насла́нне, ‑я, і насланнё, ‑я, н.

Напасць, няшчасце. [Рыгору] успомнілася, як адзін год яшчэ пры нябожчыку-бацьку гэтакае насланнё на іх было: з пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў. Сабаленка. [Маці:] — І вось скажы, дачушка, насланнё на нашу хату. Ніяк хвароба нас не пакідае. Я ўстала — хлопец злёг. Пташнікаў. Дзецям Ганна нічога не сказала, а сама затужыла. За што на яе такое пасланне? Лобан. // Паводле забабонных уяўленняў: тое, што наслана нібы «нячыстай сілай»; прывід. [Алесь:] А калі апамятаўся, то нічога не знайшоў... Не ведаю, братачка, што і падумаць, быццам насланнё нейкае, д’ябальская праява, не іначай... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Асобіна жаночага полу. Забаронена паляванне на самак, якія маюць маладняк. «Звязда». І вось на бліжэйшай алешыне пеў усё мацней, крычаў сваёй песняй дрозд, і да тых часоў, пакуль да яго не падляцела самка. Нікановіч. Нарадзіўшы звычайна адно дзіця ў маі ці чэрвені месяцы, самка аленя хавае яго дзе-небудзь у патаемныя, зацішным кутку, у высокай траве ці хмызняку. В. Вольскі.

2. Жанчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкая да мужчын. Смяялася Хіжаю самкай Кармен І сачыліся вусны, як вішні. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ух, выкл.

1. Выражае пачуццё захаплення, здзіўлення і пад. перад сілай, незвычайнасцю, велічынёй чаго‑н. Ух ты, прыгожа як! □ Кірыла глядзеў на.. [Гукала] ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!» Шамякін.

2. Выражае пачуццё злосці або палёгкі, спакою і пад. [Параска:] — Ух, я б цябе тады разарвала! Дай хоць цяпер злосць спагнаць. Лобан. — Ух і цемра... Як у еўні. Хомчанка.

3. Ужываецца пры выражэнні пачуцця стомленасці і іншых адчуванняў. Ух, як стаміўся за дарогу! Ух, як горача.

4. Ужываецца пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чахарда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гульня, у якой ігракі па чарзе скачуць цераз сваіх партнёраў, што стаяць сагнуўшыся ці на карачках. Маладыя жарабяткі не змаглі ўгнацца за дарослымі коньмі, таму спыніліся на раўнейшым месцы і давай гуляць у чахарду — пераскокваць адзін цераз другога. Рылько.

2. перан. Разм. Блытаніна, якая ўзнікае з-за пастаянных змен, перамяшчэнняў. І вось ідзе франтальная праверка: За тры гады ператрасаюцца паперкі! І часу не стае людзям для працы З-за гэткай чахарды. Валасевіч. Мора ўжо даўно не было, пачалася чахарда цеплыні і холаду. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцёран 1 (сцёрин) ’вось сукалкі, на якую насаджана махавае кола’ (Нік., Оч.). Узводзіцца (з пытальнікам) да прасл. *stьrnъ (Трубачоў, Этимология–1963, 23; яго ж, Ремесл. терм., 113). Гл. наступнае слова.

Сцёран 2 ’іржышча’ (Мат. Гом., Ян.), сцёрань ’зжатае поле’ (ДАБМ, камент., 850–851), сте́рэнь ’тс’ (Лексика Пол.), сцярнуё ’ільнішча’ (Сцяшк. Сл.), сцёрнішча ’іржышча’ (Мат. Гом.), сцярні́шча ’ржышча’ (лях., Янк. Мат.). Параўн. укр. дыял. сте́рень ’жніўё’, рус. стернь ’тс’, польск. ścierń ’пожня на полі’, чэш. дыял. strn ’тс’, в.-луж. ścierń, серб.-харв. stȓn ’зерневыя культуры’, славен. stȓn ’жніўё, пожня’, strnišče ’тс’, балг. дыял. стрънь ’палеглае збожжа’, стъ́рнище ’жніўё’, макед. стрниште ’зжатае поле’. Прасл. *stьrnъ/*stьrnь (апошняе разглядаецца як зборнае, гл. Новое в рус. этим., 218) і вытворныя *stьrnьje, *stьrnišče, сюды ж як варыянт без s‑ *tьrnъ (гл. цёран), што да і.-е. *(s)ter‑n‑ ’вострая частка расліны’ < *(s)ter‑ ’быць цвёрдым, цвярдзець’ (Борысь, 612; Сной₂, 706; Шустар-Шэўц, 1416). Гл. таксама стырня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То 1 ’тое’ (Сержп. Прымхі, Бяльк.), ст.-бел. то ’тс’: абыхъ то рекла (Альтбаўэр). Гл. той.

То 2 — злучнік, які ўваходзіць у склад састаўных паўторных пералічальна-размеркавальных злучнікаў для пералічэння фактаў і з’яў няпэўных, нявызначаных або сумніўных’ (ТСБМ, Стан.), злучнік ’дык’ (Сл. ПЗБ), злучнік ’дык’, часціца ’гэта; дык’ (ТС), абагульняючая або вылучальная часціца ў пачатку сказаў ці пры падкрэсліванні слова, да якога адносіцца’ (ТСБМ): то не злодзей, што ў пана ўкрадзе (Сержп. Прык.); часціца ’вось, так’: от то то то! (Федар. 4); пачатковы ці канцавы элемент у спалучэннях з займеннікам, часціцай, прыслоўем, злучнікам і інш. у функцыі, набліжанай да ж, жа, гл. (Іванаў, Балто-слав. иссл., 1980, 10); ст.-бел. то есть, то ест ’гэта значыць, а менавіта’ (XV ст., КГС); укр., рус. то, польск., чэш., славац. to, балг. то, ст.-слав. то. З дэйктычнага прасл. *to, суадноснага з указальными займенниками н. р. грэч. το, ст.-інд. tat, гоц. thata, звязанага з ’той’. Выказвалася таксама думка пра гукапераймальнае паходжанне слова (ESSJ SG, 1, 330; 2, 658, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайня́ 1, трайня́ты ’тройня, дзеці, якія нарадзіліся ад адной маці ўтраіх адначасова’ (ТСБМ, Растарг.; астрав., Сл. ПЗБ), троеня́та, тройня́та ’тс’ (ТС). Укр. трійня́, трійня́та, рус. тро́йня. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы трой‑ (зборнага назоўніка *troje) і суф. ‑ня (< прасл. *‑ьnʼa), параўн. аналагічныя па ўтварэнню дво́йня, двайня́ты ’блізняты’ (ТСБМ), двайня́ты ’тс’ (Янк. 2), з іншай суфіксацыяй трайнюкі́ ’тройня’.

Трайня́ 2, трыйня́, тройня́ ’аснова воза, падоўжаны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Варл., Янк. 2, Бір. Дзярж., Маш., ТС, Сержп. Земл., Дэмб. 2, Пятк. 2, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тро́йня ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 113), гэта балтызм, параўн. літ. trainỹs, treĩnė ’тс’ (дадамо яшчэ лат. treiliņš, treilis ’тс’), аднак Смачынскі (684) адносіць літоўскія лексемы treinijà, trajnijà, treinỹs альбо trajnỹs, treinė і trainė, а таксама лат. treĩnis ’тс’ да слоў, запазычаных з бел. трайня́ ’тс’ (ці з рус. тройня́). Сюды ж: трайняш ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. таксама трайніла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усё ​1,

гл. увесь.

усё ​2, прысл.

1. Увесь час, заўсёды, пастаянна. Ён усё ў раз’ездах. Ён усё заняты. Ява ўсё злуецца. □ Іду, іду Па маёвым лесе, І ўсё мне здаецца: Вось-вось распукнецца Сэрца Мільёнамі ландышаў. Кірэенка.

2. Да гэтага часу, яшчэ і цяпер. Ён усё яшчэ вучыцца. □ Андрэя ўсё не было, і маці яшчэ больш занепакоілася аб сыне. Дуброўскі.

3. Толькі, выключна. Усё ты вінаваты. Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.

4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы або нарастанне прыметы. Вецер усё мацнее. Тэмпература паветра, усё павялічваецца. Усё больш і больш змяркалася. □ Сурова слухала бажніца модлы, А шум банкету ліўся ўсё гучней. З. Астапенка.

5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення проціпастаўлення. Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.

6. Аднак, тым не менш. Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца добра.

•••

Усё ж; і ўсё ж — усё-такі, тым не менш. [Маці:] — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агароду моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца. Асіпенка. І ўсё ж цуда адбылося. Капсуль разарваўся тады, калі дасталі яго з міны. Гроднеў.

Усё ж такі — тое, што і усё ж. І ўсё ж такі па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што.. [К. Чорны] слухае. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абабра́цца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак.

1. каго-чаго; толькі з адмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго‑, чаго‑н., справіцца з чым‑н. Не абабрацца клопату, бяды. □ Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Гартны.

2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі за сталом і гаварылі аб пчолках. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба. Колас. // Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] — Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?.. Вось адзін з іх абабраўся, Стрэліў — дуб той захістаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памага́ты, ‑ага, м.

1. Той, хто памагае каму‑н. у чым‑н.; падручны (у 2 знач.). [Яўхім:] — З мяне касец, сама ведаеш, які. А вось Рыгор можа табе падсабіць... Дамаўляйцеся.. — Не, — цвёрда кажа цётка. — Як-небудзь і без памагатых абыдземся. Жычка. Усім выглядам сваім Саша паказвае, што лейцы кіраўніцтва ён бярэ ў свае рукі, а Веньямін толькі памагаты. Навуменка.

2. Прыслужнік, гатовы на любыя дзеянні, учынкі. Царскія памагатыя збіліся з ног, шукаючы патайную друкарню, няўлоўнага і загадкавага Яську. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)