Адміністра́тар (БРС), ст.-бел. администраторъ ’кіраўнік, загадчык’ (1544) (Булыка, Запазыч.) праз польск. administrator з лац. administrator або непасрэдна з лацінскага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йтаннік ’конюх, канавод’ (Гарб.), ст.-бел. ройтиникъ, ройтыникъ ’конюх’ (1526 г.) < літ. raĩtininkas (Булыка, Лекс. запазыч., 91). Гл. таксама райціннікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэві́зія ’праверка, перагляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. ревизия (ревизия) ’тс’ < ст.-польск. rewizyja < лац. revīsio ’зноў аглядаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паўтора, ст.-бел. повторе, повтуре, повтурне ’паўторна’ (1513 г.) запазычаны са ст.-польск. powtóre, powtórnie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Моўкна, ст.-бел. мовкна ’лыка’ запазычана з літ. máukna ’лыка’, ’тоўстая кара з дрэў’ (Яблонскіс, 128; Булыка, Лекс. запазыч., 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галя́с ’чарнільны арэшак’ (Нас.). Гэта слова засведчана ўжо ў ст.-бел. помніках з XVII ст. у напісанні кгалясъ, галясъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. galas ’тс’. Гл. Слаўскі, 1, 251; Булыка, Запазыч., 117. З польск. запазычана таксама ст.-укр. голясъ ’тс’ (Слаўскі, там жа). Польск. слова ўзята з лац. galla (Слаўскі, там жа; Брукнер, 132, прыводзіць яшчэ і лац. gallast gallacium).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарба́р ’гарбар’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’шавец’ (Бяльк.). У ст.-бел. помніках гэта слова засведчана з XVII ст. у формах кгарбаръ, гарбаръ (Булыка, Запазыч., 147). Укр. гарба́р. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск. garbarz (Булыка, там жа; Слаўскі, 1, 256), якое ўзята з с.-в.-ням. gerwer (Слаўскі, там жа), утворанага ад дзеяслова gerwen, ganpen, gerben ’вырабляць кожу’. Сюды ж і гарба́рня (БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Герэ́зыя ’ерась, брахня’ (Нас.). Ст.-бел. герезия, герезыя, гереза ’тс’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). З польск. herezja ’тс’ (< лац. haeresis сі рэч. αἵρεσις). Падрабязна Слаўскі, 1, 416–417. Параўн. рус. е́ресь, бел. е́рась, ст.-слав. ѥресь < грэч. (Фасмер, 2, 24). Паланізмам з’яўляецца і бел. (Нас.) герэты́к (ст.-бел. геретикъ, геретыкъ, гл. Булыка, Запазыч.) < польск. heretyk < лац. haereticus (гл. Слаўскі, 1, 416).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вару́нак ’акалічнасць, абставіны’ (Яруш.), вару́нкі ’ўмовы’ (Гарэц.); ’акалічнасці, умовы’ (Др.-Падб.). Ст.-бел. варунк ’умова’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 59), варунок ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. варунок (з XVI ст.). Запазычанне з польск. warunek, а гэта з ням. Wahrung. Гл. Булыка, Запазыч., 57; Чартко, там жа (апошні ст.-бел. варунк выводзіць прама з ням.); Цімчанка, 189; Рудніцкі, 319; Рыхардт, Poln., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізумруд. Першакрыніца: грэч. σμάραγδος. У ст.-бел. шмарагдъ, шмаракгдъ (1518 г.) с ст.-польск. szmaragd (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Гіст. лекс., 94). Ст.-бел. смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ < ст.-рус. смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ (Булыка, там жа). Ізумруд нясе адбітак цюрк. пасрэдніцтва: ст.-рус. изумрудъ < тур. zümrüd < перс.-араб. zumurrud < з грэч. Гл. Праабражэнскі, 1, 226; Фасмер, 2, 123–124; Шанскі, 2, I, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)