ску́так, ‑тку, м.
Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.
[Польск. skutek.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.
1. і без дап. Заплаціць больш, чым трэба. Пераплаціць за пакупку. □ [Касірка:] — Каму я з вас, мужчыны, сто рублёў пераплаціла? Пальчэўскі.
2. і чаго. Разм. Заплаціць, выплаціць паступова за што‑н. вялікую колькасць (грошай). Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пэнс ’урок, навука’: гето тоби тне, в другій разь не будеш такь дзёгаць (Нас.). Няясна, магчыма, звязана з пэнся ’плата, утрыманне’ (Шат.), пенсія, пенсія ’пенсія’ (Сл. ПЗБ), псраносна ’ўзнагарода, адплата’ (гл. пенсія); фанетыка сведчыць пра запазычанасць (< польск. pensja ’ўтрыманне духоўнай асобы, якая не прыпісала да пэўнай функцыі’ з лац. pensus адpendere ’важыць’, перан. ’плаціць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́та, ‑ы, ДМ раце, ж.
Разм. Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка. — Толькі за «Родныя з’явы» атрымаў сотню рублёў. У дзве ці ў тры раты... Лужанін.
[Лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пла́тна, пла́тно ’з плацяжу’, ’шчодра, багата’ (Нас.), ’выгадна’ (ТС; гродз., Сл. ПЗБ), пла́тны ’верны ў плацяжы, плацежны, шчодры’ (Нас.). З польск. płatno (з XV ст.) ’варта, выгадна, аплочваецца’ < płatny ’цэнны, дарагі, карысны, вартасны’, ст.-чэш. platný, якія з прасл. *plat‑ьnъ < *platiti ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 620). Варш. сл. (4) выводзіць значэнне польск. płatno з ням. giltig ’варта, каштуе, мае цану’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.
2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.
•••
Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.
Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).
Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.
[Лац. moneta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публіка́цыя, ‑і, ж.
1. Друкаванне ў якіх‑н. выданнях асобных твораў, прац і іншых тэкстаў. Публікацыя архіўных дакументаў. Плаціць за публікацыю. // Аб’ява аб чым‑н., надрукаваная, апублікаваная дзе‑н. Несцяровіч даў публікацыю, і пачалі сцягвацца людзі на работу. Чорны.
2. Тое, што апублікавана, надрукавана. Дзякуючы гэтым публікацыям даныя аб жыцці і дзейнасці Скарыны значна расшырыліся. Алексютовіч.
[Ад лац. publicare — аб’яўляць усенародна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штраф, ‑у, м.
Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання ў адміністрацыйным ці судовым парадку. [Тхорык:] — Налажылі на мяне штраф, тады я пад’ехаў з канём і прывёз яшчэ тры плашкі. Усё роўна плаціць. Кулакоўскі. — Дзе я вазьму грошай на штраф. Ды за што штраф, калі я купляў білет. Адамчык. // Спагнанне, пакаранне за парушэнне правіл гульні, этыкету, амаральны ўчынак і пад.
[Ням. Strafe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вініць ’вінаваціць’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк.), укр. винити ’вініць’, рус. винить, арханг. винуть ’тс’, ст.-рус. винити ’быць прычынай чаго-небудзь, вінаваціць, абвінавачваць, асуджаць, караць’, польск. winić ’прызнаваць вінаватым, абвінавачваць’; ’караць, абкладваць штрафам’; ’плаціць за шкоду, кампенсаваць’, в.-луж. winić ’абвінавачваць’, чэш. viniti ’вініць, лічыць каго-небудзь вінаватым, прыпісваць каму-небудзь адмоўную рысу’, славац. viniť ’абвінавачваць’, макед. вини ’вініць каго-небудзь’, балг. виня ’вініць, абвінавачваць’. Прасл. viniti ўтворана ад назоўніка віна 1 (гл.) і суф. ‑iti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)