пячо́нік, ‑а, м.

Абл. Печаная бульбіна. Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ў сярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. Каб, здаецца, пячонікаў яшчэ ў прыску напёк, ды сала на ражончыку падсмажыў — зусім адчуў бы сябе дома. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Развязацца, расплесціся, разматацца. Вузел разблытаўся. □ [Тышкевіч] паварушыў адной нагой, другой, адчуў, што вяроўка зусім разблыталася. Асіпенка.

2. перан. Разм. Стаць ясным, зразумелым. Справа разблыталася. □ Здавалася, што варта .. [Віктару] толькі ўхапіць .. [думку] за няўлоўную нітку, клубочак разблытаецца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; зак.

Разм. Прадаць усю сваю маёмасць, свае рэчы; прадаць і тое, што сабе неабходна. Бацька распрадаўся зусім, а ўтрымаць мяне ў гімназіі не здолеў. Карпюк. — [Лосік], кажуць, распрадаецца ўжо і едзе на Урал. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабаво́льны, ‑ая, ‑ае.

З слабай воляй, бесхарактарны. У адну хвіліну ясныя колеры зменьваліся змрочнымі, пасля зноў успыхвала яснасць. Так бывае ў слабавольных натур. Чорны. Відаць, .. [Шымет] і Шыпульку не зусім давяраў, толькі выкарыстоўваў яго як слабавольнага і схільнага да градусаў чалавека. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

толь, ‑ю, м.

Насычаны воданепранікальным саставам тоўсты кардон, які выкарыстоўваецца як дахавы і ізаляцыйны матэрыял. Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь. Брыль.

[Фр. tôle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Датла́ ’датла, зусім’ (БРС). Параўн. укр. дотла́, славац. do tla. У аснове ляжыць спалучэнне *do з словам *tьlo ’аснова, зямля’: укр. тло, ст.-рус. тьло, серб.-харв. тле̏, польск. tło і г. д. (прасл. *tьlo; аб далейшых сувязях гл. у Фасмера, 4, 65). Параўн. таксама Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выгро́зы ’прачуханка’, рус. ’пристрастка’ (Байк. і Некр.), выгро́за ’староннасць, прадузятасць’ (Бяльк.). Да выгража́ць ’пагражаць, палохаць’; параўн. польск. wygrażać ’тс’, што ўтворана ад гразіць ’пагражаць’ (гл.); не зусім яснае семантычнае развіццё, калі прыняць, што ў Бялькевіча правільна вызначана значэнне слова; параўн. таксама чэш. vyhrůzka ’пагроза’, рус. ’острастка’ і vyhrožovati ’пагражаць, палохаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́чисто нареч.

1. (набело) на́чыста;

2. (дочиста) на́чыста, дачыста́; (совсем) зусі́м; (совершенно) спрэс, ца́лкам; (дотла) датла́, дашчэ́нту;

3. (решительно) рашу́ча; (наотрез) наадрэ́з;

4. перен., разг. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус. муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч. μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд. mudirás ’хмара’, с.-ірл. muad ’тс’, новав.-ням. Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзьзусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)