похо́жий падо́бны (да каго, чаго, на каго, што);

э́то похо́же на то, что… гэ́та падо́бна на то́е, што…;

э́то ни на что не похо́же гэ́та ніку́ды не ва́рта;

похо́жий, как две ка́пли воды́ падо́бны, як дзве кро́плі вады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ры́хт, ры́хцік, рыхтык ’якраз, дакладна’ (ТСБМ; шальч., гарад., беласт., астрав., паст., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Янк. 2; бераст., шчуч., пінск. ЛА, 3; Выг.), ’акурат, у момант, хутка’ (Сцяшк.), ры́хтык ’вельмі падобны на каго-небудзь’ (капыл., Нар. словатв.), ’якраз, якраз як’, ’быццам, як’ (Сцяц.), ры́хцік ’аднолькавы, падобны’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шат.; Янк. Мат.), ’акурат’ (калінк., З нар. сл.), ’дакладна’, ’якраз’, ’падобна’, ’зусім’ (ТС), ры́хты ’такі ж, падобны’ (лях., Сл. ПЗБ), рыхцю́сенькі ’вельмі падобны’ (Сцяшк. Сл.), рыхцю́тко ’якраз, вельмі добра’ (Сл. Гродз.), рыхт: рыхт у рыхт ’такі самы’ (ТСБМ), рых ’дакладна’ (ТС), ры́хтачкі ’як дзве каплі вады’, ’якраз’, ’дакладна’ (дзярж., Нар. сл.), ’падобны’ (кіраў., Нар. сл.), рыхты́чнападобна’ (Сцяшк. Сл.), рыхты́чны ’падобны’ (Сцяшк. Сл.), рэ́хт выкл. ’няхай будзе так’ (Нас.), ’накшталт, якраз’ (ТС), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.), рэ́хта ’канец, гатова’ (ТС). Сюды ж ры́сцік ’хутка’ (валож.). З ням. richtig ’правільны’, ’патрэбны’, ’сапраўдны’, верагодней за ўсё праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відо́мец1 ’Parnassia L.’ (БРС), відомец балотны ’Parnassia palustris L.’ (гродз., Кіс.). Не мае адпаведнікаў у іншых слав. мовах. Відавочна, паходзіць ад відомы ’відны, бачны, светлы, прыкметы’ < viděti > vidom‑ъ і суф. ‑ьcь. Параўн. яшчэ рус. белозор, укр. білозор, рус. белоцвет, белоцветка, матывацыя наймення якіх падобна да называння відо́мец.

Відомец2 ’Angelica silvestris’ (маг., гом., Кіс.). Узнікла ў выніку пераносу значэння паводле колеру кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няпу́шч (непушчъ) ’накшталт, падобна, як’: непушчъ твойго коня (Нас.). Няясна; магчыма, ад пушчы ’горш’ (параўн. непапушч, непапушчы, гл.), аднак цяжка вытлумачыць семантыку. Або ўзыходзіць да ц.-слав. непщевать ’меркаваць’, ст.-слав. непьштевати (параўн. ц.-слав. непыць), для якога Фасмер (3, 64) узнаўляе першаснае значэнне ’не чакаць, не быць упэўненым’, роднаснае лац. putāre ’лічыць, меркаваць’, што бліжэй па значэнню да беларускага слова. Гл. таксама непапушч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр. по́страх ’страх, жах, запалохванне’, польск., чэш. postrach. Да прасл. straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел. пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус. пск., цвяр. постра́шка ’страх, прыстрашэнне’, бел. пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск. postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл. пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел. непаслушэнства ці польск. okrucieństwo ’лютасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скукарэ́чаны ‘згорблены’ (Яўс.), скукару́чыцца, скукарэ́чыцца ‘згорбіцца, сагнуцца’, зняваж. ‘памерці (у курчу)’ (Нас.), скакаручыць ‘сагнуць’ (Наша слова, 1992, 19 жн.), скукарэ́жыць ‘скруціць, сагнуць’ (Барад.), Апошняе падобна на скаро́жыць (гл.), аднак, хутчэй за ўсё, тут азванчэнне зычнага ў зыходным кукарэ́чыцца ‘горбіцца, каробіцца, корчыцца’ (Нас., Касп.), якое Трубачоў (ЭССЯ, 13, 88–89) узводзіць да прасл. *kukurъ ‘горб’, вытворнага з ‑r‑ суфіксацыяй ад *kuka ‘крук’, параўн. кука2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абу́ць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што.

1. Надзець сабе ці каму‑н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі. Лужанін.

2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.

•••

Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе. М. Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагне́тка ’?’: Як‑бы з руты ды нагнетак / Букет велькі май уклаў (Цётка). Няясна, якая кветка маецца на ўвазе; фармальна слова вельмі падобна да польск. nogietek ’наготка’, сустракаецца і ў форме nogietka (Steffen. Słownik Warmiński. Wrocław, 1984), аднак не выключана, што гэта іншая расліна, лекавыя ўласцівасці якой могуць выкарыстоўвацца ў народнай медыцыне, напрыклад для лячэння навярэджванняў, параўн. тураўск. нагнёт ’ціск, прыгнёт’, чэрв. нагне́сці ’набіць’, воран. нагнётка ’мазоль’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоц у выразе: тоц у тоц ’вельмі падобны’ (ТС). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад падобнага выраза точ у точ ’вельмі дакладна, падобна’, гл. точ. Праблему складае канец слова, гл. аналагічнае чаргаванне ў цот (гл.) пры рус. чёт ’парнасць, пара’. Параўн. макед. дыял. тоцки ’толькі, адзіна; зусім мала’, якое Тодараў (Этим. етюди, 83) выводзіць з то́лку ’столькі’ (< *толцки); разм. тоцне ’цюкнуць’. Магчыма, пад уплывам тыц (гл.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašeleti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашаль^ гарадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм плесці кашалі — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)