тэ́нісны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэніса, звязаны з гульнёй у тэніс. Тэнісныя спаборніцтвы. // Прызначаны для гульні ў тэніс. Тэнісная ракетка. Тэнісная пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрапіі, тэрапеўта. Тэрапеўтычныя сродкі. Тэрапеўтычнае аддзяленне клінікі. □ Тысячы пераліванняў .. крыві хворым паказалі яе высокую тэрапеўтычную эфектыўнасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увазны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да ўвозу (у 1 знач.). Увазная сыравіна. // Які збіраецца, спаганяецца за ўвоз тавараў з-за мяжы. Увазная пошліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узме́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўзмежка, узмежжа, расце на ўзмежку, узмежжы. Ад шэлесту лісцяў узмежных ігруш Музычнае водгулле ў песню лілося. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упако́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўпакоўкі (у 1 знач.). Упаковачны цэх. // Які прызначаны, служыць для ўпакоўкі. Упаковачная машына. Упаковачная папера. Упаковачная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фалікуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фалікула. Фалікулярныя клеткі. Фалікулярны гармон.

2. Які ўтвараецца ў сувязі са зменамі ў фалікулах. Фалікулярная ангіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармацэўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фармацэўтыкі, фармацэўта. Для фармацэўтычных прадпрыемстваў нарыхтавана амаль сто тон каштоўных відаў лекавых раслін. «Звязда». // Лекавы. Фармацэўтычныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаршта́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да фарштата. З суседкамі [цешча] перамывала хлопцавы кветачкі ў сямі водах. Ахалі і охалі фарштацкія гаварухі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фінаў, які належыць, уласцівы ім. Фінская мова. Фінскі эпас.

•••

Фінскі нож гл. нож.

Фінскія сані гл. сані.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаграмметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фотаграмметрыі, ажыццяўляецца з яе дапамогай. Фотаграмметрычная апрацоўка. // Які служыць для ажыццяўлення работ па фотаграмметрыі. Фотаграмметрычная лабараторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)