Апу́дзіла ’пудзіла’ (Янк. I). Сюды ж апу́дала ’чалавек неахайнага выгляду, сонны, непаваротлівы’ (Куч.), а таксама опу́дына ’шырокае не па памеры адзенне’ (Клім.). Укр. опудало ’пудзіла’. Утвораны ад дзеяслова пудзіць (гл.), як і пудзіла з пратэтычным ці прэфіксальным а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байко́т (БРС). Рус. бойко́т, укр. бойко́т. З англ. boycott або ням. Boykott (< англ.). Назва ўзнікла ў англ. мове па імені капітана Байкота, якога «байкаціравалі» фермеры. Гл. Фасмер, 1, 185; Клюге, 94. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 152–153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўты́р, жаўту́шка ’амялушка, Bombycilla garrulus’ (Мат. Гом.). Паводле малапрадуктыўнай мадэлі назваў носьбітаў адзнак, з суфіксам ‑ыр (Сцяцко., Афікс. наз., 127) ці па прадуктыўнай мадэлі назваў носьбітаў адзнак, у тым ліку птушак на ‑ушк‑а (Сцяц., Афікс. наз., 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахадны́ ’шпаркі, хуткі’, ’зручны, ёмкі’, пахадно́ ’цёпла, добра’ (лід., слонім., Сцяшк. Сл.). Да па і ⁺ходны: ц.-слав. ходьнъ, серб.-харв. hȍdan ’праходны, дасягальны’, славен. hóden ’ходкі’, ’праходны’, в.-луж. khódny ’ходкі’, польск. chodny ’тс’, прасл. xodьnъ().

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́ктар ’медыятар да мандаліны’ (Інстр. 3). Праз рускую (плектр) ці польскую (plektr — гл. Варш. сл., 3, 66, цяпер — pleklron, SWO, 1980) мовы з с.-лац. plēclrum ’палачка, якой ударалі па струнах кіфары ці ліры’ < ст.-грэч. πλῆκτρον ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праванса́ль ’соус з яечных жаўткоў і алею з дабаўленнем воцату, гарчыцы і іншых вострых прыпраў’ (ТСБМ). З рус. прованса́ль ’тс’, дзе ад франц. á la provençale, літар. ’соус, які зроблены па-правансальскі’ ад назвы вобласці ў Францыі Provence.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Развару́ха ’трывожны час’ (Сцяшк. Сл.), ’неспакой’: пашла такая разваруха, што нікому жыця нема (Сержп. Казкі). Ад разварушы́ць па аналогіі з завару́ха, параўн. рус. прастамоўныя завару́ха ’складаная, заблытаная справа’, завари́ть ’пачаць што-небудзь рабіць, не прадбачачы наступствы’. Гл. варушы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разна́да ’ласунак’ (шчуч., Сл. ПЗБ), разна́дзіцца ’панадзіцца’, ’рассмакавацца’ (дзятл., шчуч., пух., Сл. ПЗБ), разна́дзіць ’разахвоціць’ (маст., Сл. ПЗБ), разнаджаны ’разласаваны’ (лід., Сл. ПЗБ). Магчыма, утворана па мадэлі слова прына́да (гл.), дзе пры‑ было ўспрынята як прыстаўка. Гл. надзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́пма прысл. ’неабдумана’ (лельч., Нар. лекс.). Вынік дээтымалагізацыі зыходнага раптам (гл.), аформленага прыслоўным суфіксам ‑ма па тыпу па́рма ’парай (коней)’ (гл. Карскі 2–3, 67): а́птма са спрашчэннем збегу зычных і далейшым семантычным развіццём, параўн. рапта́мі ’нечакана’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́йліць ‘гаварыць недарэчнасці, глупства, разводзіць плёткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Па фармальных прыкметах (дыфтангічнае спалучэнне), відаць, літуанізм. Параўн. літ. trailúoti ‘балбатаць, пустазвоніць’, tráila ‘пустамеля, пустазвон’ (Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225; Грынавяцкене, LKK, 16, 190), trailė̃ ‘вясёлая песня’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)