Паведамле́нне ’дзеянне паводле дзеясл. паведамляць — паведаміць, тое, аб чым паведамляюць; дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым.-н.’ (ТСБМ). Дэрыват ад паведаміць (гл. ведаць); апошняе калькіруе польск. powiadamiać (Гіст. лекс., 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахт ’арэнда (кароў, саду)’ (Др.-Падб.). З польск. pacht, якое з ням. ftącht, а апошняе з народнай лаціны pacta (мн. л.) ’дагавор’, ’падатак’ (SWO, 1980, 540) < лац. pactum ’дамоўленасць, дагавор'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўшчуўля́ць ’абуць’ (Ян.). З ⁺па‑ўстшаўляцьу якое, відаць, з польск. + po‑ustrzewiać ’абуць у чаравікі’ < польск. trzewik ’чаравік’. Апошняе — да прасл. červьjь ’тс’. Адносна словаўтварэння параўн. ст.-рус. въетупьни (Свъступать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасмулы́жыцца ’працерціся аж да зямлі (пра зімовую дарогу)’ (Касп.). Параўн. смурыжыць ’церці’ (Бяльк.), рус. цвяр. смурыгаць ’тс’. Апошняе лічыцца пазнейшым ітэратыўным утварэннем ад сморгать (Фасмер, 3, 693). Гл. сморгаць, шморгаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Важа́ты 1 ’возчык сват на вяселлі, пасаду якога выконвае хросны бацька’ (Нас.). Да вазіць.
Важа́ты 2 ’кіраўнік піянераў’ (КТС). З рус. вожатый ’тс’. Пра апошняе гл. Шанскі, ЭИРЯ, I, 61–72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́скрабак ’булачка з цеста, якое выскрабаецца з дзежкі’; ’апошняе дзіця ў сям’і’ (З нар. сл.), выскраба́чка ’маленькая булачка хлеба, спечаная з рэштак цеста’. Ад выскрабаць (гл. скрэбці) з суф. ‑ак, ‑ачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Правароніць ’прапусціць, не выкарыстаць чаго-небудзь з-за няўвагі’ (ТСБМ). Рус. проворо́нить ’тс’. Ад варона ’варона; разявака, цюхцяй’. Апошняе значэнне ўсталявалася, магчыма, пад уплывам баек, адным з персанажаў якіх з’яўлялася варона.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасто́л ’трон манарха; алтарны стол (у царкве)’ (ТСБМ). З рус. престо́л ’тс’, што з ц.-слав., ст.-слав. прѣстолъ < прѣ‑ і столъ, апошняе са значэннем ’лава, услон’, параўн. балг. стол ’крэсла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Роўнава́га ’стан спакою’, ’устойлівасць’ (Байк. і Некр.; Бяльк.). З польск. równowaga ’тс’, якое з’яўляецца калькай з ням. Gleichgewicht ’тс’, а апошняе паводле лац. aequilibrium (Санфельд, Зб. Томсэну, 170; Фасмер, 3, 428).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трыбу́на, ‑ы, ж.
1. Узвышэнне для выступлення прамоўцы. Апошняе слова сказаў сам Лапко. Яму прыйшлося выйсці з свайго кутка на трыбуну. Колас. Глеб Іванавіч узышоў на драўляную трыбуну, прыкрытую чырвоным паркалем, узняў зялёны вучнёўскі сшытак, і тлум угаманіўся. Дуброўскі. // перан. Месца, сфера, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго‑н. Тэатр — трыбуна эпохі. «ЛіМ». [Давідзюк:] — Газета — гэта трыбуна, з якой трэба гаварыць палітычна выразна, класава накіравана, а не балбатаць тое, што трапляецца на язык. Сабаленка.
2. Збудаванне з паступовым узвышэннем радоў, лавак для публікі (на стадыёнах, на плошчах і пад.). У гэты дзень трыбуны зімовага стадыёна былі перапоўненыя. «Звязда».
[Фр. tribune.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)