плюга́вец, ‑гаўца, м.

Разм. Плюгавы чалавек. [Макар:] — Нават самаму дужаму чалавеку, калі на яго з-за вугла кінецца які плюгавец, дык можа надаваць добра, пакуль той ачомаецца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашлёпать сов.

1. разг. нашлёпаць, надава́ць шляпко́ў;

2. (оставить знаки, следы) прост. наля́паць, напэ́цкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сообща́ть несов.

1. (уведомлять) паведамля́ць;

2. (передавать качество, свойство) перадава́ць; (придавать) надава́ць; см. сообщи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; незак., што.

1. Пакрываць золатам, пазалотай.

З. лыжкі.

2. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.

Сонца залоціць лес.

|| зак. вы́залаціць, -лачу, -лаціш, -лаціць; -лачаны (да 1 знач.) і пазалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны.

|| наз. залачэ́нне, -я, н. (да 1 знач.); прым. залаці́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

присва́ивать несов.

1. (делать своей собственностью) прысво́йваць, прыўла́шчваць;

2. (давать, представлять что-л.) прысво́йваць, надава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́шаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. што. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.

В. аброць на крук.

2. каго. Караць смерцю праз павешанне.

|| зак. паве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны і паве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. ве́шанне, -я, н. (да 1 знач.) і паве́шанне, -я, н. (да 2 знач.).

Смерць праз павешанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тані́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. і незак., што (спец.).

1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

2. Пакрыць (пакрываць) фарбай што-н. да патрэбнага тону; зрабіць (рабіць) дэкаратыўную апрацоўку з мэтай імітацыі.

|| наз. тані́раванне, -я, н. і таніро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; незак., што.

1. Пакрываць золатам, пазалотай. Залаціць кубак.

2. перан. Асвятляючы, надаваць чаму‑н. залацісты колер. Сонца ўжо амаль схавалася за лес і толькі залаціла верхавіны дрэў. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нащёлкать сов.

1. (орехов и т. п.) налу́скаць, налуза́ць;

2. (надавать щелчков) прост. напстры́каць; надава́ць пстры́чак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -таўкло́; -таўчы́; -то́ўчаны; зак.

1. чаго. Стаўчы якую-н. колькасць.

Н. бульбы.

2. чаго. Збіць таўкачом шалупайкі з зерня ў працэсе вырабу круп.

Н. проса.

3. чаго. Разбіць шмат чаго (разм.).

Н. бутэлек.

4. каго-што, у што, каму. Набіць, збіць, надаваць кухталёў (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)