Пацёхціся ’пачаць расці’ (пух., Сл. ПЗБ). З пух. цёхці ’цягнуць’ (там жа), якое з цесці ’тс’. Да прасл. tęg‑nę‑ti > бел. цягнуць. Форма цёгці ўтварылася паводле ўзору могці ’магчы’, лягці ’легчы’. Спрацаваў у адваротным кірунку закон якання: ‑я‑цягнуць) у I складзе перад націскам і ‑ё‑ пад націскам, хаця гістарычна тут павінна было б быць ‑я‑прасл. ‑ę‑), як пяць, мяса, цягнуць і інш. Развіццё семантыкі: ’цягнуцца’ > ’пачаць расці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўпацца, со́впатысь ‘сноўдацца, совацца’, совпну́тысь ‘таркануцца, усунуцца’ (Сл. Брэс.), со́впатыся ‘соўгацца, таптацца’ (пін., Нар. лекс.). Укр. палес. со́впатисцягнуцца па снезе або балоце’, совпну́ти ‘торкнуць’, перан. ‘папракнуць’, совпну́тысь ‘торкнуцца, штурхнуцца’. Анікін (Этимология–1982, 67) узнаўляе прасл. *sъlpati sę, *sъlpnǫti (sę) на аснове семантычнага паралелізму польск. wytknąć (język, palec) ‘вытаркнуць (язык)’ і wysalapić (język) як сіноніма гэтага выразу; далей гл. салупаць. Менш пераканаўча ЕСУМ (5, 343), дзе мяркуецца аб кантамінацыі со́вати або совгати і човпти ‘чаўпці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрыты ’чахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрятьцягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіа ’марнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́шчыць ’шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тарэ́шчыць ’вылупляць (вочы)’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тарашча́ка ’вірлавокі, лупаты, зіркаты’ (Ласт.). Укр. дыял. тара́щити ’вытрэшчваць, вылупліваць’, рус. тара́щитъ ’тс’, дыял. ’растапырваць’, тара́щитьсяцягнуцца, плясціся’. Варбат (Этимология–1971, 14) рэканструюе *torščiti як ітэратыў да *tьrskati, гл. тараскаць. Сувязь з вы́трашчыць (гл.), укр. витріща́ти ’вытрэшчваць’, польск. wytrzeszczyć ’вытрашчыць’, чэш. vytřeštiti ’тс’, славац. vytreštiť ’тс’ застаецца праблематычнай, гл. Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 522. Параўн. тапарашчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ўнядзь, ‑і, ж.

Роўнае месца, раўніна. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступае ў нерухлівай постаці і тупой немаце. Колас. // чаго або якая. Роўная паверхня чаго‑н.; гладзь. Белыя чайкі лятаюць высока над стрэхамі хат, а над люстранай роўняддзю азёр планіруюць спрадвечныя сябры гэтых стрэх — буслы... Брыль. Адсюль далёка відаць наваколле: і роўнядзь поля, і асфальтавая стужка дарогі, і горад. Марціновіч. Сонца апускаецца яшчэ ніжэй, і вось за намі, па рачной роўнядзі, пачынае, як хвост, цягнуцца .. люстраная паласа. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінаць, мінацца, прамінаць; ісці, бегчы, прабягаць, плысці, пасоўвацца, праходзіць, ляцець, праносіцца, цягнуцца, сцякаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

надбудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надбудаваць.

2. Тое, што надбудавана. Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач. // Закрытыя памяшканні на верхняй палубе судна, якія цягнуцца ад аднаго борта да другога. Страла ўпала з вышыні. Але на палубнай надбудова нікога не было. Значыць, яна кімсьці была, загадзя прымацавана і старанна нацэлена. Гамолка.

3. Паняцце гістарычнага матэрыялізму — сукупнасць ідэалагічных адносін, поглядаў і ўстаноў пэўнага грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыры́гаць ‘трэсці (пра электрычнасць)’ (ТС). Шматкратны дзеяслоў ад то́ргаць (гл.), фанетычна суадносны з таргаць (гл.), мажліва, з дадатковым экспрэсіўным адценнем. Параўн. экспрэсіўнае чэш. мар. terygaťseцягнуцца куды-небудзь, з цяжкасцю ісці’ ў Махэка (Sebr. sp., 2, 1587), славац. terigať ‘цягнуць; калаціць, трасці’, гл. турыгаць. Сюды ж магчыма аднесці і вядомае ў арго янаўскіх лабараў тры́га, тыры́га ‘зямля, поле’ (Бел. дыял. 1), метафарычнае ўтварэнне на базе значэння ‘тое, што патрабуе клопату, тузаніны’, аднак яго варыянты цыра, цырыга ў беларускіх сацыялектах схіляюць да запазычання з грэч. ξηρα ‘суша, зямля’ (Лукашанец, Сацыял., 72). Параўн. сыра, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікуліць ’быць нясмелым, баяцца; баючыся, не ведаць, як паступіць’ (мін., КЭС), укр. микуля́ти ’глядзець, адводзячы вочы, адчуваючы сябе няёмка’, валын. мику́лити ’хітрыць’, ’віляць’, паўд. мику́литися ’мяць’, ’хітрыць’, рус. пск. мику́лить ’пры паляванні прапускаць, не заўважаць, зяваць’, серб.-харв. mikuliti se ’корчыцца, скурчвацца, сціскацца, зморшчвацца’. Генетычна роднасныя з в.-луж. mikać ’маргаць’, mikotać ’варушыць; міргаць’, зах.-мар. mikati se ’спрытна, жвава рухацца’, паўд.-мар. ’мільгаць’, ’вагацца’, серб.-харв. ми̏гољити ’круціцца, ёрзаць’, ’павольна цягнуцца’, изми́гољити се ’вырвацца, выслізнуць’. Усх.-слав. лексемы паходзяць з асновы mik‑(/mig‑), пашыранай дэмінутыўным суфіксам ‑ul‑/‑ol‑. Да міг (гл.). Паводле ЕСУМ (3, 460), ад Микола.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імкнуцца, мкнуцца, памыкацца, хінуцца; цягнуцца; перціся, прэгчыся, тужыцца (разм.); пяцца, рвацца, парывацца, рваць (перан.) □ лезці са скуры

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)