наразбіва́ць сов. (во множестве)

1. разби́ть;

2. расколо́ть, расщепи́ть;

1, 2 см. разбі́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Разм. Разбіць, размалаціць. [Ян Куцка:] — Усхадзіўся [Дзедзіха]. Пасудзіну такую распляжыў... Не было з ім такога. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак., што.

Ломячы, разбіць, адкрыць, развярнуць (што-н. запёртае, цэлае і пад.).

У. дзверы.

|| незак. узло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і узло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узло́м, -у, м.

Крадзеж з узломам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падрухата́ць (падрухіта́ць) ’пабіць (пасуду)’ (Сцяшк. Сл.). З польск. podruzgotaćразбіць, разламаць, раскрышыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчляні́ць, ‑чляню, ‑членіш, ‑членіць; зак., што.

Раздзяліць на асобныя часткі. Расчляніць тэрыторыю. // Разбіць на асноўныя састаўныя элементы. Расчляніць вытворчы працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Расква́ліць, росква́ліцьразбіць, расквасіць’: роскваліў ему голову (ТС). Няясна, магчыма, звязана з кволы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхляба́стацьразбіць’ (Жд. 3). Да хлябастаць, што ўяўляе інтэнсіў да хля́баць, хля́паць ’стукаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расква́сіць1 ’размягчыць, зрабіць мяккім, гразкім’ (ТСБМ, Мат. Гом.), росквасну́ць ’размокнуць ад залішняй вільгаці, стаць гразкім, размякнуць’, ро́сквась ’бездараж’ (ТС). Гл. ква́сіць.

Расква́сіць2разбіць; разбіць да крыві (нос, твар); рассячы’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Ян.): misku raskvasić (Варл.), расквасіў ён зьмею ўсе двананцаць галоў (Сержп. Казкі). Параўн. польск. rozkwasić разбіць, растаўчы, моцна параніць (да частак цела)’. Непасрэдна звязанае з расква́сіць1 (гл.), у пераносным выкарыстанні значэння ’ўвільгатніць’ ці ’размякчыць’, ’размясіць (як цеста)’, значэнне ’рассячы’ вынікае з ’разбіць да крыві’. Паводле Запруднага (дыс., 34), значэнні ’выдзеліць кроў’ і ’выдзеліць кіслую вадкасць’ звязаны наўпрост. Малаверагодная версія пра семінарызм ад лац. quatiō, quassus ’разбіваю’, хаця Фасмер (3, 444) пасля Патабні звяртае ўвагу на рус. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разго́гацьразбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́кацьразбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паразбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разбіць усё, многае. Маці адразу ў слёзы, а бацька нават паразбіваў місы ад злосці. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)