По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётышптушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётакптушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салаўяня́ і салаўянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня салаўя. Сядзела на гняздзечку Салаўіха, чакаючы Салаўянят. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кураня́ і куранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня курыцы.

Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. кураня́тка, -а, мн. -і, -так, н.

|| прым. кураня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бусляня́ і буслянё, ‑няці; мн. бусляняты, ‑нят; н.

Птушаня бусла. На бліжэйшых.. стагах паважна буслы сачылі за буслянятамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўсе́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца ўседлівасцю. Няўседлівы вучань. □ З гнязда пад дахам птушаня малое, Няўседлівае, выйшла на карніз. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папі́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Пішчаць паціху, час ад часу. Птушаня разяўляла рот і жаласна папісквала. Якімовіч. За перагародкаю папісквала рацыя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяспёры, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пер’я. Уся постаць малога, яго рухі нагадвалі малое бяспёрае птушаня, якое навальніца выкінула з гнязда. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лупак1 ’хлопчык з вылупленымі вачамі, лаянка хлопца’ (Нас., Некр., КЭС, лаг.); ’адзінае дзіця’ (Нік., Оч.); ’птушаня, якое толькі што вылупілася з яйца’ (Нас.). Рус. вы́лупок ’тс’, укр. ви́лупок ’дзіця (зняважліва)’, польск. wyłupek ’што-небудзь вылупленае (арэх, птушаня)’; ’небарака’, чэш. дыял. výlupek, vejlupek ’арэх, які вылупіўся з шалупіння’. Ад вылупіць (‑цца) у розных значэннях з суф. ‑ъкъ.

Вы́лупак2 ’франт’, вы́лупка ’франціха’ (Касп.). Да вылупіцца ’прыбрацца’ (гл.). Параўн. таксама рус. вылупёна ’франціха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піскляня́ і пісклянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Абл. Кураня, птушаня. Разам кормяць пісклянят, Хітрых і свавольных, Разам лётае атрад Па лугах раздольных. Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражэ́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які многа есць; ненасытны. Пражэрлівае птушаня. □ Прытаіўшыся дзе-небудзь у зарасніку чароту, можна прасачыць, як падкрадваецца пражэрлівы шчупак да сваіх маленькіх ахвяр. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)