жураве́ль 1, ‑раўля, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай. Жураўлі праляталі над полем, Забіраючы лета з сабой. Колас. І вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах. Гурло.

жураве́ль 2, ‑раўля, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады, якое складаецца са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Журавель варухнуўся, хутка падаўся вочапам уніз да вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».

•••

Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.

Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.

[Лац. planka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мпа 1, ‑ы, ж.

Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць або газ; насос. Матор помпы ўключаны, шланг укідаюць у студню, і вось — струмень вады, ператвораны ў страшную сілу, уразаецца ў полымя... Брыль.

по́мпа 2,

Непраўдзівая, паказная пышнасць. [Слаўка:] — Навошта ўся гэтая помпа, з якой вы праводзіце нарады камандзіраў партызанскіх груп? Новікаў. Адкрыццё бальніцы ў свой час адбывалася з вялікай помпай, аб ім многа пісалі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэс, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для апрацоўкі матэрыялаў піскам. Ручны прэс. Гідраўлічны прэс. Вінтавы прэс. // Прылада або цяжар для надання формы чаму‑н., ушчыльнення чаго‑н., выціскання вадкасці з чаго‑н.

2. Тое, што і прэс-пап’е.

3. перан. Пра тое, што прыгнятае, прыціскае каго‑, што‑н. Цэнзурны прэс буржуазнага друку.

•••

Брушны прэс — група мышцаў брушной поласці і дыяфрагмы.

[Ад лац. pressus — ціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н. Разам з Іванам Сямёнавічам вучні рулеткай вымяралі двор, забівалі ў зямлю калочкі. Курто.

2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

[Фр. roulette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́мя, стрэмя і стрэмені, Д стрэмю і стрэмені, В стрэмя, Т стрэмем і стрэменем, М (аб) стрэмі і стрэмені; мн. страмёны, страмён; н.

1. Прыстасаванне для ўпору нагі конніка ў выглядзе жалезнай дужкі з вушкам, што падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя. Асядлаўшы буланку, [брыгадзір] паставіў у стрэмя нагу, спрытным рыўком узняўся і лёгка сеў. Брыль.

2. Спец. Тое, што і стрэмечка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціскі́, ‑оў; адз. няма.

1. Прыстасаванне з дзвюх пласцін, якія збліжаюцца пры дапамозе шрубы для заціску і ўтрымання прадмета пры апрацоўцы. Слясарныя ціскі. □ Дзяжурны электрык падпілоўваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. Шамякін.

2. перан. Пра двухбаковы ахоп войск праціўніка. Узяць у ціскі.

3. перан. Пра тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча. Ціскі капіталістычнай эксплуатацыі. Эканамічныя ціскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́хвапрыстасаванне для прымацавання лодкі падчас рыбалкі (калы, убітыя на глыбокім месцы ракі)’ (Касп.). З суфіксам ‑ва ўтвараюцца некаторыя назвы меса, прылад: пратва ’месца для прання’, брытва, кочва ’выкачанае месца’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Аднак элемент зах‑ не тлумачыцца. Магчыма, тут сувязь з захватваць (як пошва ’навалачка’ з пашыць, пашываць), менш верагодна сувязь з захаваў. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзісты ’зручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́дапрыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзе ’прылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус. дыял. прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр. прила́дити ’прыладзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай у сярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням. Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц. rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. розе́тка з шэрагам значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)