ро́ўны, -ая, -ае.

1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.

Роўная мясцовасць.

Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.

2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).

Роўныя сілы.

На роўных пачатках.

Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).

3. Раўнамерны, спакойны.

Р. пульс.

Роўна (прысл.) дыхаць.

Р. голас.

4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.

Роўнае жыццё.

Р. характар.

5. Цалкам аднолькавы па велічыні.

Роўныя долі.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).

Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.

Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўны

1. в разн. знач. ро́вный; (без изгибов — ещё) прямо́й;

бе́лыя ~ныя зу́бы — бе́лые ро́вные зу́бы;

~ная пляцо́ўка — ро́вная площа́дка;

р. хара́ктар — ро́вный хара́ктер;

~нае вудзі́льна — прямо́е уди́лище;

2. одина́ковый, ра́вный;

ля пуце́й ляжа́лі ~ныя ку́чы ву́галюо́коло путе́й лежа́ли одина́ковые (ра́вные) ку́чи у́гля;

3. (такой же, имеющий такое же значение) ра́вный;

р. з кім-, чым-не́будзь — ра́вный (ра́вен) кому́-, чему́-л.;

на ~най назе́ — на ра́вной ноге́;

на ~ным ме́сцы — на ро́вном ме́сте;

як ро́ўныя — на ра́вных;

ро́ўны лік — ро́вный счёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Просты, прамы, без выгібаў. З узгорку далёка відаць было жоўтае пескавое палатно шашы, роўнае, як струна. Крапіва. Роўны, як бы пракладзены па шкуру, канал у перспектыве звужаўся ў маленькую чорную кропку. Краўчанка.

2. Гладкі, без упадзін і ўзгоркаў. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам. Адамчык. Мы аглядаем месца, дзе любяць збірацца ласі ўвосень. Гэта — узвышаная мясцовасць з даволі роўным рэльефам. В. Вольскі. // Без сучкоў, вузялкоў і пад. А калоды ўсе такія тоўстыя, такія гладкія, роўныя — паглядзець і то было люба. Колас.

3. Аднолькавы, пастаянны ў якіх‑н. адносінах на працягу якога‑н. часу, якой‑н. адлегласці. Зіма ў тым годзе была роўная. □ Чарнявы гэты хлапец — без кашулі, босы, густы і роўны загар ляжыць на ягоным целе. Мікуліч. // Спакойна, без павышэння і паніжэння (пра голас, гукі). Спакойны, роўны тон .. [Верынага] голасу вывеў Мікалая з раўнавагі. Дамашэвіч. І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працяжна роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш. Колас. // Раўнамерны. Электрычная лямпачка разлівала па стале з-пад сіняга абажура роўнае мяккае святло. Бядуля. Праз нейкі момант пайшоў роўны, спорны дождж. Грамовіч. Пад роўны шум ліўня ўрэшце я заснуў. Місько.

4. толькі мн. Аднолькавыя намерам. Ля самых пуцей ляжалі роўныя кучы вугалю, загадзя нарыхтаваныя для пагрузкі на паравоз. Лынькоў. [Талерка] падскочыла на месцы і разбілася на дзве роўныя часткі. Бядуля. // Аднолькавы з кім‑н. па якіх‑н. прыкметах. Былі толькі двое, з якімі .. [Зубовіч] адчуваў сябе роўным. Трапілі яны ў астрог не зусім звычайным чынам. Машара. Па вечарах глядзелі Бясплатнае кіно: Як роўныя, сядзелі З байцамі заадно. Гілевіч.

5. перан. Ураўнаважаны (пра характар, паводзіны чалавека). Дзед не кіпеў ужо, быў аж на дзіва стрыманы і роўны. Мележ.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім‑, чым‑н. (па вышыні, глыбіні і пад.). Мы палолі ў полі лён Цэлы дзень, Роўны з намі вырас ён, Маладзец! Муравейка.

7. Які мае аднолькавыя з кім‑н. правы, становішча, значэнне. — Табе, сынок, кажу яму, заўсёды знойдзецца дзяўчына з роўных нам. Гартны.

8. Які дакладна адпавядае чаму‑н. па велічыні, мае пэўную велічыню. Рост роўны двум метрам. Адлегласць роўная пяці кіламетрам. □ — Ёсць сіла, Роўная красе, Багатшая за ўсе багацці. Глебка.

•••

Быць на роўнай назе з кім гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́ўны

1. (гладкі) ben, glatt;

2. (прамы) schnrgerade, krzengerade;

3. (раўнамерны) glichmäßig, glichförmig;

ро́ўныя кро́кі glicher [gemssener] Schritt;

4. (пра характар) rhig, gemssen;

дзе́ля ро́ўнага лі́ку rund (gerchnet);

5. gleich;

быць ро́ўнм з кім j-m in etw (D) gleich sein;

ро́ўны ро́ўнага шука́е ≅ gleich sucht sich, gleich fndet sich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Роўны ’просты, прамы, без выгібаў’, ’гладкі, без упадзін і ўзгоркаў’, ’аднолькавы, пастаянны’, ’ураўнаважаны’, ’які аднолькава з кім-небудзь вырастае’, ’які мае аднолькавыя правы, становішча, значэнне’ (ТСБМ, Шат., Байк. і Некр., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’палогі (пра бераг ракі, возера)’, раўні́сты ’тс’ (жлоб., рэч., глус., ЛА, 2), рі́мныроўны’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. рі́вний, рус. ро́вный, ро́вен, стараж.-рус. ровьнъ; польск. równy, н.-луж. rowny, в.-луж. runy, палаб. ruovnė, чэш., славац. rovný, славен. ráven, серб. ра́ван, ра̂вни ’тс’, харв. rávanроўны’, rȃvan ’раўніна’ чак. ravȁn, rõvan, шток. ràvan, ж. р. rámna, н. р. râmno, макед. рамен, балг. ра̀вен, ст.-слав. равьнъ. Прасл. *orvьnъ(jь) — прыметнік, утвораны ад асновы *orvo‑es‑, роднаснай ст.-прус. arwis ’сапраўдны’, якое Смачынскі (IF, 94, 307) лічыць калькай-запазычаннем з ням. мовы; хецк. aruna‑ ’мора’, авест. ravah‑/raunah ’свабодная, адкрытая прастора’, ірл. róe, rói ’роўнае поле’, лац. rūs ’зямля, поле, вёска’, ст.-в.-ням. rûm ’памяшканне’, англ. room ’пакой’, ням. Raum ’прастора’ < і.-е. *réu̯H1‑es‑ ’адчыняць’ (Фурлан–Бязлай, 3, 155–156; Фасмер, 3, 489; Махэк₂, 520; Сной₂, 604; ESJSt, 13, 754–755). Сюды ж: ро́ўніца ’раўняцца’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), ро́ўна ’адначасова’ (браг., Мат. Гом.), ро́ўня ’раўня’ (ТСБМ, ТС; слуц., Чуд.), ’узровень’ (Гарэц.), ’раўніна’ (слонім., Сцяшк. Сл.) і ро́ўнядзь ’раўніна, роўнае месца’ (ТСБМ, ТС, Бяльк., Касп., Байк. і Некр.), ’плошча (паверхні)’ (Стан.), ’гладкая паверхня вады’ (БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

роўны □ як шнур

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

роўнавялі́кі, -ая, -ае.

У матэматыцы: роўны па плошчы або аб’ёме.

Роўнавялікія фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

страявы́², -а́я, -о́е.

Пра лес: высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва.

С. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пляска́ты, -ая, -ае.

Роўны, без звычайнай пукатасці, з гладкай паверхняй.

П. камень.

|| наз. пляска́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ураўнава́жаны, -ая, -ае.

Роўны, спакойны (пра характар, паводзіны).

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. ураўнава́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)