ужы́ць 1, ужыву, ужывеш, ужыве; ужывём, ужывяце; зак. (пераважна з адмоўем «не»).

Змагчы жыць, пражыць дзе‑н., з кім‑н.; ужыцца. Там ніхто не ўжыве. □ [Соня:] — З табою ні адна не ўжыве, ні адна не зразумее... Сачанка.

ужы́ць 2, ужыву, ужывеш, ужыве; ужывём, ужывяце; зак., што.

1. Прымяніць што‑н. для чаго‑н., з якой‑н. мэтай. Ужыць новы метал. Ужыць строгую меру. Ужыць зброю. □ [Лявон:] Тут смеласць не паможа, хітрасць ужыць трэба! Козел. Лена ведала ўсе .. прапісныя педагагічныя ісціны з тэхнікума тэарэтычна, а як іх ужыць на практыцы, цяжка было нават уявіць. Няхай. // Знайсці прымяненне чаму‑н. Ёсць дзе папрацаваць .. спецыялісту, ужыць свае веды. «Звязда».

2. Выкарыстаць, скарыстаць, прымяніць дзе‑н. Напярэдадні пасяджэння .. [Дывінец] ужыў, нарэшце, разец сваёй канструкцыі і за змену выканаў сем дзённых норм. Асіпенка. І сказаць папраўдзе,.. [Алёша] не ведаў, як абысціся з імі [грашамі], на што растраціць, як іх ужыць. Васілевіч. // Выкарыстаць на пісьме, у мове, абыходжанні і пад. Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. Лынькоў. [Піліп Тарасавіч] гатовы цяпер ужыць любую метафару, абы выбіць з-пад ног грунт у праціўніка. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго-што.

1. Прывесці каго‑, што‑н. у стан спакою, рассеяць трывогу, непакой, хваляванне і пад. Хтосьці супакоіў .. [дзяўчат], запэўніўшы, што іхнія бацькі жывыя, а не прыехалі па паўстанак таму, што не ведалі, калі прыйдзе эшалон. Хадкевіч. [Дзед:] — Падумаеш хітрасць вялікая — касцам абед наварысты згатаваць. Было б толькі з чаго. — За гэтым не стане, — супакоіў яго Іван Іванавіч. — Выдзелім і мяса, і круп... Даніленка. Але хіба можна супакоіць матчына сэрца, калі трывожныя думкі неадчэпна лезуць у галаву. Пальчэўскі. // Прымусіць весці сябе ціха; прымусіць спыніць шум, размовы. Клас ахнуў зноў, і зноў панна Рузя перакрычала яго, супакоіла. Брыль. Тады ўсе дзяўчаты адно што гарланілі песні... Як разыдуцца, дык да раніцы іх не супакоіш. Няхай. Устаў з свайго месца манументальны Пацяроб і ўладна супакоіў публіку. Зарэцкі.

2. Разм. Узброенай сілай уціхамірыць. Супакоіць паўстанцаў.

3. Паменшыць, змякчыць, зрабіць менш моцным. Супакоіць боль. Супакоіць кашаль. □ [Мірон:] — А вось, калі пачнеш [Віктар] гарачыцца занадта, дык зробім адвар з кораня, каб супакоіць нервы. Маўр. // перан. Аслабіць або прыглушыць якое‑н. пачуццё, перажыванне. Супакоіць рэўнасць.

4. Прывесці ў стан спакою, нерухомасці. Спяшаемся ў казку мы з табою, Праз снежны вір ацішаны ідзём, Дзе вецер завірухі супакоіў — Утаймаваліся, заснулі нават днём. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зум, -у, М -е, м.

1. Здольнасць чалавека лагічна і творча мысліць, абагульняць вынікі пазнання.

Чалавек вялікага розуму.

Яна адрозніваецца і розумам, і прыгажосцю.

Прыродны р.

2. Разумовае развіццё, інтэлект.

Р. дыктаваў ёй зрабіць так.

Што галава, то р. (прыказка). Каб не твой р. ды не наша хітрасць, прапалі б усе на свеце (прымаўка). Па адзенні сустракаюць, а па розуму праводзяць (прыказка).

3. перан. Пра чалавека як носьбіта інтэлекту.

Лепшыя розумы чалавецтва (вялікія мысліцелі, вучоныя; высок.).

Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — здуру, па дурасці.

Давесці да розуму каго (разм.) — тое, што і на розум наставіць.

Дайсці да розуму (разм.) — паразумнець, разабрацца ў чым-н.

Дайсці сваім розумам (разм.) — самастойна разабрацца ў чым-н.

Жыць сваім розумам (разм.) — прытрымлівацца сваіх поглядаў, быць самастойным ва ўсім.

Жыць чужым розумам (разм.) — прытрымлівацца чужых поглядаў, не маючы самастойнай думкі.

Звесці з розуму каго (разм.) —

1) давесці да страты розуму;

2) захапіць, зачараваць.

Яе прыгажосць звяла з розуму хлопца.

З розумам або з галавой (рабіць што-н.; разм.) — разумна, з веданнем справы.

З розуму сышло (разм.) — зусім забыў.

На розум наставіць (навесці) каго (разм.) — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.

Не пры сваім розуме хто (разм.) — не зусім нармальны псіхічна.

Прыйсці да розуму (разм.) — стаць разважлівым.

Пры сваім розуме хто (разм.) — у нармальным псіхічным стане.

Розум за розум заходзіць у каго (разм.) — не ў стане разумна разважаць, дзейнічаць з-за разгубленасці, мноства спраў.

Розуму не дабяру (разм.) — не магу зразумець, здагадацца.

Траціць розум

1) дурнець;

2) ад каго-чаго, надта захапляцца кім-, чым-н. (разм.).

Ці маеш ты розум? (разм.) — ці разумееш ты, што робіш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ліс ’драпежная жывёла з сямейства сабачых, Vulpes vulpes’, ліса́ ’самка ліса’, ’футра гэтай жывёлы’, лісіца, лісіцка ’ліс, ліса’ (ТСБМ, Касп., Нас., Бяльк., Шат., Сцяшк., Яруш., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.); ліс, ліса — ’пра хітрага, ліслівага чалавека’, ’падліза’ (Нас., ТСБМ). Укр. лис, лиса́, лиси́ця, рус. лис, лиса, лиси́ца, арханг. лиса́ва; польск. lis, lisiec, lisa, lisica, liszka, ст.-польск. liszyca, палаб. laiskə; н.- і в.-луж. liška, чэш., славац. liška, lišiak, ст.-чэш. lisa, славен. lisíca, lisják, lȉs, серб.-харв. ли̑с, лѝсица, лиси̏ца, lesica, ли̏ска, ли́сац, лѝсјак, liśȃk, лиса і з XVIII ст. ли́ха > ли́ја, ли̑х, ли̑ј, макед. лиса, лисица, лисец, лишʼица (та) ’тс’, лишка ’звер’; балг. лиса, лисица, ст.-слав. лиса ’ліс, ліса’. Прасл. lisъ, lisica; для зах.-слав. варыянта liš‑ъka Слаўскі (4, 292) не выключае праформу lixa, паралельную да lisa (супраць чаго Трубачоў (Этимология–73, 179)). Відаць, прасл. lisa генетычна звязана з літ. lãpė, лат. lapsa, ст.-прус. lape, лац. volpēs, vulpēs (< *u̯ləps), ст.-грэч. ἀλώπηξ ’ліс (а)’, ст.-інд. lōpāśá‑, ’шакал’, с.-перс. rōpās, брэтон. louara, арм. ałues ’ліс’, літ. vilpišỹs ’дзікі кот’, якія можна аднесці да і.-е. асновы *u̯l̥pek̑‑ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 139), а для прасл. выводзіцца *u̯leipk̑‑ > lisa або *u̯leip‑soi/‑sā ў аўтараў: Бернекер, 1, 724; Фасмер, 2, 500; Скок, 2, 306; Бязлай, 2, 143–144. У гэтай праформе *u̯l̥pek̑‑ (Трубачоў, там жа) з’яўляецца верагодным удзел двух семантычна блізкіх каранёў: і.-е. *u̯el‑ ’драць, ірваць’ (> ’красці’, ’хітрыць’ і pek̑‑ ’драць, шчыпаць’ — такім чынам, праформа магла б абазначаць ’хітрая драпежніца’ (ліса і дзікі кот). Мартынаў (Регион. особенности…, Гомель, 1985, 135) прасл. lisъlisiti (параўн. каш. lësëc ’ісці па следу’) суадносіць з прагерм. *leisleisan ’трапіць на след’ і з прасл. lьstьхітрасць’; семантычны пераход lisъ ’хітры’ > ’ліс’ адбыўся на слав. моўнай глебе. Сюды ж ліс‑мікіта (гульня), лісава́нік ’воз’ (мін., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спазна́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; зак., каго-што і з дадан. сказам.

1. Ахапіць розумам, асэнсаваць з’явы рэчаіснасці. Левін на працягу твора імкнецца спазнаць логіку і законы класавай барацьбы, і жыццё паўстае перад ім у зусім іншых абрысах. Кучар. А спазнаць бы, чым неба падсінена. Кавалюк.

2. Даведацца пра што‑н. Памёр [Паўлюк] І не спазнаў, Што на чужых араў Ўвесь век чужое поле. Купала. На трэці дзень Галя адчула, што яна сёе-тое ўжо разумее. Падумала: тое, што зрабіў адзін чалавек, другі абавязкова спазнае. Сабаленка.

3. Набыць веды ў чым‑н., пазнаць што‑н. Люба спазнала тайну граматы. Чытаць — гэта было таксама вялікай асалодай. Кудраўцаў. Кузьма, прыгнуўшыся, прыглядаўся, нібы імкнучыся адразу спазнаць усю хітрасць складанай машыны. Броўка. // Атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго‑, што‑н. Можа, потым, як пажыву, больш спазнаю людзей... Кулакоўскі. Ён спазнаў ужо прыхільную лагоднасць яе душы, да якой міжвольна памкнуўся і сам. Быкаў.

4. Адчуць, зазнаць што‑н. на ўласным вопыце, перанесці, перажыць што‑н. Хто не змог эвакуіравацца і застаўся ў Мінску, адразу спазнаў, што такое акупацыя. Рамановіч. І нічога, што ў нейкім там годзе Гора шмат давялося спазнаць, — Не скарыцца ні ў якім паходзе Нам ні ў трыццаць, Ні ў семдзесят пяць. Прыходзька.

5. Апазнаць каго‑н. або што‑н. знаёмае. — Ды гэта ж Марына, нябожчыка Антона дачка, — першая спазнала прыйшоўшую і загаварыла ў маўклівым доме Нупрэева жонка Агрыпіна. Кавалёў. — За два тыдні, бацька, не спазнала свае Бярозаўкі. Васілевіч.

6. Усвядоміць, зразумець, пераканацца. Народ спазнаў, кім мусіць звацца. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашуканства, ашуканне, ашука, падман, зман, махлярства, лганства, абдурванне, круцельства, крутня, круцяльня, жульніцтва, шальмоўства, хітрасць, хітрыкі, машэнства, падлог, падкоп, падробка, найгрыш, падступства, падвох, прытворства, крывадушша, паказуха, маскіроўка, маскарад, манеўр, правакацыя, фальш, фальшыўка, фальсіфікацыя, фікцыя, афёра, авантура, камбінацыя, камбінатарства, махінацыя, шарлатанства, шулерства, фокус, трук, дэмагогія; ліпа (разм.) □ адвод вачэй, нячыстая справа, цёмны ход

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хі́тры, ‑ая, ‑ае.

1. Вынаходлівы, умелы, дасціпны. — Ну і хітры ж мужык ты, Васіль Захаравіч. На тры аршыны пад сабою бачыш, — сказаў Розаў. Грахоўскі. Бульбу, хоць і скараспелку, капаць яшчэ ранавата было. Таму яе хітрыя гаспадыні нейкі час не капаюць, а «падкопваюць», гэта значыць выбіраюць пад карчамі большую, а малую пакідаюць, прысыпаючы зямлёю. Якімовіч. // Які дзейнічае скрытна, не яўна. Аленка бачыла Сцёпку. Стаяла ў хаце каля акна і бачыла, як Сцёпка прайшоў па вуліцы. Падумайце, якая хітрая! Стаілася каля акна і за Сцёпкам цікуе, а сама не паказваецца. Колас. / Пра жывёл, птушак. Часам я можа б і сам адважыўся пакінуць Паўла і павесці сваю кабылу ў гурт, але гэтаму перашкаджала тое, што мая стракатая была жывёлінай натурыстай і вельмі хітрай. Кулакоўскі. // Які выражае хітрасць. [Маці:] Па вачах пазнаю, вачэй не пераменіш. Вунь якія яны.. Калючыя ды хітрыя. Крапіва. [Камендант:] — А гаспадарыць хто? — Мы, — адказала настаўніца з хітрай усмешкай. Маўр. Голас [Сарокі] быў ліслівы, прытоена хітры. Мележ.

2. Разм. Які для дасягнення чаго‑н. ідзе не прамым, падманным шляхам. Хітры бандзюга, ён [Смілга] не хацеў ні паміраць, ні здавацца.. Ён не быў нават паранены, але ляжаў як нежывы. Ён думаў, што цяпер на яго ніхто не будзе звяртаць увагі, і пакуль ішла перастрэлка, яму ўдалося дакаціцца да ўсходцаў. Чарнышэвіч.

3. Разм. Зроблены з вялікім умельствам, выдумкай, сакрэтам. Выбірае замок для дзвярэй чалавек, Выбірае замок, ды такі, каб — навек! Самы моцны з усіх, самы хітры замок, Каб ключы падабраць аніхто ўжо не змог! Гілевіч. Пад хітрай цацкаю нахмурыў бровы, Каб здагадацца: што там за нутро? Гаўрусёў. А летам гасцінцы дзед носіць з лесу — то шапку суніц, то хітры кошык з бяросты. Лынькоў. // Які патрабуе асаблівай праніклівасці, кемлівасці. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́сці сов.

1. (без пользы) пропа́сть;

зада́так мой ~па́ў — зада́ток мой пропа́л;

час ~па́ў дарэ́мна — вре́мя прошло́ да́ром;

2. (затеряться) пропа́сть, исче́знуть; запропасти́ться;

дакуме́нты ~па́лі — докуме́нты пропа́ли (исче́зли, запропасти́лись);

куды́ ты ~па́ў? — куда́ ты пропа́л (исче́з, запропасти́лся)?;

3. (утратиться) пропа́сть;

го́лас ~па́ў — го́лос пропа́л;

апеты́т ~па́ў — аппети́т пропа́л;

4. (перестать быть видимым, слышимым) пропа́сть, исче́знуть;

по́стаць яго́ ~па́ла ў цемнаце́ — фигу́ра его́ пропа́ла (исче́зла) в темноте́;

5. поги́бнуть, пропа́сть;

кве́ткі ад маро́зу ~па́лі — цветы́ от моро́за поги́бли (пропа́ли);

з ім не ~падзе́ш — с ним не пропадёшь;

6. (о скоте) пасть, подо́хнуть, издо́хнуть; околе́ть;

~падзі́ ты про́падам! — пропади́ ты про́падом;

каб ты ~па́ў! — чтоб ты пропа́л!;

пішы́ ~па́ла! — пиши́ пропа́ло!;

(і) след ~па́ў — (и) след пропа́л;

каб не твой ро́зум ды не на́ша хі́трасць, ~па́лі б усе́ на све́цепогов. е́сли бы не твой ум да не на́ша хи́трость, пропа́ли бы все на све́те;

ці пан, ці ~па́ўпогов. ли́бо пан, ли́бо пропа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́зум, -му м.

1. ум, ра́зум;

чалаве́к вялі́кага ~му — челове́к большо́го ума́;

2. рассу́док;

р. дыктава́ў ёй зрабі́ць так — рассу́док диктова́л ей поступи́ть так;

здаро́вы р. — здра́вый смысл (рассу́док);

ад вялі́кага ~муирон. от большо́го ума́;

не пры сваі́м ~ме — не в своём уме́;

бра́цца за р. — бра́ться за ум;

стра́ціць р. — лиши́ться ума́;

наве́сці (наста́віць) на р. — наста́вить на ум;

з ~мам — с умо́м;

набра́цца ~му — набра́ться ума́;

не з яго́ (тваі́м і г.д.) ~мам — не с его́ (твои́м и т.д.) умо́м;

не ў по́ўным ~ме — не в по́лном рассу́дке (уме́);

р. за р. захо́дзіць — ум за ра́зум захо́дит;

~му не дабра́ць — ума́ не приложи́ть;

~му недасту́пна — уму́ непостижи́мо;

адня́ць р. — отня́ть ум;

на мой дурны́ р. — по моему́ сла́бому разуме́нию;

быць у по́ўным ~ме — быть в по́лном рассу́дке;

дзіця́чы р. — де́тский ум;

цвяро́зы р. — здра́вый ум;

мо́цны за́днім ~мам — за́дним умо́м кре́пок;

вы́жыць з ~му — вы́жить из ума́;

з ~му зве́сці — с ума́ свести́;

жыць сваі́м ~мам — жить свои́м умо́м;

жыць чужы́м ~мам — жить чужи́м умо́м;

бог ~му не даў — бог ума́ лиши́л;

асве́чаны р. — просвещённый ум;

дайсці́ сваі́м ~мам — дойти́ свои́м умо́м;

го́ра ад ~му — го́ре от ума́;

схапі́цца за ро́зум — схвати́ться за ум;

дабра́ць ~му — взять в толк;

крану́цца з ~му — спя́тить с ума́;

прыйсці́ да ~му — взя́ться за ум, призаду́маться;

што галава́, то р.посл. ско́лько голо́в, сто́лько умо́в;

людзе́й слу́хай, а свой р. майпосл. люде́й слу́шай, а свой ум име́й;

каб не твой р. ды не на́ша хі́трасць, прапа́лі б усе́ на све́цепогов. е́сли бы не твой ум да не на́ша хи́трость, пропа́ли бы все на све́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вялі́кі

1. большо́й; (о буквах — ещё) прописно́й, загла́вный; (значительный по количеству — ещё) изря́дный, здоро́вый, прили́чный, внуши́тельный; (значительного объёма — ещё) объёмистый; (занимающий большое пространство, громадный — ещё) обши́рный, простра́нный, огро́мный; (о растительности — ещё) бу́йный; (в большой степени — об отрицательных качествах — ещё) поря́дочный;

в. буды́нак — большо́е зда́ние;

в. бага́ж — большо́й бага́ж;

в. шчупа́к — больша́я (здоро́вая, изря́дная) щу́ка;

~кая су́ма гро́шай — больша́я (изря́дная, прили́чная, внуши́тельная) су́мма де́нег;

в. том — большо́й (объёмистый) том;

~кія ўлада́нні — больши́е (обши́рные, простра́нные, огро́мные) владе́ния;

~кая збажына́ — бу́йные хлеба́;

в. гульта́й — большо́й (поря́дочный) лентя́й;

в. па́лец — большо́й па́лец;

2. (важный) вели́кий, большо́й; (заметный, крупный) соли́дный, внуши́тельный;

~кая спра́ва — вели́кое (большо́е) де́ло;

~кія сі́лы — больши́е (соли́дные, внуши́тельные) си́лы;

3. (выдающийся, одарённый) большо́й, вели́кий;

в. вучо́ны — большо́й (вели́кий) учёный;

4. (взрослый) большо́й;

в. хло́пчык — большо́й ма́льчик;

5. (выдающийся по своему значению) вели́кий;

Вялі́кая Айчы́нная вайна́ — Вели́кая Оте́чественная война́;

6. (составная часть титулов) вели́кий;

в. ге́рцаг — вели́кий ге́рцог;

7. (очень сильный) большо́й, убеди́тельный, настоя́тельный;

~кая про́сьба — больша́я (убеди́тельная, настоя́тельная) про́сьба;

ад (з) ~кага ро́зуму — от большо́го ума́;

ад мало́га да ~кага — от ма́ла до вели́ка;

бяда́ ~кая — велика́ беда́;

в. расці́ — расти́ здоро́в;

~кай рукі́ — большо́й руки́;

~кая ва́жнасць — велика́ ва́жность;

~кая шы́шкаирон. больша́я ши́шка;

глядзе́ць ~кімі вача́мі — смотре́ть больши́ми глаза́ми;

з ~кай ла́скі — (чыёй) по ми́лости (кого, чьей);

на (в.) жаль — к (большо́му) сожале́нию;

не ~кае што... — не бог зна́ет что...;

не ~кая хі́трасць — не велика́ хи́трость;

не ~кая шту́ка — не велика́ (не больша́я) хи́трость;

не в. страх — не велика́ беда́;

рабі́ць ~кія во́чы — де́лать больши́е глаза́;

сам в. — сам большо́й, сам себе́ хозяин;

~каму караблю́ ~кае пла́ваннепогов. большо́му кораблю́ большо́е пла́ванье;

~кая лы́жка рот дзярэ́посл. больша́я ло́жка рот дерёт;

в. пень ды ду́раньпогов. велика́ Феду́ла да ду́ра;

з ~кага гро́му малы́ дожджпогов. гора́ родила́ мышь;

у чужы́х рука́х піро́г в.погов. в чужи́х рука́х пиро́г вели́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)