палірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Націраючы, надаваць люстрана-гладкі выгляд чаму-н.

П. мэблю.

П. ногці.

|| зак. напалірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і адпалірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. палірава́нне, -я, н. і паліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. палірава́льны, -ая, -ае і паліро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)