◎ Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр. носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск. дыял. nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш. nosal, славац. nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос©© аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам ‑аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2-3, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парша́ ’заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус. парш, парша́, парх ’тс’, укр. парх. З польск. parch, parszywy, з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел. парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́руч, поруч ’спярша, спачатку; раней, уперад’ (скідз., Хрэст. дыял.; маст., Сл. ПЗБ; пруж., Сл. Брэс.; лід., Сцяшк. Сл.). Вышэйшая ступень параўнання ад прасл. *perкь, гл. пёрак ’поперак’, да семантыкі параўн. балг. пряк ’прамы, бліжэйшы’ (гл. таксама Копечны, ESSJ, 1, 174), або ўзыходзіць да спалучэння *perь !!!ь (< *perь ’перад’ і *сь ’што’, літаральна ’перад (перш) чым’). Гл. пера‑© параўн. польск. przecz ’чаму’. Сюды ж бык., рэч. спрежда (Мат., 9, 17) і драг. упырідж© якое, аднак, можна вывесці з прасл. *уъperci̯jь ’спераду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маньку́т 1 ’манюка’ (Янк. 1, Янк. БП), маньку́ха, маньку́ціха ’ілгуха’ (Янк. 3.). З польск. mańkut, mańka ’ляўша’, якое змяніла семантыку: ’леварукі’ > ’які робіць не па-сапраўднаму’ > ’які хлусіць, падманвае’. Параўн. і польск. zażyć kogo z mańki ’ашукаць, падмануць, пажартаваць’. Польск. mańka, mańkut узыходзяць да італ. manca ’левая рука’.
Маньку́т 2, маньку́та ’чучала, падобнае да цецерука, пры дапамозе якога палешукі лавілі цяцерак (Эр эм., Кіркор; браг., Нар. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з манькут 1 (гл.), якое, аднак, асацыіравалася з бел. мані́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́рка ’значок аплаты паштовых і інш. збораў’, ’кляймо прадпрыемства на тавары’, ’гатунак, тып тавару, вырабу’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. мовы, у якой з новав.-ням. Marke ’адзнака, знак’ < с.-в.-ням. marc ’тс’, спачатку ў сярэдневякоўі ’пагранічны знак, абазначэнне граніц’ < merken ’адзначаць’ (Фасмер, 2, 574). Ст.-бел. марковати ’тс’, аднак са ст.-польск. markować, якое таксама з с.-н.-ням. merken ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Чартко, Пыт. мовазнаўства і метад., 122). Сюды ж маркаваць ’намячаць радкі для пасеву’ (зэльв., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мільён ’лік і лічба 1 000 000’, ’вельмі многа, мноства’ (ТСБМ, Касп., Яруш.), міліён ’тс’ (КЭС, лаг.), мільёншчык, мільянер ’уладальнік багацця’ (ТСБМ), ст.-бел. милионъ, мелионъ, миллионъ ’мільён’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. milijon ’тс’, якое з с.-лац. millio, ‑onis (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Аднак аўтары SWO (1980, 478) мяркуюць, што у польск. мову лексема прыйшла з франц. million < італ. millione, якое з павелічальным суфіксам ад mille ’тысяча’ (так Марка Пола, апавядаючы аб кітайцах, ужыў mille + one ’тысячышчы’ («Звязда», 1.5.1987, 4)).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *На́вад, на́вод ’вышыўка’ (ТС). Ад водзіць ’вышываць’ (ТС), што, відаць, адлюстроўвае спецыфічны спосаб вышыўкі, параўн. водзіць водзікі ’тс’ («сінодзікі водзілі на сороццы»); параўн., аднак, балг. дыял. навод ’працягванне нітак асновы праз бёрда і нічальніцы для ткання’, навотки ’тканне ў некалькі нічальніц («у фігуры»)’, нъвдтки ’тонкае палатно з узорамі па ім’, чэш. ηάυοά ’спосаб пратыкання, працягвання нітак асновы праз бёрда’, што ўтвораны ад праслав. *navestif navedę, якое ў шэрагу слав. моў ужываецца і ў якасці ткацкага тэрміна (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 48–49).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любі́ж ’месца, дзе знаходзіцца крыніца з пітной вадой’, ’прыгожае з выгодамі месца’ (горац., стол., Яшк.), ст.-польск. lubież ’раскоша, прывабнасць, грацыя’. Суфікс ‑іж з ‑еж, які павінен быў бы быць у прасл. ‑ěžь, аднак у прасл. мове гэты суфікс мае форму ‑ežь. Таму для бел. любіж трэба дапусціць існаванне дзеяслова на ‑ěti, з якога дадзеная лексема ўтварылася (⁺любець). Адпаведнікі да яе: рус. амур. любе́ть ’любіць’, мала- і велікапольск. lubieć ’тс’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 69–70), Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́тка, люткі ’гарошак балотны, Lathyrus pratensis L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Касп.). Да люцік (гл.). У рус. гаворках лексемай лютик называецца з паўтара дзесятка розных раслін; цвяр., вяц. лютки ’грушанка, Pyrola secunda L. і Pyrola uniflora L.’ У славац. гаворках для гарошка балотнага зарэгістраваны назвы: džuk, ďuk, dźukova nacina, і, калі ўлічыць суседняе ўкр. дюг ’злы дух’, можна меркаваць, што і назва лю́тка звязана з прыметнікам люты ’злы’. Аднак аб сувязі гэтай расліны са злым духам нічога не вядома (Махэк, Jména, 127–128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кары́ць 1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл. koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр. корити, рус. корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл. koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.
Кары́ць 2, укр. корити, рус. корить, чэш. kořiti ’пакараць’, славац. korit sa ’пакарацца’, в.-луж. korić ’пакараць’, польск. korzyć ’карыць’, балг. коря ’тс’, макед. кори ’тс’, серб.-харв. ко̀рити ’тс’, славен. koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. carināre ’здзекавацца’, ірл. caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав. корити ’знеслаўляць’, славац. koriťsa ’здзекавацца’, рус. коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti 1 і koriti 2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti 1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę 1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ. kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)