чу́тны, -ая, -ае; чуце́н, чутна́, -но́.

1. Такі, што можна чуць.

Ледзь ч. шэпт старога бору.

2. у знач. вык. Чуецца, гучыць, адчуваецца.

У кнізе ч. подых гераічнай гісторыі Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкупі́цца, -куплю́ся, -ку́пішся, -ку́піцца; зак., ад каго-чаго.

Вызваліцца ад якой-н. залежнасці, ад якіх-н. абавязкаў за плату, хабар і пад.; выкупіць сябе.

Ледзь адкупіўся.

|| незак. адкупля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душо́к, -шку́, м. (разм.).

1. Пах ад чаго-н., што пачынае загніваць.

Рыба з душком.

2. перан. Ледзь прыметнае праяўленне чаго-н. (у поглядах, настроях і пад.).

Газета з ліберальным душком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Закрыцца пухлінай. Вочы запухлі. Ледзь-ледзь блішчаць праз шчылінкі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэдупліка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Словаўтварэнне пры дапамозе падваення асновы слова (напрыклад: чуць-чуць, ледзь-ледзь).

[Ад лац, reduplicatio — падваенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыль ‘прачуханец’: даў тылі, як заяц кабыле (Вушац. сл.). Няясна. Дэфармаванае тыле ‘столькі’ (гл.)? Параўн. ст.-бел. тыле ‘тс’ (XVI ст., ГСБМ), укр. тиль‑тильледзь-ледзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́дан ла́дан, -ну м.;

дыша́ть на ла́дан ледзь ды́хаць, ды́хаць на ла́дан;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блакі́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць блакітнага. Якое шкло! Такое празрыстае, з ледзь-ледзь прыкметнай блакітнасцю! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няя́сны, -ая, -ае.

1. Які дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі.

Няясныя абрысы гор.

2. Які ледзь чуваць.

Няясныя словы песні.

3. Не зусім зразумелы, невыразны.

Н. намёк.

|| наз. няя́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).

Кня́ваць2ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)