МЕХАНА... (ад грэч. mēchanē прылада, машына), састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мех. руху, механікі або механізма і азначае: дзейнічае пры дапамозе механізма, падобна механізму (напр., механатрон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ША,
у беларусаў кісла-салодкая мучная страва. Сумесь жытняй і грэцкай, радзей толькі жытнюю муку разводзілі цёплай вадой, пасля залівалі варам (або залівалі халоднай вадой і ставілі ў цёплае месца), каб набыла салодкі смак, пасля заквашвалі скарынкай хлеба. К. кісла ноч, раніцай варылі. Вядома ў цэнтр. Палессі. Падобна да кулагі, саладухі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯТРАФІ́ЗІКА (ад грэч. iatros урач + фізіка),
кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога спрабавалі растлумачыць усе фізіял. і паталаг. з’явы на аснове законаў фізікі (механікі). Напр., рымскі ўрач Дж.Бальіві сцвярджаў, што рука дзейнічае як рычаг, сэрца падобна помпе і інш. Адыграла станоўчую ролю ў барацьбе са схаластыкай і містыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МІЯ,
гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Кімія Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Помнік датуецца 6 ст. да н.э. — 4 ст.н.э. Выяўлены рэшткі наземнага жытла, каменная пляцоўка, агнішча з пляскатых камянёў, горнаў для выплаўкі жалеза і інш. Знойдзены жал. сярпы, нож, посахападобныя шпількі, бронзавы бранзалет, касцяныя шпілька і вастрыё, гліняныя прасліцы, грузікі дзякаўскага тыпу, камяні зерняцёрак і інш. Ляпная штрыхаваная кераміка формай падобна да керамікі мілаградскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖКА,
у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15—20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме — цыліндрычную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжанымі клёпкамі. Яшчэ 2 больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі для пяньковай ці лыкавай почапкі. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і замешвалі паўвадкі корм для свіней. У наш час амаль выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРу матэматыцы,
1) Ц. сіметрыі геам. фігуры — пункт перасячэння восей сіметрыі (гл.Сіметрыя ў геаметрыі). Крывыя і паверхні, што маюць Ц. сіметрыі, наз. цэнтральнымі. Прыклады цэнтр. крывых — акружнасць, эліпс, гіпербала; цэнтр. паверхняў — сфера, эліпсоід, гіпербалоід.
2) Ц. падобнасці дзвюх падобных і падобна размешчаных фігур — пункт S, у якім перасякаюцца прамыя, што злучаюць парамі адпаведныя пункты фігур.
3) Адзін з відаў асаблівых пунктаў дыферэнцыяльнага ўраўнення.
Цэнтр S падобнасці фігур ABC і A′B′C′ (у матэматыцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЯ́Н, дыцыян,
бясколерны газ, C2N2.
Мае рэзкі пах, мал. м. 52,035; tпл — 27,8 °C, tкіп — 21, 15 °C. Абмежавана раствараецца ў вадзе, лепш — у этаноле, воцатнай к-це. У прысутнасці дамешкаў пры 300—500 °C ператвараецца ў аморфны палімер — парацыян (CN)n (n = 2000—3000), які пры 800 °C цалкам дэполімерызуецца. Мае т.зв. псеўдагалагенныя ўласцівасці: напр., падобна хлору ўзаемадзейнічае з воднымі растворамі шчолачаў. Атрымліваюць каталітычным акісленнем сінільнай к-ты, узаемадзеяннем распаленага коксу з азотам і інш. Выкарыстоўваецца ў арган. сінтэзе, для газавай рэзкі і зваркі металаў. Гаручы; атрутны, аказвае раздражняльнае дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ТА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ, β-выпрамяненне,
паток электронаў ці пазітронаў (β-часціц), якія выпраменьваюцца пры бэта-распадзе. Бэта-выпрамяненне выклікае іанізацыю, люмінесцэнцыю, уздзейнічае на фотаэмульсію.
Дзеянне бэта-выпрамянення на жывыя арганізмы падобна да біялагічнага дзеяння іанізавальных выпрамяненняўінш. відаў. Пры вонкавым апрамяненні арганізма бэта-выпрамяненнем пашкоджвае паверхневыя тканкі (пранікальная здольнасць β-часціц не перавышае некалькіх міліметраў). Пры пападанні β-радыеактыўных ізатопаў у арганізм асаблівасці прамянёвага пашкоджання залежаць ад размеркавання іх у тканках і ад перыяду паўраспаду (можа адбывацца гібель клетак, тканак і ўсяго арганізма). Адносная біялагічная эфектыўнасць бэта-выпрамяненняў блізкая да 1. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (прамянёвая тэрапія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРТО́Н (ням. Kammerton ад Kammer пакой + тон),
інструмент для фіксацыі і ўзнаўлення стандартнай вышыні муз. тонаў. Эталон вышыні гуку пры настройцы муз. інструментаў, у хоры і інш. Прасцейшы К. — U-падобна выгнуты замацаваны пасярэдзіне метал. стрыжань, канцы якога могуць свабодна вагацца. Звычайна выкарыстоўваюць К. ў тоне a1 (ля 1-й актавы; часам і ў тоне c2). Частата гэтага гуку мянялася ў розныя перыяды гісторыі музыкі. У наш час прынята настройка К. з частатой 440 герц. Выкарыстоўваюць таксама язычковыя і электронныя К. Для вызначэння вышыні розных тонаў служаць наборы К. і К., у якіх частата рэгулюецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДО́НСКАЯ ПАРО́ДАкоз,
старажытная пуховая парода. Гадуюць у Варонежскай, Валгаградскай і інш. абласцях Расіі. Выкарыстоўваецца для паляпшэння пуховай прадукцыйнасці мясц. парод. З яе ўдзелам выведзена горнаалтайская пародная група коз.
Маса казлоў 65—70, матак 40—43 кг. Воўна складаецца з шэрага пуху (на 65—70%) і чорнай восці ў выглядзе падпушку даўж. да 6 см. Пуховыя касіцы на канцах закручваюцца ў карычневыя кольцы. Сустракаюцца жывёлы белай масці. Сярэдні начос пуху 0,4—0,8 (да 1,5) кг. Казліна П.п. падобна да аўчыны раманаўскай пароды авечак; выкарыстоўваецца для пашыву футравых вырабаў. Пладавітасць 130—140%.