ва́за, ‑ы, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння. У вазе крыштальнай — Адкуль узяліся зімою? — Цудоўныя ружы. Тарас. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

[Фр. vase.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́р, -у, м.

1. гл. набраць.

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння.

Н. інструментаў.

3. Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго года паступлення.

4. Друкарскія літары, што перадаюць які-н. тэкст.

Рассыпаць н.

5. Аздабленне з металічных прадметаў на вупражы (спец.).

Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.

|| прым. набо́рны, -ая, -ае (да 4 і 5 знач.).

Н. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас. зак.

1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку. Ракітны.

2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычында́лы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Жартаўлівая назва розных прылад, рэчаў аднаго якога‑н. прызначэння. Вінцук выкурыў люльку, выбіў попел, прачысціў дроцікам цыбук і схаваў свае курэцкія прычындалы ў кішэню. Чарнышэвіч. Надзейка адбірала ў .. [бацькі] скавараду і ўсе іншыя прычындалы .. і пачынала сама гаспадарыць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазба́н, мсцісл. лызбан, лызбанка ’галава’ (З нар. сл., Растарг.). Пераноснае з лазбан ’збан’, як віц. лайбай ’збан’, лъчбан ’галава’ (Нар. лекс.). Да лазбень© (гл.). Пры семантычным пераносе суф. ‑ень (для назвы прадметаў паводле іх прызначэння) быў заменены экспрэсіўным суф. ‑ан, як стал- бай, начван і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. У некаторых краінах — выбраны на пэўны тэрмін кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт ЗША. Прэзідэнт Францыі.

2. Старшыня, абраны для кіравання арганізацыяй, установай. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР. □ Міністр фінансаў Роберт Андэрсан да прызначэння на гэтую пасаду быў прэзідэнтам буйнейшай нікелевай амерыкана-канадскай карпарацыі. Лушчыцкі.

[Ад лац. praesidens, praesidentis — які сядзіць наперадзе, які старшынствуе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыно́жак, ‑жка, м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́льня, ‑і; Р мн. ‑лень; ж.

Спец. Гарызантальная або нахіленая падземная горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню зямлі і прызначана для абслугоўвання падземных работ. Вентыляцыйная штольня. □ І скарб свой са штолень глыбокіх падаў Салігорск на-гара. Машара. // Падземнае збудаванне спецыяльнага прызначэння. Штольні для метро.

[Ад ням. Stollen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыкло́ ‘стажар, доўгая, убітая ў зямлю жэрдка, вакол якой ставілі стог’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ты́каць (гл.). Суф. ‑ло́ акрэслівае прадметы паводле іх прызначэння, параўн. грабло́ ‘вясло’, трапло́ ‘трапачка’, чарпло́ ‘чарпак’. Аналагічнага паходжання польск. дыял. tykło ‘стажар’ (Варш. сл.), паводле Брукнера (588), ‘назва сеткі, якой ловяць птушак’, фіксуецца таксама tykieł ‘тс’ (Варш. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне, гл. Багроўска, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням. Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц. commande ’тс’ < с.-лац. com(m)enda ’намесніцтва’ < лац. commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)