мы́ла, ‑а, н.

1. Рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое лёгка распускаецца ў вадзе і ўжываецца для мыцця. Простае мыла. Туалетнае мыла. Клеевае мыла. □ Мокрыя яшчэ валасы пахлі дарагім мылам. Чорны.

2. перан. Белая пена ў коней ад поту. Коні нашы былі ў мыле, цяжка дыхалі. Якімовіч.

•••

Зялёнае мыла — вадкае мыла зеленавата-бурага колеру, якое выкарыстоўваецца як дэзінфіцыруючы сродак.

Зарабіць, як Заблоцкі на мыле гл. зарабіць.

Як мыла з’еўшы гл. з’еўшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́рці, утру, утрэш, утрэ; утром, утраце; пр. уцёр, уцерла; заг. утры; зак.

1. што. Праціраючы, заставіць якое‑н. рэчыва пранікнуць у скуру і пад. Уцерці мазь. Уцерці пасту.

2. каго-што. Выцерці, абцерці каго‑, што‑н. Адыходзіў мой бацька ў паход, — Слёзы ўцёр мне далоняй гарачаю. Нядзведскі.

•••

Уцерці (падцерці) нос каму — атрымаць верх над кім‑н., паказаць яўную перавагу ў чым‑н.

Уцерці слёзы каму — уцешыць, заспакоіць у горы каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Невялікая частка, доля чаго‑н. [Соф’я Пармон:] — Гэтым людзям мы верым, як самім сабе. Яны — часцінка нас. «Маладосць». Часцінка мая ёсць у той перамозе, Якую ў змаганні здабыў мой народ. Прыходзька.

2. звычайна мн. (часці́нкі, ‑нак). Невялікія цвёрдыя крупіцы, частачкі якой‑н. масы, рэчыва. Залатаносны пясок прамываўся на аўчыне — пясок зносіла вада, а часцінкі каштоўнага металу заставаліся ў поўсці. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Твар ’пярэдняя частка галавы чалавека’, ’індывідуальнае аблічча, выгляд’ (ТСБМ, Ласт.), ’фізіяномія’ (Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Вруб., ЛА, 3), тварь ’тс’ (Нас.), тва́ра ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), тва́рына ’аблічча’ (там жа), твар м. р. ’тс’, ж. р. ’стварэнне’ (ТС), тварь ж. р. ’тс’ (Бяльк.), твар ’воблік, від’ (Гарэц., Некр. і Байк.), тва́рычка ’тварык’ (Нас.), тва́рышча ’пыса, морда’ (Нас.), тварю́ка ’стварэнне, пачвара’ (Растарг.), ст.-бел. тварь ж. р. ’фізіяномія’: тварь збита (XVI ст., Карскі 2–3, 21), твар, тварь ’тс’; ’індывідуальнае аблічча, выгляд’ (канец XV ст.). Укр. твар ’жывое стварэнне’, старое ’аблічча’, рус. тварь ’жывое стварэнне’, стараж.-рус. тварь ’стварэнне’; ’істота’; ’сусвет’; ’выраб; убор’, польск. twarz ’твар’, н.-луж. twaŕ ’будаўнічы лес, будынак’, в.-луж. twar ’вулей’, чэш. tvář ’шчака; твар’, славац. tvár ’твар; воблік’, славен. tvarрэчыва, матэрыял’, серб.-харв. тва̑ррэчыва, стварэнне’, балг. твар ’жывое стварэнне’, макед. дыял. твар ’выраз твару’, ст.-слав. тварь ’стварэнне, істота; прырода’, выгляд’. Да прасл. *tvarъ ж. р., якое звязана з *tvoriti агульным праславянскім коранем *tvor‑/*tvar‑ (Фасмер, 4, 31; Чарных, 2, 231; Шустар-Шэўц, 1562–1563; Бязлай, 4, 252; Борысь, 656; Длугаш-Курчабова, 506–507), гл. тварыць. Заслугоўвае ўвагі меркаванне Карскага (2–3, 21) пра запазычанасць формы твар ж. р. ’пярэдняя частка галавы чалавека’ з польск. twarz (гл. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 128), якое само лічыцца запазычаным з чэш. tvář ’аблічча, твар’, што, магчыма, калькуе адносіны лац. facerefacies; гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 402.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мета́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.

Высакародныя металы — металы, якія не акісляюцца і не ржавеюць (золата, серабро, плаціна).

Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.

Лёгкія металы — металы, якія валодаюць малой шчыльнасцю, ніжэйшай за шчыльнасць жалеза (алюміній, магній, натрый і інш.).

Цяжкія металы — металы з вялікай атамнай вагой або шчыльнасцю (жалеза, ванадый, свінец, ртуць і інш.).

Чорныя металы — жалеза і яго сплавы (чыгун, сталь).

|| прым. металі́чны, -ая, -ае.

Металічныя грошы.

М. голас (перан.: звонкі і рэзкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́зма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі (шматвугольнікамі) і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.

2. Прадмет такой жа формы, звычайна трохграннік, з празрыстага рэчыва, які служыць для раскладання святла ў спектр, для змены напрамку светлавых праменяў і для іншых мэт; прымяняецца ў аптычных прыборах.

•••

Праз прызму чаго — з пазіцый чаго‑н. (глядзець, назіраць і пад.). Народны пясняр бачанае і чутае ў дзяцінстве па-мастацку асэнсаваў, прапусціў праз прызму паэтычнага абагульнення. С. Александровіч.

[Грэч. prisma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стабіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Прывядзенне чаго‑н. да ўстойлівага стану; стан устойлівасці, пастаянства. Стабілізацыя фронту. Стабілізацыя эканомікі.

2. Наданне якому‑н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху. Стабілізацыя кіравальных механізмаў.

3. Забеспячэнне пастаянства якіх‑н. велічынь, сістэмнасці чаго‑н. Стабілізацыя напружання. □ Прымяненне літары «й» у значнай меры садзейнічала ўдасканаленню старабеларускай графічнай сістэмы і некаторай стабілізацыі правапісу. Булыка. // Забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога‑н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў (у 3 знач.). Стабілізацыя калоідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́касны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.

2. Высокай якасці; дабраякасны. — Хай у Баброва баліць галава, дзе дастаць цэменту, — гаворыць Сакоўская. — А тынкоўку будзем рабіць якасную. Мыслівец.

•••

Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка.

Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад элементаў.

Якасны прыметнік — у граматыцы — прыметнік, што абазначае такую якасць або ўласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́ла1, му́ло, драг. мэ́ло, бран. мы́лцарэчыва з тлушчу і шчолачы, якое ўжываецца для мыцця’, (перан.) ’белая пена ў коней ад поту’ (ТСБМ, Бяльк., КЭС, Сл. ПЗБ, Растарг.), шальч., гродз., драг. ’нясмачныя ежа’ (Сл. ПЗБ). Укр. мило, рус. мыло, польск., н.-, в.-луж. mydło, чэш. mýdlo, славац. mydlo, славен. mílo, серб.-харв. ми̏ло, ц.-слав. мыло. Прасл. mydlo, утворанае ад myti > мыць (гл.). (Міклашыч, 207; Фасмер, 3, 24). Аднак Трубачоў (Этимология–1963, 42) пераканаўча абгрунтоўвае пачатковую прасл. рэканструяваную форму ў выглядзе mūtlo. Сюды ж мыліцца ’намыльвацца’, мыліць ’распускаць мыла ў вадзе’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк.).

Мы́ла2 ’памылка’, мыла зʼесці ’памыліцца, атрымаць адмову’ (Нас.). Можна бачыць тут кантамінацыю польск. myłka ’памылка’, mylać, mylić ’памыліцца’ і бел. мыла ’нясмачная ежа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўшч, то́ўшча ’таўшчыня’, ’маса якога-небудзь што мае вялікую таўшчыню рэчыва, цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 2, Гарэц., ТС), ’таўшчыня зямлі, не паверхня’ (БРС), ’вышыня стромага берага’ (Др.-Падб., Яшк.), тэўшч ’таўшчыня’ (Янк. 2). Укр. то́вща ’густы лес, нетры’, ’тоўсты слой’, рус. то́лща ’аб’ём; маса цела’, ’гушча’, ’слой, пласт’, ’таўшчыня’, польск. tłuszcz ’тлушч’, tłuszcza ’натоўп людзей, зброд, галота’, чэш. tloušť ’галавень, Leuciscus cephalus’, старое ’таўшчыня’, tloušťka ’таўшчыня, паўната’; славен. старое tọ̑lst (Р. скл. tolstȋ) ’тлушч’, новае tọ́lšča ’тс’, ст.-слав. тлъшта ’таўшчыня’. Прасл. *tъlst‑jь, *tъlst‑ja, утвораныя ад прыметніка *tъlst‑ъ пры дапамозе суф. *‑jь, *‑ja. Да тоўсты (гл.). Аб мене о > э ў лексеме тэўшч гл. Карскі, 1, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)