каламу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Непразрысты, мутны (пра вадкасць і інш.). Палявая дарога ў момант раскісла, усюды пабеглі ручайкі, і ў калдобінах заблішчэлі каламутныя лужыны. Сачанка. Гаспадар таксама прымайстраваўся з краёчку стала і паліў мне поўную шклянку нечага каламутнага, рудога. Сабаленка.

2. перан. Ахутаны заслонай туману, снегу, дажджу і пад. Каля Батаніна праляцела некалькі трасіруючых куль і пагасла ў каламутнай далечыні. Дудо. Прасторы былі белаватыя, каламутныя і непрыглядныя. Крапіва.

•••

У каламутнай вадзе рыбу лавіць гл. лавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́чегоI мест. няма́ чаго́; не́чага; (дат. няма́ чаму́, не́чаму, твор. няма́ чым, не́чым, пред. няма́ аб чым, не аб чым); (прошедшее время) не было́ чаго́ (не было́ чаму́ і гэ́так дале́й); (будущее время) не бу́дзе чаго́ (не бу́дзе чаму́ і гэ́так дале́й);

не́чем похва́статься няма́ чым (не́чым) пахвалі́цца;

не́чему удивля́ться няма́ з чаго́ дзіві́цца;

не́ о чем жале́ть няма́ аб чым (няма́ чаго́) шкадава́ць;

не́чего чита́ть няма́ чаго́ (не́чага) чыта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Прыбо́ркаць, прыбо́ркаты ’прыручыць (пра хатнюю жывёлу)’ (кобр., Нар. лекс.). Да незафіксаванага о́ркаць ’падрэзваць крылы (хатняй) птушцы’, параўн. укр. бо́ркаты ’тс’, якія працягваюць прасл. *bъrkati (se), дзеясл. на ‑ati ад асновы гукапераймальнага паходжання з надзвычай разнастайнай семантычнай разгалінаванасцю ў слав. мовах (гл. ЭССЯ, 3, 125–127). У значэнні ’прыручыць; прыстасаваць’, відаць, усходнеславянскае, параўн. рус. разан. приборка́ться, приборкну́ться, прибурка́ться ’прыстасавацца, прызвычаіцца да нечага’, укр. прибо́ркати, прибо́ркувати ’падрэзаць крылы птушцы; прыбіраць, прыбраць да рук; уціхамірыць, скарыць, падпарадкаваць’, што суадносяцца з буркова́ць, боркова́ць, бу́ркаць ’назначаць, памячаць’, бурко́ваны ’падрэзаны (пра пер’е на крылах), надрэзаны (пра перапонкі на лапах)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачуме́ць (БРС, Шат., Бяльк., КСТ), очумане́ць, ачумі́ць, ’ачмуціць’ (Юрч. Фраз. 2), рус. очуметь ’здурнець, згубіць прытомнасць; разгубіцца’. Няясна. Звязваюць з славен. čum, čuma дрымота’, čuméti ’драмаць; сядзець на кукішках’, серб.-харв. čùmijati, čùmijȃm ’звянуць’, чэш. čuměti ’выступаць, выдавацца’ і ’доўга чакаць’, што ўзыходзяць да асновы čum‑, адносна якой выказваецца меркаванне пра яе роднасць з асновай (s)kum‑, гл. Куркіна, Этимология 1971, 62; пра сербскахарвацкае слова гл. Скок, 1, 341 (да čuma ’чума’); чэш. čuměti ’глядзець з цікавасцю, глядзець дурнем; нерухома, чакаючы нечага, сядзець’. Махэк₂ (108) адносіць да гукапераймальных утварэнняў. Параўн. таксама балг. чуме́я, чаме́я вянуць, сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скало́ць 1, скалю, сколеш, сколе; зак., што.

Аддзяліць слой, кавалак чаго‑н. ударам, зняць з паверхні; збіць. Скалоць лёд з тратуара.

скало́ць 2, скалю, сколеш, сколе; зак., што.

1. Змацаваць, сашчапіць разам што‑н. (шпількай). Скалоць кавалкі матэрыі.

2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым‑н. вострым, калючым. [Наста] скалола ў кроў іржышчам жорсткім босенькія ногі і моцна плакала. Астапенка. Учора да [Тарасевічаў] прыехалі фашысты, арыштавалі бацьку, .. усё нечага дапытваліся, але ён маўчаў, сцяўшы зубы. Тады фашысты штыкамі ўсяго яго скалолі насмерць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

1. Нагаварыць аб сабе многа добрага; пахваліцца ўволю. Узялі абавязацельствы, расшумеліся, нахваліліся. А як было, так і ёсць. Вось сёння, напрыклад. Нечага недагледзеў.. [Косця], не прадумаў — і сарвалі графік. Шыцік.

2. (звычайна з адмоўем «не» і дзеясловам «магчы»). Пахваліць каго‑, што‑н. удосталь, многа. Добрая рэч гэты Дом селяніна.. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. Уцехай і радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла пахваліцца перад людзьмі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.

Занадта ўпэўнены ў сабе, сваіх сілах, магчымасцях. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, і яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай і грубаватай жанчыне. Шамякін. — Нашто ж табе [Тоўхарту] трэба было нанава раджацца? — недаверліва сказаў Гальвас, бачачы ў ласкавасці свайго друга жорсткую ўладарнасць самаўпэўненага гаспадара. Чорны. // Які выражае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Самаўпэўненая ўсмешка. □ [Прыбытак] павітаўся з мужчынамі за руку, і нельга было не адзначыць, што ў яго заўсёды самаўпэўненай і ганарлівай постаці сёння нечага не хапала. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Павалока1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).

Павало́ка2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыле́пак ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’ (трак., Сл. ПЗБ), прыле́пка ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (свісл., Шатал.), прылёпка ’тс’ (круп., Нар. сл.), сюды ж мн. л. пры́лі́пкі ’бакавыя нарасці ў печаным хлебе’ (навагр., дзятл., Нар. сл., Жыв. сл.), прыле́паш ’нараст на буханцы хлеба’ (швянч., Сл. ПЗБ). Для часткі слоў, з улікам геаграфіі, можна дапусціць запазычанне з літ. príelipas, prìliepa ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’, príelipas ’бакавая нарасць ў печаным хлебе’, аднак астатнія, хутчэй за ўсё, да прыле́пваць, ляпі́ць (гл.), параўн. пры́лепень ’камячок бруду’ (чач., Жыв. сл.), укр. дыял. при́ліпка́ ’акраец’, рус. смал. приле́пушек ’тое, што прылеплена або прымацавана да нечага’, польск. przylepka ’нарасць ў печаным хлебе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

істо́та, ‑ы, ДМ ‑тоце. ж.

Жывы арганізм; чалавек або жывёліна. Навокал быў зусім невялікі свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць. Брыль. Выявілася, што гэта істота ёсць жанчына, ды яшчэ маладая і прыгожая. Чорны. // (з азначэннем). Чалавек, жывёліна як носьбіт пэўнай уласцівасці, якасці. Часта выяўлялася.. непасрэднасць дзіцячай істоты, якая вельмі развясельвала настаўніка і ўсю школу, выклікаючы цэлыя выбухі смеху. Колас. // (звычайна з займ. «уся»). Ужываецца для абазначэння сукупнасці ўсіх фізічных і душэўных сіл і ўласцівасцей чалавека. Хацелася нечага большага, важнейшага, такога, што б магло захапіць усю істоту. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)