Рышт1 ’рыштаванне пры пабудове зруба вышэй вокнаў’ (ТС), ’козлы для падоўжанай распілоўкі калод’ (ТС), ры́шты, рэ́шты, ра́штыпрыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Усечаная форма ад рыштава́нне (гл.), рышту́нак.

Рышт2 ’месца, дзе цячэ невялікая рэчка’ (міёр., НС), ’роў, ручай’ (Бяльк.), ’канава’ (Нас.), ’ручай, рэчышча, роў’ (клім., ЛА 5), ’канава’ (Гарэц., Яруш.), ры́шта ’канава’ (Жд. 3). Ад рышто́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірэ́на ‘гукавы сігнал; прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў’ (ТСБМ), сырэ́на ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана з франц. sirène ‘тс’, што выводзіцца з лац. Sīrēn(a) ‘казачная істота’ < грэч. Σειρήν ‘міфічны персанаж, што сваімі спевамі заманьваў мараходаў’, не выключана сувязь з лац. sȳrinx ‘дудка, чараціна’. Беларускае слова трапіла праз рускую і польскую мовы, гл. адпаведна рус. сирена, польск. syrena (Фасмер, 3, 626; ЕСУМ, 5, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тост ’застольная здравіца, прапанова выпіць у гонар каго-небудзь’. Запазычана праз рускую мову з ням. Toast ці франц. toste альбо непасрэдна з англ. toast ’тс’, што з лац. panis tostus ’падсмажаны хлеб’, скібку якога разам са шклянкай (вады) у Англіі ставілі перад выступоўцам або перад тым, хто будзе абвяшчаць здравіцу (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Чарных, 2, 253). Сюды ж то́сцер, то́стэрпрыстасаванне для падсмажвання хлеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахаму́ддзе ‘пажыткі’ (Мат. Гом.), ‘малакаштоўныя рэчы’ (Юрч. Вытв.), ‘дробныя прыстасаванні для фізічнай працы’ (баранав., Мілк. Сл.), трахому́цце ‘транты’ (Руб.), сюды ж трахаму́дзіна ‘рызман’ (Юрч. Вытв.), трахаму́джанне, трахаму́дзіца ‘неакуратная работа’, трахаму́дзістасць ‘неахайнасць’, трахаму́дзіць, трахаму́дзіцца ‘рабіць неакуратна’, трахаму́днік ‘абадранец’, трахаму́дный, трахаму́дзістый ‘неахайны’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. дыял. трахому́дия ‘дэталі, прыстасаванне для ткання’ (СРНГ). Складаныя экспрэсіўныя словы, утвораныя ад траха́ць ‘трэсці’ (гл.), збліжанага са зборным назоўнікам му́ды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гудо́к, ‑дка, м.

1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром. Лынькоў.

2. Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы. Бядуля. Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў. А. Александровіч.

3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́пан, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў кампрэсарах, рухавіках ўнутранага згарання і інш. для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці. Засцерагальны клапан.

2. Рухомая накрыўка, з дапамогай якой адкрываецца і закрываецца адтуліна ў музычных духавых інструментах і мяняецца вышыня гуку. // Пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане.

3. Пласцінка ў сэрцы, якая перашкаджае адваротнаму руху крыві.

4. Нашыўны кусок матэрыі пэўнай формы, які прыкрывае кішэню або шво на адзенні.

[Ням. Klappe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гваздка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Спецыяльны шпень, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы. Згубіць загваздку. □ Не праехаў я і вярсты, як з восі выскачыла загваздка, кола скацілася, і конь стаў. Скрыпка. // Такое прыстасаванне для замацавання якой‑н. дэталі.

2. перан. Перашкода, замінка. А ў гэтым якраз і загваздка. Сілы ў руках — хоць адбаўляй, а спрыту да працы аніякага. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́р 1, ‑а, м.

Прыстасаванне, якое служыць для запірання дзвярэй, варот і пад. Жалезны запор. Аўтаматычны запар. □ Неўзабаве заляскаталі запоры дзвярэй і ў пустаце форткі паказаўся злы твар. Машара. Мінаў.. [Амелька] толькі двары з моцнымі дубовымі варотамі, з цяжкімі жалезнымі запорамі. Краўчанка. Аднойчы, седзячы на ганку, Паўлік заўважыў, што дзверы ў хляўчук адчынены. Дагэтуль яны заўсёды былі на запоры. Беразняк.

запо́р 2, ‑у, м.

Працяглая затрымка стулу або сістэматычнае няпоўнае апаражненне кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зліў, зліва і зліву, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. зліваць — зліць (у 1 знач.).

2. ‑а. Спец. Прыстасаванне для сцёку вады або другой вадкасці. Брудная вада сама вылівалася праз дзірку ў дне карыта і сцякала на двор: пад карытам у падлозе Лапко зрабіў зліў. Колас.

3. ‑а. Месца, дзе зліваюцца рэкі. Гарадзішча старое на зліве рэк, Больш як дзесяць стагоддзяў назад Першы зруб паставіў тут чалавек. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механі́зм, ‑а, м.

1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны. Шамякін. // Машына, прыстасаванне для чаго‑н. Цяпер .. ідзе ўборка багатага ўраджаю, на палі выйшлі механізмы. «Звязда».

2. перан. Унутраны лад, сістэма чаго‑н. Дзяржаўны механізм. Гаспадарчы механізм.

3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая‑н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява. Механізм хімічнай рэакцыі.

[Новалац. mechanismus, ад грэч. mēchanē — машына.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)