чыно́ўны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае які‑н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. У нашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін. Навуменка.
2. Які мае адносіны да чыноўніка (у 1 знач.). Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энцыклапеды́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да энцыклапедыі; які мае характар энцыклапедыі (у 1 знач.). Энцыклапедычны слоўнік. □ Значнае месца ў слоўніках Л. Зізанія і П. Бярынды займае энцыклапедычны прынцып тлумачэння. Суднік.
2. Усеабдымны, усебаковы, які ахоплівае розныя галіны ведаў. Студэнты .. [дацэнта] любілі за энцыклапедычныя веды, за прастату, за своеасаблівы, стыль лекцый, які мог фарміравацца толькі ў «мужчынскім» інстытуце. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
градавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да граду. Градавая крупіна. // Які нясе град; з градам. Ідзі ў чыстае ты поле, Градавая хмара. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабу́лін, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да бабулі, належыць бабулі. На акне каля бабулінага ложка, дзе ляжыць Ніна, цьмяна гарыць укручаная лямпа. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабы́льскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае дачыненне да бабыля. Зноў ліповая калыска, У якой сама [Кацярына] расла, У прыстанішчы бабыльскім Радасць мацеры дала. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бактэрыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бактэрый, выклікаецца бактэрыямі. Бактэрыяльная клетка. Бактэрыяльная інфекцыя.
2. Які вырабляецца з дапамогай бактэрый. Бактэрыяльныя ўгнаенні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баране́т, ‑а, М ‑неце, м.
Дваранскі тытул у Англіі, які займае прамежкавую ступень паміж ніжэйшым і вышэйшым дваранствам. // Асоба, якая мае гэты тытул.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́жучы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы.
2. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад вязаць. Прыгонныя спяваюць жнеі, чужыя вяжучы снапы. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вялікадзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вялікай дзяржавы, уласцівы ёй.
2. Які не паважае правоў малых народаў; фанабэрыста-ўладарны. Вялікадзяржаўны шавінізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галасавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да голасу (у 1 знач.), выконваецца голасам. Галасавы апарат.
•••
Галасавыя звязкі гл. звязка.
Галасавая шчыліна гл. шчыліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)