Вару́нак ’акалічнасць, абставіны’ (Яруш.), вару́нкі ’ўмовы’ (Гарэц.); ’акалічнасці, умовы’ (Др.-Падб.). Ст.-бел. варунк ’умова’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 59), варунок ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. варунок (з XVI ст.). Запазычанне з польск. warunek, а гэта з ням. Wahrung. Гл. Булыка, Запазыч., 57; Чартко, там жа (апошні ст.-бел. варунк выводзіць прама з ням.); Цімчанка, 189; Рудніцкі, 319; Рыхардт, Poln., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)