Гарызо́нт ’гарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіпо́тэза ’гіпотэза’. Рус. гипо́теза, укр. гіпо́теза. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай з’яўляецца рус. гипо́теза (якое, паводле Фасмера (1, 407), запазычана з польск. hipoteza або ням. Hypothese; першакрыніца — лац. hypothesis < грэч.). Шанскі (1, Г, 80) выводзіць рус. слова з лац. hypothesis < грэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пясважыць ’моцна ліць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натальмаху́ ’няёмка, нязручна’: Ехаў натальмаху (Сцяшк. Сл.), трымаць натальмаху ’не датыкаючыся (да чаго-небудзь)’ (Сцяц.). Няясна, магчыма да тыльма ’бабка ў каня’, на тальмах (ехаць) ’ледзь трымаючыся (ехаць)’, параўн. (ехаць) на запятках ’прычапіўшыся ззаду (ехаць)’; або да польск. дыял. tylma ’ледзве, амаль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мам: не́мам сядзець ’сядзець моўчкі’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут захавалася субстантываваная форма прыметніка *němъ ’нямы, безгалосы’, прадстаўленая тв. скл. адз. л., або адбылося другаснае афармленне прыслоўя н́ема (ад нямы́, гл.) паводле распаўсюджанай мадэлі на ‑м: на́гба і нагбо́м, што здаецца менш верагодным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камяні́ца1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.

Камяні́ца2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ска ’кашалёк’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Гарэц.). Гл. кеса. Версія аб паходжанні слова з балт. неабгрунтаваная (Лаўчутэ, Балтизмы, 113). Да таго ж прыклады з літ. і лат. моў семантычна далёкія: лат. ķešķys ’драўляныя насілкі’, літ. kẽstės ’тс’ або ķēska ’анучы, рыззё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдахі́н. Рус. балдахи́н, укр. балдахі́н. Запазычанне з польск. bałdachin, bałdachim (супраць Шанскі, 1, Б, 23, але без аргументацыі) або ням. Baldachin < франц. baldaquin < с.-лац. baldacinus, італ. baldacchino (першапачаткова ’дарагая тканіна з Багдада’: сярэдневяковая назва Багдада — Baldac). Локач, 15; Фасмер, 1, 114–115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́занка ’хата з гліны або з абмазаных глінай дрэва, цэглы’ (ТСБМ) паходзіць з паўд.-рус. арэалу ці ўкр. мовы. Да ма́заць (гл.). Сюды ж аднолькавае па форме лід. ма́занка ’падмазка’ (Сцяшк. Сл.) і дзятл. ма́занка ’брудны (аб дзіцяці), які запэцкаўся’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)