тель, балг. свиде́тел, ст.-сл. съвѣдѣтедь, гэтую форму Махэк₂ (594) лічыць праславянскай, а формы з ‑к‑суфіксацыяй узніклымі пазней, шляхам механічнага скарачэння і замены суф. ‑teľ. Пераход слова да асноў на ‑а можна тлумачыць вынікам аналогіі з назвамі асоб тыпу суддзя, старшыня і інш.; параўн. Карскі 2-3, 15. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 577; Брукнер, 535 і БЕР, 6, 537–538. Гл. таксама светка, свідзецель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)