ух, выкл.

1. Выражае пачуццё захаплення, здзіўлення і пад. перад сілай, незвычайнасцю, велічынёй чаго‑н. Ух ты, прыгожа як! ▪ Кірыла глядзеў на.. [Гукала] ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!» Шамякін.

2. Выражае пачуццё злосці або палёгкі, спакою і пад. [Параска:] — Ух, я б цябе тады разарвала! Дай хоць цяпер злосць спагнаць. Лобан. — Ух і цемра... Як у еўні. Хомчанка.

3. Ужываецца пры выражэнні пачуцця стомленасці і іншых адчуванняў. Ух, як стаміўся за дарогу! Ух, як горача.

4. Ужываецца пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)