Выміна́ка ’асоба, якая апрацоўвае лён церніцай’ (Жд., 1). Ад вымінаць пры дапамозе суф. ‑ака, даволі распаўсюджаным у гэтай катэгорыі ў бел. і ўкр. мовах (гл. Карскі 2-3, 35). Параўн. мяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўку́н 1 ’ятрышнік’ (Расл. св.). Гл. таўкан.
Таўку́н 2 ’цыбуля (тоўчаная)’ (Мат. Гом.), тоўку́н ’страва з пер’я цыбулі’ (ПСл). Да таўкці, таўчы ’мяць, расціраць’ (гл.), аналагічна таўку́н ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мя́льніца, мʼяльніца, мнАльніца ’церніца для канапель’ (Уладз., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), рус. мяльница ’церніца’, укр. мʼяльниця ’прыстасаванне, на якім размінаюць шкуры’, польск. międlnica ’церніца’. Паўн.-слав. Да мяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Памя́ля, помелья ’дробная кастрыца’ (Сл. ПЗБ). Ад памяць < мяць (гл.) з суф. -ля, у другім выпадку ўскладненага суф. зборнасці ‑ja (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 53, 204). ‑Е‑ у слове помелья, відаць, пад уплывам мелкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мні́хи ’страва з падсалоджанага малака і пакрышанай булкі (пшанічных каржоў)’ (слонім., Жыв. сл.), мні́шкі, мны́шкі ’сырнікі, запечаныя ў макотры’ (Растарг.). Укр. мни́шки ’звараныя сырнікі’. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ixъ гл. Слаўскі, SP, 11, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́тка ’бульбяная каша’ (лід., Сцяшк. Сл.), малар. мнеткы (Сл. Брэс.), рус. разан. мятка ’тс’. Да мяць (гл.). Параўн. драг. тоуча ’тс’ < таўчы́ (Лучыц-Федарэц), а таксама камы < прасл. komiti ’ціснуць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 17).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowac ’церці лён’, варм.-мазур. tarlica międlowna ’церніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус. мялка ’той, хто любіць паесці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Неграме́чы ’пераборлівы ў ежы’ (карэл., Марц.). Відаць, ад грумёнаць (варыянт — глумёчаць) ’грэбаваць’ (ТС), што можа быць звязана з літ. grumti ’мяць, умінаць’, grömaloti ’перажоўваць’; варыянтнасць вакалізму, як у гром, грымець, параўн. таксама грумёць ’грымець’ (ваўк., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пачавец́ь ’раздавіць’ (нараўл., Мат. Гом.), папабіць ’паціснуць, падушыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да na‑ і + павіць, параўн. драг. павэтэ ’ціснуць’, беласт. павіті ’душыць, забіваць’, ’моцна біць’, укр. навити ’давіць, мяць’, якія з’яўляюцца старым балтызмам, параўн. літ. čiaupti ’сціскаць (губы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)