◎ Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няўклю́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той (тая), хто мае нязграбную паставу, пазбаўлены зграбнасці, спрыту ў рухах. — Толькі зразумеў — не дагнаць мне.. [партызан]: яны на пары лепшых коней, у мяне — адзін няўклюда, ламавік. Шамякін.
2. Неахайны чалавек, мурза. Жонка Нічыпара Мартыневіча, Кацярына, была такая няўдалая,.. такая няўклюда, што нават сарочка ў яе вісела на цэлую пядзю ніжэй спадніцы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрэ́сены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрэсці.
2. у знач. прым. Які мае неахайны выгляд, падраны (ад частага карыстання). За шклом з паўсотні кніжак, пазачытваных насмерць, зашмальцаваных, растрэсеных. Чорны. Выбраўшы .. жменю лістоў ад старых растрэсеных падручнікаў і сшыткаў, [бабуля] сшывае з іх Толіку кнігу. Брыль. // Прыведзены ў нягоднасць, няспраўнасць, разбіты. Растрэсеныя калёсы. □ — Антон, — ужо зусім іншым голасам папрасіла бабка, — глядзі ты, сыночак, каля тае машыны. Яна старая, растрэсеная. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нёха ’неахайны чалавек’ (лунін., Шатал.). Відаць, дэфармаванае ў экспрэсіўных мэтах слова тыпу тураўск. нехлюя ’тс’ з усячэннем канца слова і пераходам е > ё ў выніку пераносу націску.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бру́дэр ’няпэўны чалавек’, бру́дэрка ’сатаварышка; жанчына дрэнных паводзін’ (Нас.). З ням. Bruder ’брат’ (аргатычнае слова?). Таго ж паходжання і бру́дэр ’брудны, неахайны’, бру́дэрка ’брудная, неахайная’, якія асацыіраваліся з бруд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэке́ша ’поўная або неахайная жанчына’, раге́ша ’неахайны чалавек’ (смарг., бярэз., Непакупны, Связи, 194). З літ. rekešỹs ’разгалістае дрэва; няўклюда’, rẽkežis, rekežỹs ’бясформенная рэч’ (Непакупны, там жа). Гл. яшчэ рагеша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кару́злік 1 ’невялікага росту, слабы чалавек’ (Касп., Бяльк.), ’недаростак’ (Нар. сл.), ’каравы, мізэрны’ (Гарэц.). Гл. карузлы 1. Дэмінутыўны суфікс ‑ік падкрэслівае пеяратыўнае значэнне.
Кару́злік 2 ’неахайны, брудны’. Гл. карузлы 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нячы́сты, -ая, -ае.
1. Брудны, неахайны.
Н. пакой.
2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.
Нячыстая вада.
3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).
Нячыстая апрацоўка.
4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).
Н. голас.
5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.
Нячыстая справа.
6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).
Нячыстае месца.
7. у знач. наз. нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.
Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.
◊
Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.
Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.
|| наз. нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Расхры́даны (разхры́даны) ’з незашпіленым каўнерам; з незакрытай шыяй і грудзямі’ (Растарг.), сюды ж разхры́дацца ’не зашпіліць сукенку, каўнер; быць з незакрытай шыяй і грудзямі’, разхры́да ’неахайны, з незашпіленым каўнерам’ (там жа). Гл. хрыда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імя Разэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ. rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)