заво́з в разн. знач. заво́з, -зу м.;

заво́з това́ров заво́з тава́раў;

ме́льница стои́т, так как нет заво́за млын стаі́ць, бо́ няма́ заво́зу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заво́знік, ‑а, м.

Той, хто прывёз малоць збожжа ў млын. З расчыненых дзвярэй ветрака патыхае свежым млівам. На парозе сядзяць завознікі і кураць. Сабаленка. Каля млынавых дзвярэй завознікі здымалі мяшкі з вазоў. Баранавых. Пятым завознікам былі жанчына з выразам нейкай суровай стомленасці ў вачах. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млына́р, ‑а, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне; мукамол. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчка ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. Яшчэ калі дзядзька Пракоп быў за старшыню, дык ён паставіў бацьку за млынара ў колішні Лукашоў вятрак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і упхнуць. Неяк пад вечар у камеру ўпіхнулі пухлую жанчыну. Мележ. Не цярпелася, кожным днём даражылі: млын ужо гатовенькі, качагарка — з недабудаванай сцяной, каб гэты паравік у сярэдзіну праз яе ўпіхнуць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́льнік1 ’млынар’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), валож., шальч. ’млён’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. мельник, балг. мелник, польск. mielnik, н.-луж. młynik ’тс’, макед. мелник ’камень млына’, чэш. Mělnik — назва горада ў Чэхіі. Відаць, познепрасл. утварэнне з суфіксам ‑(n)ikь ад асновы цяперашняга часу mel‑ дзеяслова малоць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 90; Сцяцко, Афікс. наз., 54–55. Ад гэтай жа асновы ўтворана і мельніцамлын’ (мсцісл., З нар. сл.; Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’жорны’ (Ян.), рус. мельница, польск. mielnica, макед., балг. мелницамлын’, серб. Мельница — назва вёскі.

Ме́льнік2 ’малая ўкладка снапоў у полі’ (валож., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ). З мэндлік, у якога выпала ‑д‑ і адбылася перастаноўка нлʼлʼн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́дзішча ’месца, дзе быў млын’ (Нас.), ст.-бел. прудище ’сажалка, высахлы ставок’; славен. prodíšče, серб.-харв. пру̏дшите ’рачны нанос’, балг. пръ́дище ’месца, дзе цякла рака і нанесла пясок і жвір’. Прасл. *prǫdiště, вытворнае ад *prǫdъ, гл. пруд1. Гл. Бярнар, RÉS, 27, 31–40; БЕР, 5, 819–820.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́мень, ‑і, ж.

Густая цемната (у 1 знач.). У прамежках між хатамі, дзе не свецяць вокны, цемень, як дзёгаць. Навуменка. Твар.. [жанчыны] у цемені цяжка было разглядзець. Колас. // чаго. Цёмная, дрэнна асветленая прастора. [Астаповіч] адамкнуў млын, і ўвайшоў у цемень гэтых сцен, так добра яму знаёмых за многа год. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветрачок ’малы вятрак; рухомае прыстасаванне, якое па форме нагадвае вятрак; малая электрастанцыя’ (КТС), укр. вітрячок, палес. вітрачо́к, вєтрачо́к, ви​ітрачо́к ’прылада, на якую намотваецца пража з цэўкі або верацяна для сушкі’, рус. пск., смал. ветрячок ’ветраны млын магутнасцю для патрэб адной гаспадаркі’, польск. wiatraczek ’ветрачок’. Памяншальная форма лексемы вятрак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятра́к ’ветраны млын’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Выг., Касп., КСТ, КТС, Маш., Шат., Яруш.). Укр. вітряк, рус. ветряк, польск. wiatrak, чэш. vetrák, větřák, славац. vetrák ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад асновы ветр‑ з суф. ак/ʼак. Улічваючы характар рэаліі, цяжка дапускаць старажытнасць утварэння. Параўн. яшчэ в.-луж. větrak ’вентылятар’, wětrak ’ветрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блін1 ’блін’. Рус. блин, укр. блине́ць. Слова ў гэтай форме пераважна ўсх.-слав. Зыходзячы з такіх форм, як ст.-рус. млинъ, укр. млине́ць, балг. млин, серб.-харв. мли̏нац, в.-луж. blinc//mlinc, н.-луж. młync і да т. п., звычайна лічаць, што першапачаткова было mlinъ (да прасл. melti ’малоць’), якое дысімілявалася (m–n > b–n). Так Сольмсен, KZ, 37, 589 і наст.; Міклашыч, 186; Праабражэнскі, 1, 30; Фасмер, 1, 175; Рудніцкі, 146. Ільінскі (РФВ, 61, 239 і наст.) разглядае форму блін асобна (яго рэканструкцыя: *бълинъ, якое быццам роднаснае ням. Beule ’шышка’), але гэта не пераконвае. Не пераконваюць таксама версіі пра запазычанне (аб гэтым Фасмер, 1, 175).

Блін2млын’ (Сцяц.). Мабыць, дысіміляцыяй (м–н > б–н) з млін (гл. млын).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)