За́таўка ’заправа з свінога сала’. Рус. смал., зах.-бранск. за́толка, калуж., смал. за́толо́ка, за́толоча ’тс’. Параўн. затаўчы́ ’заправіць’, рус. смал., кур. затолочь ’тс’, укр. за́товкувати ’тс’. За́таўка бязафіксны назоўнік ад затаўчы (< *za‑tъlk‑ti), утворанага прэфіксам за‑ ад таўчы ’раздрабняць’ (гл.), магчыма, яшчэ ў ст.-рус. мове. Радыёнава (УЗ Ленінгр. ПИ, 144, 283) тлумачыць бранск. за‑толк‑а ’тоўчанае свіное сала’, дзе этымалогія актуалізуецца (Лекс. Палесся, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаўчы́, прытувчэ́ ’збіць, пабіць; дабіць’; ’растоўкваць’; ’прыправіць затаўкай’ (ТСБМ, Нас., Шат.; шчуч., свісл., Сл. ПЗБ; ТС; лід., ЛА, 4), пріто́ўкнуты, прытоўкты́ ’заправіць страву растоўчаным здорам’ (драг., Вешт.), прытоўкці́ ’прыправіць’ (ТС). Прэфіксальны дзеяслоў ад таўчы (гл.). Параўн. рус. притоло́чь, укр. притовкти́. У спецыялізаваным значэнні ’заправіць ежу (растоўчаным здорам)’ мае дакладныя адпаведнікі ў бранск. притолкну́ть ’тс’, при́толочка, при́толка ’запраўка (звычайна растоўчаны здор) для супу, вадкай стравы’. Гл. яшчэ за́таўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўканіца1, таўчані́ца ’бульбяная каша’ (ваўк., пруж., бяроз., ЛА, 4), ’тоўчаная бульбяная каша’ (Сцяшк.), тыўкані́ца ’камы’ (Бяльк.), тоўкані́ца ’тс’ (ТС), товканы́ця, товканэ́ця, тоўкані́ца ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), таўкані́чкі ’бульбянікі’ (ашм., Сл. ПЗБ), таўчо́нка ’бульбяная каша’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Растарг.; навагр., З нар. сл.). Ад таўкці, таўчы, гл.

Таўкані́ца2 ’невялікая бочка для захоўвання здору’ (Скарбы). Аналагічна папярэдняму (нутраное сала таўклі з соллю і прыправамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праць ’мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно)’ (ТСБМ, Нас., Некр., Янк. 1, Юрч., Бес., Мік., Шн. 2, Янк. Мат.), пра́ці, пра́ты ’тс’ (Сл. ПЗБ), пра́ті ’тс’ (Сл. Брэс.), ’біць, лупцаваць’ (Юрч., Нікан.), ст.-бел. прати ’тс’. Рус. прать ’мыць, калаціць бялізну, укр. пра́ти ’мыць, калаціць’, ст.-рус. пьрати, перу ’мыць бялізну’, польск. prać ’мыць бялізну’, в.-луж. prać, н.-луж. praś, палаб. perět, чэш. práti, славац. prať, серб.-харв. пра̏ти, славен. práti ’біць, калаціць, мыць’, балг. пера́ ’тс’, макед. пере ’тс’. Прасл. *pьrati, першаснае значэнне ’біць, лупцаваць’. Роднасныя: літ. pẽrti, periù ’біць, сячы лазневым венікам’, лат. pḕrt ’біць венікам у лазні’, арм. harkanem ’б’ю’ (Фасмер, 3, 355; Траўтман, 215, 468). Значэнне ’таўчы, таптаць’ у якасці зыходнага прымаюць Младэнаў, 418; Бязлай, 3, 104; Сной₂, 559 (< і.-е. per‑таўчы’), што зусім верагодна, улічыўшы архаічны палескі спосаб прання, пры якім бялізну топчуць нагамі, параўн. літ. spìrti ’таптаць нагамі’, што, паводле Фасмера (3, 355), роднаснае *perti, гл. перці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуля́ць1 ’шпурляць, кідаць, страляць’ (ТСБМ; карэл.; Жыв. НС; Сцяц.), пуля́цца ’тс’ (Касп.), рус. пуля́ть ’кідаць; сварыцца’, пуляться ’тс’. Няясна, магчыма, да пу́ля ’куля’, параўн. Фасмер, 3, 405; аднак гл. Шустар-Шэўц, 2, 1190, які ўслед за Супруном (адносна рус. пульну́ть ’кінуць’ гл. Веснік БДУ, 1974, 2, 20–25) уключае названыя словы разам з в.-луж., н.-луж. pulać ’праганяць, адпіхваць’, польск. pulać ’цяжка несці’, славен. púliti ’шчыпаць; біць’ і пад. у агульнае гняздо слоў, што ўзыходзяць да прасл. *puliti, у аснове якога і.-е. pou‑ ’выстаўляцца, выпучвацца’; гл. таксама Сной, 514, які збліжае славен. puliti з літ. piáuti ’рэзаць, жаць, калоць’, лац. pavīreтаўчы, таптаць’ і інш., што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑таўчы’. Параўн. пуліць (гл.).

Пуля́ць2 аргат. ’купляць’ (Рам.). Узводзяць да грэч. πουλω ’прадаваць’ (гл. Лукашанец, Сацыялекты, 73), параўн. польск. аргат. pulać ’тс’. Змена семантыкі пад уплывам прыстаўкі пра- (про-), параўн. укр. пропу́льовати = про‑давати (Горбач, Арго, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́шка ’мурашка’ (Ян.). Укр. кома́ха, кома́шка ’насякомае’, ’мурашка’, рус. паўд. кома́шка ’усялякае дробнае насякомае’, ’мошка’, ’маленькі камар’, раз. ’мурашка’, наўг. комашни́к ’мурашнік’, кур. комашня́ ’рой камароў ці мошак’, ’мурашкі’. Усх.-слав. утварэнне ад komatiтаўчы, біць, мяць’ (Трубачоў, 10, 171) і суф. ‑ах‑а (з экспрэсіўным значэннем). Параўн. прасл. komъ ’той, што прыняў круглую форму, клубок, рой’. Іншыя прыклады з суф. (а)х‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73–74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляхотка, плелотка ’вельмі зношаная кашуля’ (Юрч.), ’парваная ануча’ (Нас.), ’пялёнка’ (Бяльк., Растарг.), пляхоцце, пяяхоцырі, пляхоцінка ’рвань, старызна’ (Нас.: Юрч. СНЛ), пляхотнік ’абадранец’ (Юрч. СНЛ). Рус. цвяр., пск. плелотка, плёхаюцца Унучка, рызман’, смал. ’пялёнка’; славен. s‑plehano blago ’зношаная рэч’, s‑plichciti ’знасіць, зрабіць танчэйшым’, ’ссохнуцца, змарнець (пра чалавека)’, харв. plejati ’ліць’, ’удараць’, макед. плеска ’танчэць’. Да прасл. *plek‑sa‑łi і plekskatiтаўчы’ > *plexali (Бязлай–Сной, 3, 53), гл. гіляхh плёхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́талака ’штурханіна, таўкатня’ (Нас.), ’мітусня, беганіна’ (Ласт., Цых.), су́талка ’тс’ (Юрч.), су́талач ’зброд, галота’ (Нас.), ’зборышча жулікаў, навалач’ (Цых.). Укр. дыял. су́толока ’таўкатня; несуладны рух’, рус. су́толка, су́толока ’тс’, су́толочь ’тс’. З су- і *tъlk‑, *tolk‑ ’штурхаць’ (параўн. талака); гл. Фасмер, 3, 811. Спецыяльна Борысь (Prefiks.), які ўзнаўляе прасл. *sǫtolka, *sǫtolčь як дэвербатывы ад *sъ‑telkti (гл. таўчы, таўчыся); першапачаткова адносілася да калектыўнай працы, гл. Мяркулава, Этимология–1974, 72 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёска (памянш.) ’палоска’ (гродз., Сл. ПЗБ). Пяясна. Магчыма. у выніку кантамінацыі бел. палоска і польск. pasek, pas ’тс’. Відаць, можа быць збліжалі з рус. песика ’цёмная паласа ў шэрсці пушных звяроў’, песики ’восць у футры’ або са славен. peša ’доўгае букавае сцябло, з якога рэжуць дошкі’, якое Бязлай (Etyma, 10) збліжае з рус. дыял. лёс ’палка для размешвання гліны’ і выводзіць з pešlafi ’націскаць, ступаць, таўчы’ (< і.-е. *pe[s‑ ’растаўчы’), роднаснае піхаць, пест (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пістон1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāreтаўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).

Пістон2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)