застаць, захапіць, злавіць; заспець, накрыць, застукаць, пераняць, запарваць (разм.); спаймаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

акрапі́ць, акраплю, акропіш, акропіць; зак., каго-што.

Апырскаць, накрыць кроплямі чаго‑н. Акрапіць вадою. Акрапіць расою. □ Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся, Ці, мо, акрапілі бягучыя воды, Што ўсе адпачынкі... Ў жыцці размяняў на вандроўкі, паходы. Танк. // Разм. Выпіўшы віна, адзначыць што‑н. Для завяршэння ладнай справы Хадыка выняў штось з-пад лавы, І ставіць ён на стол.. бутэльку. Каб акрапіць сваю зямельку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апрана́ць1, апранацца, апрануць, апрануцца, апранаха, магчыма, сюды ж уласнае імя Апраніч (ад *апрана ’адзенне’ — Бірыла, Бел. антр., 2, 22). Рус. дыял. опрянать(ся), опрянуть(ся) ’адзець, накрыць’. Ст.-бел. (XV ст.) опрянути ’асядлаць’ (Карскі, Труды, 313). Ад *ob‑pręt‑nǫti, *prętati ’хаваць’ (гл. апратаць). Трубачоў, пісьм. паведамл. У тлумачэнні Супруна (Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64) памылковае сумяшчэнне апранаць1 і апранаць2.

Апрана́ць2, апрануць, опрянуць, опрянуцца ’моцна ўдарыць, ударыцца’ (Касп., Нас.). Ад зафіксаванага ў Насовіча прануць (прянуць) ’ударыць’ (гл.). Супрун (Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64) памылкова сумяшчае з апранаць2 слова апранаць1, якое мае іншае тлумачэнне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахлабу́чыць (ныхлабу́чыць) ’сядзець як папала’ (чавус., Нар. сл.), сюды ж нахлабу́чка ’праборка, натацыя’ (Бяльк.), рус. нахлобу́читьнакрыць чым-небудзь зверху; набіць, пакараць’, нахлобу́чка ’высокая шапка’ і інш. канкрэтныя значэнні, а таксама ’біццё’ (СРНГ). Рускія словы выводзяць са спалучэння на і клобук ’высокая шапка’ (Праабражэнскі, 1, 316, 596; Гараеў, 266) у якасці экспрэсіўнага ўтварэння пад уплывам хло́пать ’стукаць’ (Фасмер, 3, 50); беларускія словы, магчыма, арэальнае пранікненне на беларускую тэрыторыю з рускай, на іх экспрэсіўны характар і семантыку маглі ўплываць дзеясловы тыпу хлабыста́цца ’шлёпацца’ (рагач., Шатал.) і пад. Параўн., аднак, балгарскія паралелі нахлбу́ча, нахлбу́чвам ’нацягваць шапку і інш. нізка на лоб’, на якія звярнуў увагу Талстой (ZfSl, 1976, 6, 834 і інш.), што могуць сведчыць аб значнай старажытнасці слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укры́ць, укрыю, укрыеш, укрые; зак., каго-што.

1. Накрыць, закрыць поўнасцю, з усіх бакоў. Укрыць машыну брызентам. Укрыць хворага коўдрай. □ Чыясь руплівая рука ўкрыла [Панаса] цёплым футрам. Колас.

2. Накрыць, запоўніць, усеяць чым‑н. па паверхні. Цвіль укрыла сцены. □ Першы кволы лядок укрыў нешырокую раку. Чарнышэвіч. Сухі пыл уеўся за дзень у твар, укрыў плечы, пабіўся за шыю. Пташнікаў. У паветры марозна, відаць, хутка пойдзе снег, укрые зямлю. Дуброўскі. // Ахутаць, ахінуць (пра туман, смугу, дым і пад.). Ізноў асеннія туманы Укрылі сосны і дубы. Ляпёшкін. // Выступіць па паверхні чаго‑н., распаўсюдзіцца на паверхні чаго‑н. Жанчына, здавалася, не дыхала. Твар яе ўкрылі кропелькі поту. Чыгрынаў. Чырвань укрыла .. шчокі [Статкевіча]. Алешка.

3. Схаваць дзе‑н., засцерагчы ад каго‑, чаго‑н. Мсціўцаў ад ворага ўкрыла Ноч сваёй шэрай імглою, Зноў павяла іх дарога Да паласы франтавое. Калачынскі. А я ў дарозе Пад голай вербай днём асеннім Успомню аб густой бярозе, Што ў спёку ўкрыла мяне ценем. Гаўрусёў. // Дапамагчы скрывацца каму‑н. Укрыць злачынца. // перан. Утаіць, скрыць што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Укрыць маёмасць ад аблажэння падаткам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покры́ть сов.

1. (закрыть) накры́ць, мног. панакрыва́ць; (застлать) засла́ць, мног. пазасціла́ць; (крышей) накры́ць, мног. панакрыва́ць; (краской, позолотой) пакры́ць;

2. (обить) абі́ць, абабі́ць; (обшить тканью) пакры́ць, пацягну́ць;

3. (окутать) пакры́ць; (тучами, облаками) абкла́сці, мног. паабклада́ць, паабкла́дваць; (туманом, дымом) засла́ць, мног. пазасціла́ць; (мраком, тьмой) аху́таць, агарну́ць;

4. (заглушить) заглушы́ць;

5. перен. (славой, почётом) пакры́ць;

6. (долги, счета, издержки) пакры́ць; (оплатить) аплаці́ць;

7. (скрыть чью-л. вину, проступок, виновника) пакры́ць;

8. (расстояние) пакры́ць;

9. карт. пабі́ць, пакры́ць;

10. (случить) пакры́ць; см. покрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго‑, што‑н. Рамір зняў куртку, накінуў на Верыны плечы. Асіпенка. Паставілі [дзяўчаты станок] ў кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы. Арабей. // Наспех надзець на сябе што‑н. Не надзеючы кашулі, [Платон] накінуў паліто на плечы, уздзеў кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў. Пестрак. Маці хуценька апранулася, пакінула на сябе кажух і подбегам кінулася да Аксаны. Скрыпка. // Начапіць кідком што‑н. [Дамінік] лёгка саскочыў з возіка, накінуў лейцы на шула, прывітаўся з братамі. С. Александровіч.

2. Разм. Дабавіць, прыбавіць да чаго‑н. — Вы не толькі вучыце, але і выхоўваеце .. [сыноў], — прыязна сказаў.. [Рымашэўскі] Лабановічу і ўжо сам па сваёй добрай волі накінуў яшчэ тры рублі за навучанне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.

1. Накрыць нанава, яшчэ раз, іначай. Перакрыць будынкі гонтамі. □ Дах пацёк, і адзін бок прыйшлося перакрыць саломай, а другі — толькі залатаць. С. Александровіч.

2. Закрыць, спыніць свабодны рух, цячэнне, наступленне чаго‑н. [Падун] павінен знікнуць пад вадой, калі Ангару канчаткова перакрыюць. Корбан. — Я перакрыў трубы, — таямніча.. паведаміў Стралецкі, — каб замарозіць вадакачку. Гурскі. // Закрыўшы, перагарадзіўшы што‑н., спыніць доступ. — Калі шлях.. выпадкам перакрыюць, бяжыце вось сюды. Асіпенка.

3. Перавысіць якія‑н. паказчыкі, вынікі і пад.; апярэдзіць. Перакрыць норму. Перакрыць планавае заданне. Перакрыць графік. □ Цяпер мы ўсе вышыні перакрылі, Да сонечных шляхоў зрабіўшы смелы марш. Хведаровіч. // Заглушыць якімі‑н. гукамі, галасамі іншыя гукі і галасы. Касцельны звон перакрылі раптоўны піск цыркуляркі і грукат матора. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Абвіць, абматаць што‑н. вакол чаго‑н. Аднак ён усё ж убіў у зямлю адно з нашых моцных вёсел і некалькі разоў абкруціў вакол яго жалезны ланцуг, прыкаваны да лодкі. Кірэенка.

2. Абматаць, абвязаць што‑н. чым‑н. Сотнікаў прыпыніўся, заціснуў між каленяў вінтоўку і змёрзлымі нягнуткімі пальцамі тоўста і нязграбна абкруціў прастуджаную шыю. Быкаў. // Загарнуць у што‑н., накрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў. Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі і ўвесь у латках бот. М. Стральцоў.

3. перан. Разм. Абхітраваць. [Салдат:] — Тут справа такая цяпер, што ці мы зямлю возьмем і засеем з восені, ці паны нас абкруцяць... Галавач.

4. Разм. Ажаніць. Замуж Хадору Бацькі выдавалі. З хлопцам чужым У царкве абкруцілі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прихло́пнуть сов.

1. (ладонью) ля́пнуць, пля́снуць;

2. (пристукнуть каблуком и т. п.) прысту́кнуць;

3. (закрыть со стуком) прысту́кнуць, прычыні́ць;

4. (придавить, прищемить) разг. прышчамі́ць, прыбі́ць;

прихло́пнуть па́лец прышчамі́ць (прыбі́ць) па́лец;

5. перен. (прекратить существование чего-л., деятельность кого-, чего-л., закрепить, закрыть), прост. прыкры́ць, закры́ць;

6. (убить) прост. прысту́кнуць, прысту́каць;

7. (накрыть, поймать) прост. накры́ць, злаві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)