перагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані; -гна́ны; зак.

1. каго-што. Гонячы, перамясціць; пераправіць.

П. кароў на другое поле.

П. лодкі на другі бераг.

2. каго-што. Тое, што і абагнаць (у 1 знач.).

Легкавая машына перагнала грузавую.

П. у поспехах (перан.).

3. што. Апрацаваць, раздзяляючы на састаўныя часткі награваннем, кіпячэннем.

П. нафту.

|| незак. пераганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. пераго́н, -у, м. (да 1 знач.) і пераго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. пераго́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) і пераго́начны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Перагонны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Машына для апрацоўкі (металу, драўніны і пад.), вырабу чаго-н.

Шліфавальны с.

Друкарскі с.

2. Назва розных спецыяльных прыстасаванняў, якія маюць выгляд апоры, падстаўкі.

С. для прыцэльнай стральбы.

С. для прамывання залатога пяску.

3. Металічная аснова, на якой мацуюцца гарматы і кулямёты; лафет.

4. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (пры лячэнні, дойцы і пад.); стойла (спец.).

5. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.

|| прым. станко́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) і стано́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Станочнае абсталяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыць, шы́ю, шы́еш, шы́е; шы́ты; незак.

1. што. Вырабляць, змацоўваючы ніткай краі скроенай тканіны, скуры.

Ш. касцюм.

Ш. боты.

2. што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай і інш. матэрыялам.

Ш. альбом.

Хірургу даводзіцца больш ш., чым рэзаць.

3. чым і па чым. Вышываць, расшываць.

Ш. гладдзю.

◊

Шыта-крыта (разм.) — пра што-н. дрэннае, несамавітае, што застаецца ў тайне.

|| зак. сшыць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты (да 1 знач.).

|| наз. шыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. шве́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Швейная майстэрня.

Швейная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начні́к, ‑а, м.

1. Няяркая лямпачка, якая запальваецца нанач. [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце. Васілевіч.

2. Разм. Чалавек, які працуе ноччу або доўга не кладзецца спаць. І невядома, да чаго толькі б дадумаўся Аляксей, каб толькі не перашкодзіла яму машына, якая абагнала яго і спынілася. — Давай, начнік, падвязём, — пачуўся голас сакратара райкома Мікалая Васільевіча. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правафланго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да правага фланга; размешчаны на правым флангу. — Як ідуць, Вася! Як ідуць! — шаптаў.. [Волкаў]. — Ты паглядзі толькі! І сам палкоўнік. Бачыш, правафланговая машына яго, як заўсёды... Шамякін.

2. у знач. наз. правафланго́вы, ‑ага, м. Той, хто знаходзіцца на правым флангу і з’яўляецца першым у радзе. На ўроках фізкультуры .. [Кузя] стаіць у страі правафланговым. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́тны ​1, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які прызначаецца, служыць для пракаткі, пракату ​1 (у 1 знач.). Пракатны стан. Пракатныя валы. // Выраблены шляхам пракаткі, пракату. Пракатныя металічныя вырабы.

2. Які мае адносіны да вырабу пракату. Пракатная вытворчасць. Пракатны цэх.

прака́тны ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Які аддаецца напракат. Пракатная машына. Пракатны спартыўны інвентар.

2. Які аддае напракат. Пракатная кантора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыя́тар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для ахаладжэння вады або масла, паветра ў маторах аўтамабіляў, трактараў, самалётаў і пад. Паветрана-масляны радыятар. □ Шафёр заліў ваду ў радыятар, і машына памчала далей. Кулакоўскі.

2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення, які ўяўляе сабой сістэму труб з гарачай вадой або парай унутры. Нішто не перашкаджае цяпер думаць дома, грэючы спіну каля радыятара. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

целаахо́ўнік, ‑а, м.

Воін, які ахоўвае жыццё якой‑н. высокай асобы (манарха, ваеннага начальніка і пад.). А як толькі машына спыніцца, на яе адразу ж насядуць усе астатнія, целаахоўнікаў пераб’юць, а самога генерала звяжуць і — у лес. Шашкоў. // Пра чалавека, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго‑н. «Так што будзем мы, Галка, у бабкі целаахоўнікалі», — напісала Зоя. Ярашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масні́ца 1, мастні́ца, масні́чына ’дошка падлогі, моста’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Янк. 1, Юрч., Грыг., Нас., Мат. Гом.; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС; гом., Нар. сл., Жыв. сл.; Бір. дыс.). Укр. валын. мастни́ця, рус. кур., пск., смал., цвяр. мостница, мосница, мостничина. Да мост ’падлога, мост’ (гл.). Аб суфіксе ‑ica (‑іца) гл. Слаўскі (SP, 1, 98–99), Сцяцко (Афікс. наз., 157–158).

*Масні́ца 2, масьныэця ’маслабойка (машына)’ (Тарн.), масні́чка ’тс’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. ма́сничка. З maslьnica. Да ма́сла (гл.).

Масні́ца 3 ’клін, пры дапамозе якога сошка спалучаецца з аглоблямі’ (Сержп., Земл.). Да мост (гл.).

*Ма́сніца, ма́сныця ’масленіца’ (драг., З нар. сл.). Укр. ма́сниця ’тс’. Без ‑ле‑ з ма́сленіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ідэа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У філасофіі — які існуе толькі ў свядомасці, у ідэях, ва ўяўленні.

2. Які адпавядае ідэалу; узвышаны, незямны. [Праекты] былі залішне прыгожыя і ідэальныя і зусім не лічыліся з магчымасцямі часу і людзей. Карпаў.

3. Разм. Вельмі добры, дасканалы, узорны. Ідэальная машына. Ідэальная сям’я. Ідэальныя ўмовы. Ідэальная чысціня. □ — У яго вачах — вы ідэальны чалавек... Ён хваліць вас заўсёды. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)