Асі́лак ’міфалагічная істота, волат; чалавек вялікай фізічнай сілы’. Рус. сіб. осилок ’сілач’, польск. osiłek ’тс’ (паводле Карловіча «з Літвы»). Пра міфалагічных асілкаў гл. Л. Бараг, Беларуская казка, Мн., 1969, 71–91. Можна лічыць слушным аднясенне слова асілак да ўласнабеларускай лексікі (Курс суч., 147). Этымалагічна няясна. Сувязь з дзеясловам асіліць (параўн. ст.-польск. usilca ’гвалціцель, грабіцель’) няпэўная насуперак «відавочнасці» па прычыне няяснасці ў гэтым выпадку словаўтваральнага тыпу (словы на ‑ак з ‑ъкъ ці ‑окъ, якія ўтвораны ад дзеясловаў, не абазначаюць звычайна жывыя істоты, хаця параўн. некаторыя агентыўныя словы ст.-рус. съвѣдъкъ, рус. подпи́лок, напилок; ездо́к, едо́к, седо́к маюць іншы націск, а парабак, падробак — іншае словаўтварэнне). Іванаў–Тапароў (Бел. лекс., 59) звязваюць асілак з асла ’камень’ і ўсёй індаеўрапейскай групай слоў тыпу ст.-ісл. hamarrмолат’, ст.-іранск. asman ’неба’, ст.-інд. aśman ’камень’, што патрабуе ўдакладненняў. Мартынаў–Міхневіч («Маладосць», 1970, 7, 149) высоўваюць гіпотэзу пра сувязь слова асілак з балг. осил ’асцюк’, гоцк. ahs ’колас’, лічачы такое семантычнае развіццё паралельным бел. волат і валотка, ням. Riese ’волат’ і Reis ’парастак’, што выклікае пярэчанні, бо ў гэтым выпадку недастаткова тлумачыцца частка ‑іл‑, а памяншальная семантыка ‑ъкъ ці ‑окъ таксама патрабуе тлумачэнняў у сувязі з семантыкай ’волат’. Застаецца няясным пры гэтым, як тлумачыць выпадзенне элемента ‑t‑ (параўн. ‑ц‑ у асцюк).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́мень, ка́мінь, ка́мынь, ка́мэнь ’цвёрдая горная народа ці абломак з яе рознай велічыні і формы’, ’абточаны камень у жорнах’ (Сл. паўн.-зах., ТСБМ, Сержп. Прымхі; Бяльк.; драг., Жыв. сл.; Федар. I; Бес., Яруш., Яшк.), каме́нне (зб.) ’камяні’ (ТСБМ, Радч., Сержп.; стаўбц., Нар. словатв.; Яшк., Гарэц.; мсцісл., З нар. сл.), каміене (Бес.), каме́ння ’тс’ (бяльк.), каме́чо, каме́чча ’тс’ (слонім., Жыв. сл.; гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.; свісл., Сцяшк. Сл.); каме́ньчык ’малы камень’ (Сержп. Прымхі; Бяльк., Янк.), ’костачка ў сліве, вішні’ (браг., Нар. словатв.; Ян., Янк. 2; нараўл., Мат. Гом.), камянёк ’тс’ (полац. Янк. 2); каме́ньчыкі ’гульня’ (гродз., Нар. словатв.); ка́мень ’мера вагі (≈ 10 кг, ≈ 1 кг)’ (Інстр. III); камяны́ ’зроблены з каменя’ (КЭС, лаг.), каме́нный ’тс’ (Бяльк.), каме́нны ’з каменя або з цэглы зроблены’ (ТСБМ, Сцяшк.); каме́нык ’крэпкі хлопчык’ (Бяльк.); ка́менка, ка́мінка ’печ з камення (у лазні)’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяц.; усх., КЭС); укр. ка́мінь, рус. ка́мень, польск. kamień, н.-луж., в.-луж. kamjeń, палаб. komói, чэш. kámen, славац. kameň, славен. kámen, серб.-харв. ка̏мен, макед., балг. камей, ст.-слав. камы. Прасл. kamy (род. kamaee). Блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. akmuõ (akmeñs), лат. akmens ’тс’, ст.-інд. áśmā, áśrnan‑ ’камень’, ’неба’, авест. asman‑ ’тс’, ст.-грэч. ἄκμών ’кавадла’, ’неба’ < і.-е. *akʼ/*okʼ (Слаўскі, 2, 37–38). Фасмер (2, 173–174) далучае да і.-е. яшчэ ст.-в.-ням., ст.-сакс. hamar, ст.-ісл. hamarrмолат’ (параўн. Мартынаў, Слав. акком., 160–161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ца́цка, ‑і, ДМ ‑ццы; Р мн. ‑цак; ж.

1. Прадмет, прызначаны для гульні дзецям. Ёсць цацкі добрыя ў яе: Машына-самакат, мядзведзь рахманы... Дачка бярэ яго, ён устае На плюшавыя лапы паслухмяна. Калачынскі. А дзецям зверх праграмы .. [Лапко] вылепліваў з гліны хвацкія цацкі: свісцёлкі,.. баранчыкаў, парасятак, сабак. Колас. // Невялікая рэч, якая служыць для аздобы, упрыгожання. [Жанчыны] ўзяліся мыць вокны, здымаць з мэблі чахлы, вешаць фіранкі,.. выцягваць з шафаў прыгожыя цацкі і расстаўляць на ранейшыя месцы. Карпаў. З гэтых арэхаў у Эквадоры пачалі вырабляць розныя цацкі і аздобы. «Маладосць». // Іран. Пра што‑н. небяспечнае, складанае (зброю, інструмент). — Бачыш гэтыя цацкі, — ён [бандыт] паказаў мне рэвальвер і фінку, — не адна, дык другая дагоніць. Якімовіч. — Ды вось нашы цацкі не хочуць падвезці на месца, — з нейкай жальбой у голасе гаварыў чырванашчокі, дужы механізатар, паказваючы на молат. Мыслівец.

2. перан. Той, кім (або тое, чым) распараджаюцца па ўласнаму жаданню дзеля пацехі. Быць цацкай у чыіх‑н. руках. □ Бывае, чалавек Усё жыццё сваё, увесь век Нікчэмнай цацкай пражывае. Корбан.

3. Разм. Пра рану або пашкоджаную, параненую частку цела. Зрабіць сабе цацку. □ Праз тыдзень [Вухавец] пачаў выходзіць, трымаючы сваю забінтаваную цацку на перавязі, у цёплай вязанай хустцы. Брыль. — Радыкуліт у вас, ці што? — Гэта во самае.. — Была і ў мяне гэтая цацка. Ермаловіч.

•••

Як (нібы) цацка — пра што‑н. вельмі прыгожае, адмысловае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ца ’морда, пыса’ (Ян.), ’твар з поўнымі шчокамі’ (шчуч., З нар. сл.), пу́цы ’шчокі’: набіваць пуцы (астрав., Сл. ПЗБ; шчуч., Даніл. Сл.), пу́цка ’шчака, шчочка’ (Сцяшк. Сл.; маладз., Янк. Мат.; мядз., Жд. 3), пу́цкі ’адутлаватыя шчокі’ (Мядзв.), ’ружовыя плямы на твары’ (ЛА, 3; навагр., Нар. сл.); ’губы’: падуць пуцкі (рас., Сл. ПЗБ), ’костачкі пальцаў’ (шчуч., там жа), пу́цькі ’тс’ (дзятл., там жа), пу́цкаць ’размазваць па твары’ (Цых.); гоцкала ’мурза’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пуцайла ’таўстаморды чалавек’ (Нас.), сюды ж пуцаты ’мардаты, паўнашчокі’ (шчуч., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.; шальч., Сл. ПЗБ), пуцаваты ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пуцкаваты (пуцковатый) ’з адутлаватымі шчокамі’ (Мядзв.), пуцкуваты ’з вялікімі губамі’ (полац., Нар. лекс.), пучкаваты (, пуцуковатый) ’таўставаты, мускулісты’ (Нас.); параўн. укр. пу́г(ка ’membrum virile’, рус. ласк. пу́цыпький ’кароценькі’, польск. риса ’тоўсты, надуты твар; выцягнутыя вусны для пацалунку’, рис ’шчака, губа, рот; пучка (у пальцы); мардаты або губа™ чалавек; вялікі кавалак чаго-небудзь тоўстага’, pucka ’паўнатварая дзяўчына; цяльпук; таўкач’, чэш. pucek ’тоўстая шчака ці іншая тоўстая дэталь ці прадмет’, pucka ’паўнатварая дзяўчына’, мар. дыял. ’шар; гула’, славац. дыял. pucka ’вялікі молат з тоўстым канцом; таўсташчокае дзіця; кулак’, в.-луж. риск ’клубок’, н.-луж. риск риска ’пупышка, бутон’. Адносна беларускіх слоў, у якіх можна бачыць заходнеславянскі рэфлекс ‑с‑ (замест ‑c‑), Цвяткоў (Запіскі, 2, 75), параўнаўшы з польскімі словамі, выказаў меркаванне, што ў аснове разгледжаны* формаў ляжыць “перайманьне гуку, які ўтвараецца ад надзіманьня шчок і выпускання потым паветра з роту”; гукапераймальнае паходжанне прымаецца і для іншых слоў, параўн. Махэк₂, 74 (паралельныя экспрэсныя ўтварэнні да bucati < выкл. Ъи(п)с) > Шустар-Шэўц, 2, 1187 (аснова *puc‑/*pęc‑ на базе гукапераймальнага pu‑, пры готам ‑с‑ мае старажытнае паходжанне, як у рус. бацать/ботать); Скок, 3, 67 (экспрэсіўная метафара näpucati se ’наесціся, нарэзацца’, што ўзыходзіць да *рок‑). Звязана з пу́чыць, пу́каць9 параўн. пуцалаваты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́ля, ‑і, ж.

1. Р мн. ‑ей. Частка чаго‑н. Дзяліць на роўныя долі. □ Недалёка грымнула гармата, а праз якую долю мінуты дзесьці побач разарваўся снарад. Маўзон. Андрэй Міхайлавіч зразумеў, нарэшце, з кім мае справу і як трэба надалей трымацца з гэтымі людзьмі, каб хаця ў сотай долі аддзякаваць ім за свой ратунак. Самуйлёнак. У Шарэйкавым параўнанні нейкая доля праўды была. Брыль. // Належная каму‑н. частка чаго‑н., права на ўдзел у чым‑н.; чый‑н. удзел у чым‑н., уклад у што‑н. На балоце за Абадком стаяць два стажкі. У іх і наша доля — паўстажка. Якімовіч. — Не п’ю, але за кампанію... — Васіль дастаў і палажыў на стол сваё сала і хлеб. — Хай і мая доля будзе. Гаўрылкін.

2. Лёс, становішча. Шчаслівая доля. Сірочая доля. □ Я задаволены, што нас доля зноў сабрала разам. Гартны. Няўжо ж у яго хопіць адвагі звязаць яе долю з доляй малапрыметнага настаўніка ў гэтай глушы. Колас. Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі. Купала. // Шчасце, удача; проціл. нядоля. Разышліся пад гарою тры дарогі ў полі, па якой жа — тая доля, па якой — нядоля... Трус.

3. Р мн. ‑ей. Частка размеру музычнага такта.

4. Р мн. ‑ей. Уст. Мера масы, роўная 44 мг, якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы.

•••

Быць у долі гл. быць.

Выпасці на долю чыю або каму гл. выпасці.

Ільвіная доля — вялікая частка.

Прыняць у долю гл. прыняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ткаць1 ’вырабляць тканіну’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС, Бяльк., Касп., Сержп. Прымхі, Федар. 4): ткаць ряшоты (Рам. 4); ткаць кросны перан. ’плесці павуціну’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тка́ці, тка́ты (тка́тэ) ’ткаць’ (Сл. Брэс.; кам., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ткати (1598 г., КГС). Укр. тка́ти ’тс’, рус. ткать ’тс’, польск. tkać, н.-луж. tkaś ’вязаць’, в.-луж. tkać, палаб. tåkăt, чэш. tkát, славац. tkať, славен. tkáti, серб.-харв. тка̏ти, макед. ткае, балг. тъка́, дыял. тка́я ’тс’, ст.-слав. тъкати ’тс’. З прасл. *tъkati ’ткаць’, роднаснага да *tykati ’тыкаць’, *tъknǫti ’ткнуць’, а таксама да лат. tukstêt ’стукаць’, taucêt ’таўчы ў ступе’, ст.-в.-ням. dūhen ’прыціскаць’, ст.-англ. ðýn, ðýan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-ірл. tool ’парожні’, грэч. τύκος ’каменячосы молат’, τυκίζω ’абчосваю, чашу’ (Фасмер, 4, 64; Брукнер, 571; ЕСУМ, 5, 582). Трубачоў (Ремесл. терм., 117; Труды, 2, 44) сцвярджае другасны характар слова паводле словаўтварэння і семантыкі, параўн. ткаць2, гл. Фурлан (Бязлай, 4, 185) мяркуе пра зыходнае значэнне ’вязаць, шыць’, Борысь (633) — пра ’соваць, прасоўваць (ніткі праз аснову)’ і першасную форму *tъkti, суадносную з *tykati (гл. тыкаць), гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507. Акрамя таго, звязваюць (Махэк₂, 644) з грэч. τεύχω ’будую; вырабляю; раблю’, і.-е. *teu̯kh‑, а таксама (Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 477) з прасл. *tesati ’часаць’, і.-е. *tesk‑.

Ткаць2 ’соваць, піхаць’, перан. ’папіхаць, папракаць’ (Нас.), ’торкаць, саджаць’, ’даваць’ (Юрч. Фраз. 1): між дзвярэй пальцы не ткай (брасл., Рабк.), сюды ж тка́цца ’штурхацца’ (Нас.), ткану́ць ’уваткнуць’ (люб., Ск. нар. мовы), ткнуць ’пакласці, уторкнуць’ (ТСБМ, Касп., Барад.), ’тыкнуць, піхнуць, сунуць’ (Нас.), ’крануць’ (Ласт.), ткну́ті ’торкнуць, падаць рэзка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.). Параўн. укр. ткну́ти ’тыкнуць’, рус. ткнутъ ’тс’, польск. tkać ’соваць, упіхваць, утыкаць’, tknąć ’ударыць, штурхнуць, дакрануцца’, н.-луж. tkaś ’утыкаць, папіхаць’, чэш. tknout ’дакранацца’, славац. tkať ’тс’, серб.-харв. та̀кнути ’дакрануцца’, ст.-слав. тъкати ’кранаць, штурхаць, стукаць’, тъкнѫти ’крануць, штурхнуць, стукнуць’. Прасл. *tъkati ’кранаць, штурхаць, піхаць, соваць’, *tъknǫti ’дакрануцца, піхнуць, стукнуць; усунуць, увапхнуць’; этымалагічна звязанае з папярэднім словам, гл. тыкаць. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507–1508; Борысь, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Какалю́ка ’кій з самаробнай папярочкай’ (Дразд.). Дакладных адпаведнікаў як быццам няма. Бел. слова знаходзіцца ў празрыстай сувязі з клюка ’тс’, параўн. рус., укр. клюка ’тс’ прасл.: в.-луж. kluka ’крук’, серб.-харв. кљу̏ка ’крук і інш.’ і г. д. Галосны ‑а‑ ў другім складзе ў выніку праяснення прыгуку (у форме каклюка) або, што не выключана, указвае на ўплыў іншай лексемы (тыпу какоўка ’папярочка’). Аналагічнае рус. пск. коколячка ’драўляны цвік, на які вешаюць умывальнік’, аднак відавочна, што калі галосны ‑(j)а‑ тут быў і ў зыходнай лексеме, генезіс яго іншы. Можна думаць, колячка адпавядае таксама пск. колка ’драўляны цвік, на які вешаюць шапкі, рушнікі і да т. п.’, дэмінутыў ад кол, параўн. бран., смал., кур. і інш. колок ’драўляны цвік у якасці вешалкі’. Калі гэта так, пск. слова ўтворана хутчэй за ўсё рэдуплікацыяй першага складу.’ Верагодна думаць і пра архетып кляч‑ (кокляч‑), параўн. кастр. клячик ’маленькі клін, драўляны гваздок’, ярасл. ’драўляная палачка, на якой вісіць аўчына, калі яе мнуць’. Пры такім тлумачэнні і бел. і пск. словы, як аналагічныя па ўтварэнню (коклюка, коклячка), можна параўнаць з рус. коклюха ’палка, дубінка’, коклюшка (паўдн.-урал.) ’папярочка ў лапаце’, аднак, рус. паралель патрабуе агаворкі. Па сутнасці, толькі адзінкавыя значэнні рус. коклюха (форма наогул рэдкая), коклюшка суадносяцца з семемамі, адзначанымі ў клюка, клюшка. Параўн. коклюшка ’палкі; рукаятка, верхні канец якой зроблены шыйкай з перахватам; верацяно з пражай; цэўка ў кроснах; карункі; вузел, якім сцягваецца пасярэдзіне перавясла і да т. п.’ і клюка, клюха ’дарожная палка, посах; качарга, крук; палка з загнутым канцом і інш.’, ключка ’невялікая палка або мыліца з загнутым верхнім канцом’, клюшка ’палка з загнутым канцом; качарга; драўляныя жэрдкі з загнутымі канцамі, якія падтрымліваюць латок у даху; дзерава, вырубленае з коранем і інш.’, гл. падрабязней СРНГ, 14, 88–89; 13, 319–320, 326–327. Падобныя недакладнасці вымушаюць сумнявацца ў прапанаваным яшчэ Мацэнаўэрам чляненні ко‑клюха, аднак і для версіі кокл‑юва за адзінкавымі прыкладамі (параўн. астрах. кокляк ’камень, кусок дрэва, качарга і да т. п. на дне рэчкі, за якія можа зачапіцца вудачка’) нельга знайсці падтрымку. Старыя параўнанні Праабражэнскага, 1, 331, з літ. kãklas ’шыя’, грэч. κύκλος ’круг, калясо’ ўяўляюцца таксама мала верагоднымі. Да бел. і пск. слоў яўна далучаецца і алан., арханг. коклёвка, коллевка (апошняя форма не вельмі надзейная, гл. СРНГ, 14, 88) ’палка з крывым верхнім канцом для апоры; кульба (звычайна ў старцаў), аднак нельга не адзначыць, што і тут вычляненне другой часткі слаба пацвярджаецца семантычна, — рус. калуж., пск. клёвка ’матыга, молат’, іншыя варыянты толькі ўскосна дазваляюць меркаваць аб сувязі гэтых слоў і вычлененай часткі клевка. Апрача гэтага, не вельмі ясна і з’яўленне ко‑ ў разгдядаемых словах, паколькі ўмоў для рэдуплікацыі быццам бы няма. Таму тут нельга выключыць уплыў лексікі з блізкай семантыкай, у структуры якіх аналагічная першая частка (ко‑) з’яўляецца заканамернай. Фасмер (2, 282) меркаваў аб прэфіксе ко‑ ў адносінах да рус. коклюха, але як у тым выпадку, так і ў дачыненні да бел. слова такую версію нельга прыняць, паколькі гэта лексіка не з’яўляецца тыповай у шэрагу ўтварэнняў з такім суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́тлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ярка свеціць. І бачыў месяц светлы Цяжкі Лявонаў крок. Панчанка. З тых дзён, як воляй ленінскіх дэкрэтаў Дзяржавай стала наша Беларусь, Знайшоў народ шляхі да яснай мэты, Убачыў шчасця светлую зару. Звонак.

2. Добра асветлены, напоўнены святлом. Дзень выдаўся сонечны, светлы, з невялікім марозам. Шамякін. У светлай зале За чырвоны стол Сям’ёй адзінай Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл. Аўрамчык. // Які прапускае шмат сонечнага святла, які накіраваны да сонца (пра вокны, шкло і пад.). У нашым клубе вялікія светлыя вокны. Брыль. [Якуб] адсоўваецца далей у кут і дае Саньку месца побач, ля светлых шыбінак. Якімовіч.

3. Не цёмнага колеру. Светлы касцюм. Светлыя косы. Светлыя вочы. □ Светлыя хмаркі — дзеткі прастору — Ціха па небе плывуць. Колас. // Які адбівае бляск, бліскучы. Зіхацяць азёры светлым глянцам. Звонак.

4. Чысты, празрысты (пра вадкасць). Вада ў затоцы светлая і чыстая. Ігнаценка. [Дзед і Сашка] падышлі да дрэва і нахіліліся да падсечкі на ствале. З прыладжанай лучынкі сцякалі светлыя кроплі. Даніленка. І бярозы пянёк Паміж дрэў высокіх У зацішку ў прыпёк Плакаў светлым сокам. Бялевіч. // Чысты, ясны, не затуманены (пра вочы, погляд). У чырвонай касынцы, з пытаннем сваім, Як юнацтва, стаяла яна [Марына] перад ім, З тым жа позіркам светлым трывожных вачэй, З тым жа сэрцам, — як помнік ягоных [Цімоха] надзей. Куляшоў. // Высокі, чыстага, металічнага тэмбру (пра голас, гук).

5. перан. Нічым не азмрочаны; шчаслівы. Светлая будучыня. Светлыя ўспаміны. Светлы дзень. □ Цяпер паставіў ты [Мазыр] у свой герб сталёвы молат, востры серп. Стварыўшы шчасце, пройдзеш з ім да светлай мэты — у камунізм. Дубоўка. Песню вецер нясе — То дзяўчаты пяюць грамадою Пра каліну, што ў лузе цвіце, Ды пра светлую долю. Гілевіч. // Азораны ўнутраным святлом, пачуццём радасці. Салавей спяваў нам аж да лета, Як па нотах выцінаў, Захапляўся нашай дружбай светлай І вяселле прадракаў. Астрэйка. На вуліцы сабралася многа людзей, і твары ва ўсіх былі светлыя, узрадаваныя. Бяганская. // Прасякнуты аптымізмам, узнёслы. Са сцэны гучаць прапікпёныя сімфоніі Чайкоўскага, лірычна ўзнёслая, светлая музыка Пракоф’ева, творы Шастаковіча. «Маладосць».

6. перан. Урачысты, радасны (пра чалавека). І юбіляр — такі светлы, які не бываў даўно, З усмешкай горда і важна Адказаў па гучныя словы. Кірэенка.

7. Якому ўласцівы высокія маральныя якасці; высакародны. Не будзе мне ні праўды, ні натхнення, Пакуль я не прайду па месцах тых, Дзе жыў, тварыў, гарэў наш светлы Ленін, Каб разагнаць стагоддзяў змрок густы. Панчанка.

8. перан. Лагічны, ясны (пра розум, думкі). Надзя добра ведае, што і вёсцы патрэбны светлы розум і залатыя рукі. «Полымя». Але хоць не магу дыхаць на поўныя грудзі ад страху, думкі мае светлыя і вострыя як ніколі. Карпюк.

9. Які мае адносіны да свята вялікадня ў хрысціян. А сёння светлая субота. Гуляе месяц, як алень. Дукса.

10. Уст. і нар.-паэт. Ужываецца як пастаянны эпітэт цара, князя, баярына і пад. Верны паслугач таго магната Вынюхаў, Расказваў: — Светлы пан, Навярнуў карчоў дзівак багата. Бялевіч.

•••

Светлы шрыфт гл. шрыфт.

Светлая галава гл. галава.

Светлая памяць — ужываецца як выказванне пашаны да памёршага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; пр. перадаў, ‑дала, ‑дало; зак.

1. каго-што. Аддаць, уручыць каму‑н. Перадаць дзіця на рукі мацеры. Перадаць запіску. Перадаць пасылку. □ — Скончана, — сказаў .. [Гушка], — грошы ў кішэні. Заўтра адно трэба будзе Сурвілу іх перадаць. Чорны. Калі падыходзілі ўжо да дому, Іван Міхайлавіч перадаў Сяргею сетку. Шахавец. — Ну, то хадзем наверх, да сакратара. Ты яму раскажаш усё і перадасі свой пратакол. Галавач. // што. Паслаць, падаць якім‑н. спосабам, з дапамогаю чаго‑н. Перадаць чарцёж па фотатэлеграфу. Перадаць электраэнергію запасной лініі. Перадаць шайбу нападаючым на правы край.

2. каго-што. Аддаць у чыё‑н. карыстанне. Ён [Уладан] магутнымі рукамі Горы, шахты і палі, Што бясконцымі вякамі Заняволены былі, Перадаў народу ў рукі. Грахоўскі. На поле прывялі другога парабка і загадалі Адасю перадаць яму коні. Чорны. // што. Уступіць свае правы каму‑н. Іх [рабочых калон] цвёрды закон — Перадаць над краінай Уладу Саветам. Глебка. Раманенка перадаў камандаванне танкам старшыне Ігнатаву, а сам застаўся ў вёсцы шукаць сям’ю. Шамякін. // што. Падзяліцца з іншымі сваімі ведамі, вопытам і пад. Перадаць свае веды моладзі. □ [Патапаў:] Мяне і маіх сяброў паслала сюды партыя, каб мы перадалі маладым беларускім кадрам свой вопыт. Крапіва.

3. каго-што. Аддаць на разгляд каму‑н., накіраваць у наступную інстанцыю. Перадаць справу ў суд. □ Яна не памылілася.. Машына спынілася каля турмы. Немцы з камендатуры перадалі яе турэмшчыкам. Тыя абыякава паглядзелі на паперку з камендатуры, абшукалі па звычцы, і Ніна апынулася ў камеры. Мележ.

4. што. Паведаміць, расказаць, пераказаць каму‑н. пра пачутае, убачанае і г. д.; зрабіць што‑н. вядомым. Перадаць сенсацыйную навіну. □ Пятро не ўтрымаўся і сам перадаў пану сёе-тое з таго, што пачуў ад пастушка. Пальчэўскі. Зіна не ўтрымала сакрэту і перадала ўсім. Кавалёў. // што і з дадан. сказам. Давесці да ведама чыю‑н. просьбу, даручэнне, паўтараючы сказанае. Перадаць прывітанне. Перадаць падзяку. □ Бывай здаровенька!.. Бывай! Бацькам паклон мой перадай... Колас. — Перадай Валі, каб кідала ўсё і перабіралася да нас. Якімовіч. [Мікола:] — Перадайце, што жыву нядрэнна, сумаваць няма калі, работы процьма. Краўчанка. // што. Правільна сфармуляваць сутнасць чаго‑н., пераказаць сваімі словамі змест чаго‑н. Перадаць асноўную думку аўтара. Перадаць змест апавядання.

5. што. Адлюстраваць, выразіць што‑н. якімі‑н. сродкамі. Пісьменнік здолеў характэрнае для кожнага вобраза перадаць трапным, самабытным словам. Юрэвіч. Раскажы пра цуды-верфі, Пра каралавую гаць, Каб я мог у звонкіх вершах Усё, што скажаш, перадаць. Таўбін.

6. што. Распаўсюдзіць, давесці да ведама якім‑н. спосабам. Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца. Колас. У хату ўвайшоў пасыльны і перадаў салдатам загад — збірацца. Прокша. // што. Распаўсюдзіць сродкамі тэхнічнай сувязі. Перадаць канцэрт па тэлебачанню. Перадаць загад па селектары.

7. што. Распаўсюдзіць на каго‑н. якія‑н. якасці, прыкметы. Перадаць сваю ўпэўненасць прысутным. □ Дажджлівы жнівень мала таго, што затрымаў даспяванне збажыны, дык ён перадаў яшчэ сваю плаксівасць верасню. Пальчэўскі.

8. што, чаго і без дап. Даць, аддаць чаго‑н. больш, чым трэба; перабавіць. Перадаць лішнія пяць рублёў пры разліку. □ — Даволі гуляць — молат з напільнікам чакаюць. — Або не пачакаюць яшчэ які тыдзень? — Не магу без працы. Нябось сам і хвіліны не перадасі на гульню... Гартны.

9. Разм. Перайсці меру ў чым‑н., перастарацца. [Саладуха:] — Што ты ад яго хочаш, выхадны дзень, няхай крыху адпачне. [Высоцкі:] — Не вельмі ён перадаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меда́ль ж. меда́ль, -ля́ м.;

меда́ль «Золота́я Звезда́» меда́ль «Залата́я Зо́рка»;

меда́ль «Серп и Мо́лот» меда́ль «Серп і Мо́лат»;

меда́ль «За боевы́е заслу́ги» меда́ль «За баявы́я заслу́гі»;

меда́ль «За отва́гу» меда́ль «За адва́гу»;

меда́ль «За трудову́ю до́блесть» меда́ль «За працо́ўную до́блесць»;

меда́ль «За трудово́е отли́чие» меда́ль «За працо́ўную адзна́ку»;

меда́ль «За оборо́ну Ленингра́да» меда́ль «За абаро́ну Ленінгра́да»;

меда́ль «За оборо́ну Москвы́» меда́ль «За абаро́ну Масквы́»;

меда́ль «За оборо́ну Оде́ссы» меда́ль «За абаро́ну Адэ́сы»;

меда́ль «За оборо́ну Севасто́поля» меда́ль «За абаро́ну Севасто́паля»;

меда́ль «За оборо́ну Сталингра́да» меда́ль «За абаро́ну Сталінгра́да»;

меда́ль «За оборо́ну Ки́ева» меда́ль «За абаро́ну Кі́ева»;

меда́ль «За оборо́ну Кавка́за» меда́ль «За абаро́ну Каўка́за»;

меда́ль «За оборо́ну Сове́тского Заполя́рья» меда́ль «За абаро́ну Саве́цкага Запаля́р’я»;

«Меда́ль матери́нства» 1-й и 2-й степене́й «Меда́ль мацяры́нства» 1-й і 2-й ступе́ней;

меда́ль Нахи́мова меда́ль Нахі́мава;

меда́ль Ушако́ва меда́ль Ушако́ва;

меда́ль «За взя́тие Берли́на» меда́ль «За ўзя́цце Берлі́на»;

меда́ль «За взя́тие Будапе́шта» меда́ль «За ўзя́цце Будапе́шта»;

меда́ль «За взя́тие Ве́ны» меда́ль «За ўзя́цце Ве́ны»;

меда́ль «За взя́тие Кёнигсбе́рга» меда́ль «За ўзя́цце Кёнігсбе́рга»;

меда́ль «За освобожде́ние Белгра́да» меда́ль «За вызвале́нне Бялгра́да»;

меда́ль «За освобожде́ние Варша́вы» меда́ль «За вызвале́нне Варша́вы»;

меда́ль «За освобожде́ние Пра́ги» меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі»;

меда́ль «За побе́ду над Герма́нией в Вели́кой Оте́чественной войне́ 1941—1945 гг.» меда́ль «За перамо́гу над Герма́ніяй у Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.»;

меда́ль «За до́блестный труд в Вели́кой Оте́чественной войне́ 1941—1945 гг.» меда́ль «За до́блесную пра́цу ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.»;

меда́ль «За побе́ду над Япо́нией» меда́ль «За перамо́гу над Япо́ніяй»;

меда́ль «Партиза́ну Оте́чественной войны́» 1-й и 2-й степене́й меда́ль «Партыза́ну Айчы́ннай вайны́» 1-й і 2-й ступе́ней;

меда́ль «За восстановле́ние у́гольных шахт Донба́сса» меда́ль «За аднаўле́нне ву́гальных шахт Данба́са»;

меда́ль «В па́мять 800-ле́тия Москвы́» меда́ль «У памя́ць 800-го́ддзя Масквы́»;

меда́ль «В па́мять 300-ле́тия воссоедине́ния Украи́ны с Росси́ей» меда́ль «У па́мяць 300-го́ддзя ўз’ядна́ння Украі́ны з Расі́яй»;

меда́ль «XX лет Рабо́че-Крестья́нской Кра́сной А́рмии» меда́ль «XX гадо́ў Рабо́ча-Сяля́нскай Чырво́най А́рміі»;

меда́ль «За освое́ние цели́нных земе́ль» меда́ль «За асвае́нне цалі́нных зяме́ль»;

меда́ль «За отва́гу на пожа́ре» меда́ль «За адва́гу на пажа́ры»;

меда́ль «За отли́чие в охра́не госуда́рственной грани́цы СССР» меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай грані́цы СССР»;

меда́ль «За отли́чную слу́жбу по охра́не обще́ственного поря́дка» меда́ль «За выда́тную слу́жбу па ахо́ве грама́дскага пара́дку»;

меда́ль «За спасе́ние утопа́ющих» меда́ль «За выратава́нне тапе́льцаў»;

меда́ль «30 лет Сове́тской А́рмии и Фло́та» меда́ль «30 гадо́ў Саве́цкай А́рміі і Фло́ту»;

меда́ль «40 лет Вооружённых Сил СССР» меда́ль «40 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР»;

меда́ль «50 лет Вооружённых Сил СССР» меда́ль «50 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР»;

меда́ль «За до́блестный труд (За во́инскую до́блесть)» меда́ль «За до́блесную пра́цу (За во́інскую до́блесць)»;

меда́ль «Два́дцать лет побе́ды в Вели́кой Оте́чественной войне́ 1941—1945 гг.» меда́ль «Два́ццаць гадо́ў перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.»;

меда́ль «За восстановле́ние предприя́тий чёрной металлу́рги́и Ю́га» меда́ль «За аднаўле́нне прадпрые́мстваў чо́рнай металу́ргіі По́ўдня»;

меда́ль «В па́мять 250-ле́тия Ленингра́да» ме́даль «У па́мяць 250-го́ддзя Ленінгра́да»;

меда́ль «Ветера́н труда́» меда́ль «Ветэра́н пра́цы»;

меда́ль «За преобразова́ние Нечернозе́мья РСФСР» меда́ль «За пераўтварэ́нне Нечарназе́м’я РСФСР»;

меда́ль «60 лет Вооружённых Сил СССР» меда́ль «60 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР»;

меда́ль «Три́дцать лет побе́ды в Вели́кой Оте́чественной войне́ 1941—1945 гг.» меда́ль «Тры́ццаць гадо́ў перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.»;

меда́ль «За отли́чие в во́инской слу́жбе» 1-й и 2-й степене́й меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» 1-й і 2-й ступе́ней;

меда́ль «Ветера́н Вооружённых Сил СССР» меда́ль «Ветэра́н Узбро́еных Сіл СССР»;

меда́ль «За строи́тельство Байка́ло-Аму́рской магистра́ли» меда́ль «За будаўні́цтва Байка́ла-Аму́рскай магістра́лі»;

меда́ль «За освое́ние недр и разви́тие нефтега́зового ко́мплекса За́падной Сиби́ри» меда́ль «За асвае́нне не́траў і развіццё нафтага́завага ко́мплексу Захо́дняй Сібі́ры»;

меда́ль «Со́рок лет побе́ды в Вели́кой Оте́чественной войне́ 1941—1945 гг. меда́ль «Со́рак гадо́ў перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.»;

меда́льный меда́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)