мо́лат, -а, М -лаце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення і пад.

Кавальскі м.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

Аўтаматычны м.

3. Спартыўная прылада для кідання: металічнае ядро з тросам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мо́лат

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мо́лат
Р. Мо́лата
Д. Мо́лату
В. Мо́лат
Т. Мо́латам
М. Мо́лаце

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́лат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́лат мо́латы
Р. мо́лата мо́латаў
Д. мо́лату мо́латам
В. мо́лат мо́латы
Т. мо́латам мо́латамі
М. мо́лаце мо́латах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́лат м., в разн. знач. мо́лот;

біць каме́нне ~там — дроби́ть ка́мни мо́лотом;

паравы́ м. — парово́й мо́лот;

кі́данне ~таспорт. мета́ние мо́лота;

серп і м. — серп и мо́лот;

памі́ж ~там і кава́длам — ме́жду мо́лотом и накова́льней

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́лат, ‑а, М ‑лаце, м.

1. Вялікі цяжкі малаток, якім куюць металы, дробяць каменне, забіваюць што‑н. і г. д. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў. Бялевіч. Бацька біў каменне велізарным молатам. Чорны.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску. [Каваль] грукнуў дваццацітонным паравым молатам па балванцы і задаволена ўсміхнуўся. Навуменка. У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат і гудзеў горан. Шамякін.

3. Спартыўная прылада для кідання — металічнае ядро з тросам.

•••

Серп і молат гл. серп.

Паміж молатам і кавадлам — у цяжкім становішчы, калі небяспека пагражае з двух бакоў (быць, аказацца, знаходзіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Молат1, мо́лот ’вялікі цяжкі малаток’, молото́к, малаток, мылаток ’тс’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Тарн.; Сл. ПЗБ, ТС; драг., Жыв. сл.; нясв., Нар. словатв.). Укр. молот ’тс’, валынск. ’даўбешка’, рус. молот(ок), польск. młot, чэш., славац. mlat, славен. mlȃt, серб.-харв. мла̑т, балг. млат, ст.-слав. млатъ; прасл. moltъ з’яўляецца іт. пранікненнем (maltos) на зах.-балт. моўную перыферыю (Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., Мн., 1978, 28). Блізкай да гэтай версія Нідэрмана (IF, 15, 109) — лац. malleus (< maltens) і Махэка₂ (368). Іншыя (гл. Фасмер, 2, 647) — малаімаверныя.

Молат2 ’мука са змешанага збожжа’ (Нас.), беш. мо́лът ’асадак з вадкасці’ (Нар. сл.), молата ’сусла, піўная гушча’ (Грыг.). Укр. молот ’солад’, ’жамерыны’, рус. валаг. молодь ’пена на маладым піве, квасе’, польск. młoto, młóto, młota ’солад, які выходзіць пры прыгатаванні піва’, чэш., славац. mláto ’адыходы пры гатаванні піва’, славен. mláto, mláta ’тс’, серб.-харв. мла̏та ’стоўчанае і згатаванае зерне для варэння піва’. Прасл. molto (якое з mel‑ti > малоць), запазычанае з прагерм. у выглядзе malta (Мартынаў, Лекс. взаим., 126–128; Уленбек, РВВ, 20, 40; Бернекер, 2, 73 насуперак Міклашычу, 200, Мацэнаўэру, CS, 255; Траўтман, Altpreuß., 400).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́латы́ба

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мо́латы́ба мо́латы́бы
Р. мо́латы́бы мо́латы́б
Д. мо́латы́бе мо́латы́бам
В. мо́латы́бу мо́латы́б
Т. мо́латы́бай
мо́латы́баю
мо́латы́бамі
М. мо́латы́бе мо́латы́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́латы́ба ж., зоол. мо́лот-ры́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́латы́ба, молат-рыбы, ж.

Рыба сямейства молатагаловых акул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кува́лда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ва́лд і -аў, ж.

Цяжкі кавальскі молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)