вы́слацца, ‑сцелецца; зак.

Пралегчы па паверхні. Роўны, Шырокі след Выслаўся з хаты ў хлеў. Глебка. // Разаслацца, распаўсюдзіцца. Густы дым ад паравоза.. выслаўся аж пад вагоны. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

есау́л, ‑а, м.

Афіцэрскі чын у казацкіх войсках царскай арміі, роўны чыну капітана ў пяхоце і ротмістра ў кавалерыі. // Асоба, якая мела гэты чын. Казацкі есаул.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вершалі́на, ‑ы, ж.

Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.

К. стала.

2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.

Дзевяць — гэта к. трох.

3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.

Узвесці шэсць у к.

|| прым. квадра́тны, -ая, -ае.

К. двор.

К. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзь ’раўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскамандзіро́ўка, ‑і, ДМроўны, ж.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскамандзіраваць.

2. Разм. Кантора, якая займаецца размеркаваннем рабочых па работах, а таксама памяшканне, дзе адбываецца такое размеркаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упяцяры́х, прысл.

Колькасцю ў пяць асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду). Калень гэты, нібыта яго ўзялі і наўмысля пагаблявалі, роўны і гладкі, што твой стол. Можна сесці ўпяцярых. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́вень1 ’ватэрпас, грунтвага’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), аформілася пад уплывам рус. у́ровень ’тс’. Да роўны (гл.).

Ро́вень2 ’раўня’ (ТС). Гл. раўняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правіле́ц ’роўнае, прамое дрэва’ (ТС). Дэрыват ад асновы правіл‑ (правіла, правільны) з суф. ‑ец. Параўн. і значэнне прыметніка правыроўны, прамы’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохпрацэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складае тры працэнты чаго‑н. Трохпрацэнтны даход.

2. Які прыносіць, дае прыбытак, роўны тром працэнтам. Трохпрацэнтная пазыка.

3. Які ўтрымлівае тры працэнты якога‑н. рэчыва. Трохпрацэнтная кіслага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)