Вархо́ліцца ’патрохі сварыцца’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. warcholić się ’тс’ (да warchoł > бел. ва́рхал; гл. таксама Брукнер, 601–602). Наўрад ці можна думаць пра беларускае ўтварэнне ад ва́рхал (< польск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарта́й ’араты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ. artójas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацуркава́ць ’упэўніць, пераканаць’ (кап., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у якасці асновы можна дапусціць цокаць, цыркаць ’журчаць, цвыркаць’ ад гукапераймальнага цур! або цыр!, што перадаюць шматразовае паўтарэнне аднастайных гукаў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́сціць ’захінуць, засланіць’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: пры́хісць ’прытулак; месца, дзе можна прыхінуць галаву’ (Шат.), прыхі́сце ’часовы будан’; ’паветка’ (стол., Нар. сл.). Да хіста́ць (гл.). Параўн. укр. захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэль ‘род’: як трэця стрэль, то можна ісці замуж (Сл. рэг. лекс.). Пераасэнсаванае *стрэнь ‘роднасць’, параўн. у другім стрэнні ‘траюрадны’ (Пан.), што да стрыечны, стрэча2 (гл.), параўн. стрэдні, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́длік ’сноп’ (Сцяшк. МГ). Слова не зусім яснае па паходжанню. У іншых крыніцах яго няма, няма і ў суседніх мовах (рус., укр., польск.). Можна толькі прывесці некаторыя меркаванні наконт магчымасці этымалагізавання. У бел. мове ёсць слова мэ́длік (з шматлікімі фанетычнымі і марфалагічнымі варыянтамі; гл. ДАБМ, 874–877, № 286), якое азначае ’малая ўкладка снапоў у полі’. Можна думаць, што вэ́длік узнікла дысіміляцыяй з мэ́длік (м — л > в — л), а значэнне ’сноп’ (калі сапраўды такое ёсць) развілося з ’малой укладкі снапоў’ (’малая ўкладка снапоў > сноп’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́лкі ’кружкі ў «чапёлках» красён, па якіх праходзіць вяровачка і рухае ніты’ (Інстр. II). Калі дэфініцыя правільная, можна меркаваць аб субстытуцыі назвы кабылка, якая абазначае гэтыя і іншыя дэталі красён. Незалежная дэрывацыя ад казёл, казёлак менш верагодная па семантычных прычынах. Можна, аднак, дапусціць, што тут адлюстраваны выпадак адвольнага выбару тэрміна для дэталі, якая ў ліку іншых традыцыйна называецца рознымі дэрыватамі ад заонімаў і жорсткая прывязка тэрміна неабавязковая. Звяртае на сябе ўвагу другая назва рэаліі — качолкі, якая магла зрабіць уплыў на структуру разглядасмага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашала́ ’верх воза, сам воз’ (Касп.), кашала́ ’кош’, кашалы́ ’высокія драбіны ў возе, воз з такімі драбінамі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Гэтыя бел. словы можна рэканструяваць як *košela, што з’яўляецца вытворным ад *košm ’карзіна’ пры дапамозе суф. ‑ela. Суфіксальная частка тут вельмі варыятыўная, так што ўсе вядомыя выпадкі можна прадставіць як *košelъ/*košela/*košelь. Праблематыка суфіксальнай варыянтнасці ўскладняецца яшчэ тым, што сустракаюцца таксама выпадкі іншага вакалізму ў суфіксах (параўн., напр., польск. koszałka). Падрабязна гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 187–189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)