кароткагало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае кароткі і шырокі чэрап.

2. у знач. наз. кароткагало́вы, ‑ага, м. Тое, што і брахіцэфал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карпускуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карпускулы, складаецца з карпускул. Карпускулярная будова рэчыва. Карпускулярнае выпраменьванне.

•••

Карпускулярная тэорыя святла гл. тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыкату́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карыкатуры (у 1 знач.). Карыкатурны малюнак.

2. перан. Смешны, недарэчны. Мець карыкатурны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісларо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кіслароду. Кіслародны пах. // Які прызначаны для вырабу кіслароду. Кіслародны цэх.

•••

Кіслародная падушка гл. падушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляпны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да лепкі. Ляпная работа. // Зроблены з дапамогай лепкі; з вылепленымі ўпрыгожваннямі. Ляпныя арнаменты. Ляпны карніз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магналі́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магналіту. Магналітавыя работы.

2. Які складаецца з магналіту, зроблены з яго. Магналітавая падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладзіко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маладзіка. Маладзіковая квадра. □ Кожны месяц пастае маладзік перад нядзеляю, — маладзіковай празываецца тая нядзеля. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марко́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да морквы. // Прыгатаваны з морквы. Маркотны сок.

2. Аранжавы, колеру морквы. Блузка маркоўнага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меставы́, ‑ая, ‑ое.

Уст. Які мае адносіны да места (у 1 знач.). Чалавек перажагнаўся на далёкія меставыя вежы з крыжамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжзавадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да рада заводаў, агульны для некалькіх заводаў.

2. Які адбываецца паміж заводамі. Міжзавадская спартакіяда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)